Вялікія Лукі

Вялі́кія Лу́кі (па-расейску: Великие Луки) — горад абласнога падпарадкаваньня ў паўднёва-ўсходняй частцы Пскоўскай вобласьці Расеі, зьяўляецца цэнтрам Вялікалуцкага раёну, але не ўваходзіць у ягоны склад.

Праз горад працякае рака Ловаць (упадае ў возера Ільмень). Насельніцтва складае 90 922 жыхароў (2020).

Вялікія Лукі
рас. Великие Луки
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі
Герб Вялікіх Лукаў
Першыя згадкі: 1166
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Пскоўская вобласьць
Плошча:
  • 60 км²
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 81153
Паштовы індэкс: 182100–182115
Нумарны знак: 60
Геаграфічныя каардынаты: 56°21′0″ пн. ш. 30°31′0″ у. д. / 56.35° пн. ш. 30.51667° у. д. / 56.35; 30.51667 30°31′0″ у. д. / 56.35° пн. ш. 30.51667° у. д. / 56.35; 30.51667
Вялікія Лукі на мапе Расеі
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://vluki.reg60.ru/

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў Наўгародзкім летапісе пад 1166 годам. Частка Наўгародзкай рэспублікі. У 1167 годзе спалены смаленскім князем Раманам Расьціславічам і ягоным братам Мсьціславам. У 1198 пацярпеў ад полацкага княства. У 1211 годзе пабудаваная крэпасьць. Да 1406 году меў назву Лукі. У 1478 годзе ўвайшоў у склад Рускай дзяржавы. У 1580 годзе ў выніку аблогі ўзяты арміяй польскага караля Стэфана Баторыя, але паводле Ям-Запольскага міра 1582 году вернуты Рускай дзяржаве. У 1611 годзе быў цалкам разбураны швэдзкімі войскамі. Падчас Другой сусьветнай вайны быў моцна разбураны, адноўлены пасьля вайны.

Транспарт

Буйны чыгуначны вузел Акцябрскай чыгункі. У 1900 годзе праз Вялікія Лукі прайшла лінія Маскоўска-Віндава-Рыбінскай чыгункі. У 1901 годзе адчыненая чыгуначная станцыя. У 1907 годзе праз Вялікія Лукі прайшла лінія Мікалаеўскай чыгункі. Празь Вялікія Лукі праходзяць чыгуначныя лініі Рыга-Масква, і Балагова-Полацак. Аэрапорт «Вялікія Лукі» разьмешчаны ў вёсцы Максімава, адчынены ў 1928 годзе, эксплюатаваўся да 1993 году.

Адукацыя і культура

Вялікалукская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (заснаваная ў 1957 годзе як сельскагаспадарчы інстытут), філіял Пецярбургскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту шляхоў камунікацый Імпэратара Аляксандра I (адчынены ў 1964 годзе). Вялікалукская дзяржаўная акадэмія фізычнай культуры і спорту (адчыненая ў 1970 годзе).

У горадзе працуе краязнаўчы музэй (адчынены ў 1919 годзе). Драматычны тэатар (1919). Помнікі Канстанціну Ракасоўскаму, Аляксандру Матросаву.

Прамысловасьць

У горадзе разьмешчаныя машынабудаўнічыя прадпрыемствы, якія выпускаюць электрабытавыя прылады, акумулятары і інш. Агульны ўнёсак прадпрыемстваў Вялікіх Лукаў у аб'ём вытворчасьці Пскоўскай вобласьці скаладае амаль 40 %. У 1944 годзе заснаваны Вялікалукскі завод мэханічных вырабаў, які першапачаткова выпускаў будаўнічыя і сталярныя інструманты. Ад 1953 году працуе Вялікалукскі завод «Лесхозмаш». У 1957 годзе заснаваны радыёзавод, які выпускаў радыё- і высакавольтную апаратуру (зачынены ў 2010 годзе). У 1960 годзе заснаваны вялікалукскі завод «Рэастат», які выпускае нізкавольтную пускарэгулюючую апаратуру. Працуе АТ «Вялікалукскі вопытны машынабудаўнічы завод» (вытворчасьць грузапад'ёмнага абсталяваньня). У 1998 годзе заснаваны Вопытны завод «Мікрон», які вырабляе гандлёвае абсталяваньне. Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Насельніцтва

  • 1939 год — 35 000 чалавек
  • 1970 год — 80 000 чалавек
  • 1994 год — 115 600 чалавек
  • 2005 год — 103 500 чалавек
  • 2006 год — 102 357

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Вялікія Лукі  Вялікія Лукісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Вялікія Лукі ГісторыяВялікія Лукі ТранспартВялікія Лукі Адукацыя і культураВялікія Лукі ПрамысловасьцьВялікія Лукі НасельніцтваВялікія Лукі КрыніцыВялікія Лукі Вонкавыя спасылкіВялікія Лукі2020Вялікалуцкі раёнЛовацьПскоўская вобласьцьРасейская моваРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Цеплавы рухавікАляксандар ЛукашэнкаШтрэйкбрэхерАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаНазоўнікЛісьце каштанаўПолацакВэб-сайтЖаночая рыфмаІпаці ПацейХвойнікіЯнка КупалаC++RSSПадвойнае пранікненьнеМачанкаНовая зямляПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыАўстраліяЗборная Ангельшчыны па футболеБейкаСяргей СматрычэнкаЗдароўеДнестарМарыя АнтуанэтаМастацкі творГалоўная старонкаПаўлінка (п’еса)Чорны сьпіс ЭўразьвязуПарнаграфія ў сецівеБлогСакрат ЯновічАндрэй АлександровічОрдэн Пагоні1769Паўночна-Заходні крайЗлучнікЯнка СіпакоўРусіфікацыя Беларусі1923АмонімУ краіне райскай птушкіБеласток — Горадня.neАлесь РазанаўІксвідэаВіцебская вобласьць25 красавікаКропка (знак прыпынку)Парнафільм у ФранцыіАркадзь МаўзонЛексычнае значэньнеНавум ГальпяровічБіялёгіяНямецкая моваПарнаграфія ў БеларусіЭйкаАляксандар КосінецВоршаКіраў (Кіраўская вобласьць)Пак (спадарожнік Урана)ТрыбадызмАндрусь ГорватПаэтВікіпэдыяКніга прарока ДаніілаСпадчына (верш)Менская вобласьцьАнатоль СысВіктар ГардзейСысуныПавал ДураўСьпіс гарадоў Беларусі🡆 More