Ян Серада

Ян Мікі́тавіч Серада́ (Іван, Янка; 13 траўня 1879, с.

ст. 1 траўня] 1879, с. Задзьвея, Наваградзкі павет, сучасны Баранавіцкі раён — пасьля 19 лістапада 1943) — беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, пэдагог, публіцыст. Першы Старшыня Рады БНР.

Ян Серада
Ян Серада
Старшыня Рады БНР
сакавік 1918 — 14 траўня 1918
Папярэднік: пасада заснавана
Наступнік: Язэп Лёсік
Міністар гаспадаркі БНР
21 лютага 1918 — ліпень 1918
Папярэднік: пасада заснавана
Наступнік: Тодар Вернікоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1 (13) траўня 1879
в. Задзьвея, Наваградзкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: не раней за 19 лістапада 1943
СССР, дакладна невядома
Партыя: Беларуская сацыялістычная грамада
Сужэнец: Ксенія Сьцяпанаўна
Дзеці: Мікалай (1908—1993)[Крыніца?], Натальля (1909—1991)
Адукацыя: Варшаўскі вэтэрынарны інстытут (1903)

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся (13 траўня [ст. ст. 1 траўня] 1879 году ў Задзьвеі Наваградзкага павету Менскай губэрні. У 1903 годзе скончыў Варшаўскі вэтэрынарны інстытут. У 1905—1906 гадах служыў у арміі ў Маньчжурыі. Працаваў вэтэрынарам у Менскай губэрні (1907—1911), тады ж выкладаў у Мар’іна-Горскім сельскагаспадарчым вучылішчы. Быў мабілізаваны ў час Першай сусьветнай вайны, працаваў вэтэрынарам на фронце.

Сябра Беларускай сацыялістычнай грамады. Старшыня прэзыдыюму Ўсебеларускага кангрэсу (1917). Старшыня Рады БНР (1918). Сябра ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў (1918). Уваходзіў у Часовы Беларускі нацыянальны камітэт, прэзыдыюм Найвышэйшай рады БНР (1919—1920).

Працаваў у Наркамаце земляробства БССР. Навуковы супрацоўнік і загадчык бібліятэкі (1925—1927) Інбелкульту, выкладчык Менскага беларускага пэдагагічнага тэхнікуму (1921—1925). Арганізатар і дырэктар Менскага вэтэрынарна-заатэхнічнага тэхнікуму (1923—1924). Дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горы-Горках (ліпень 1925 — сьнежань 1929). Навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі (з 1927).

Быў арыштаваны ДПУ БССР 4 ліпеня 1930 году ў сувязі са справай «Саюзу вызваленьня Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 году сасланы ў Яраслаўль тэрмінам на 5 гадоў. Паўторны прыгавор вынесены 27 сьнежня 1941 году; атрымаў 10 гадоў пазбаўленьня волі. Датэрмінова вызвалены 19 лістапада 1943 году з Краслага (Краснаярскі край). Далейшы лёс невядомы. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 10 ліпеня 1988 году, па другім — 16 студзеня 1989 году.

У друку

Публікаваўся з 1914 году (часопіс «Саха»). Выступаў у друку з навуковымі, навукова-папулярнымі і публіцыстычнымі артыкуламі на сельскагаспадарчыя тэмы.

Творы

  • Як трэба каваць коні. Мн., 1926
  • Вэтэрынарыя і зоагігіена. Кн. 1—2. Мн., 1927—1928
  • Пабудова сіласаў у калгасах і саўгасах. Мн., 1930

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Ян Серада ЖыцьцяпісЯн Серада У друкуЯн Серада КрыніцыЯн Серада ЛітаратураЯн СерадаБаранавіцкі раёнЗадзьвеяНаваградзкі паветРада БНРЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Янка СіпакоўСакрат ЯновічВіцебск (футбольны клюб)Эўрапейскі ЗьвязАлесь СавіцкіЗа свабодную Беларусь (1942)Паўстаньне 1863—1864 гадоўМікола МаляўкаСмаленская рэспублікаЭўропаНе загаснуць зоркі ў небеПрыватызацыяНор (імя)Герб ЛепеляДзень ПерамогіЛяхі (Менскі раён)ПагоняСавілаДраматургПарнаграфія ў сецівеУсебеларускі народны сходВойшнарMP3Вільготнасьць паветра15 красавікаКіеўская РусьЯпоніяМікола МятліцкіРоварМар’ян ДуксаЯгор КрэсКрыж Сьвятога БэнэдыктаВейшнорыяДынама БерасьцеСаша ГрэйМаксім БагдановічГорадняАндрэй КурэйчыкВікіФранцуская моваМанрэальБеларуская ПалічкаІмёны ліцьвінаўЛявон ВольскіАдольф ГітлерФутболЛявон БаршчэўскіЛічэбнікБеларуская моваАрсэнал КойданаўШатанПрыслоўеВялікае Княства ЛітоўскаеСям’яРусьФрыдрых ШылерАрхангельскФранц КафкаЛякарняКаскадныя табліцы стыляўБудваПубліцыстыка22 красавікаТурфанЮры Тышкевіч (біскуп)ЛіцьвіныМаксім ЛужанінМаркёрЖанчына зьверхуКаханьне без пранікненьняРужанецДастасунакДаўгодПалестынаМы выйдзем шчыльнымі радамі🡆 More