Вялікалуцкі Раён

Вялікалуцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Пскоўскай вобласьці Расеі.

Адміністрацыйны цэнтар — места Вялікія Лукі.

Вялікалуцкі раён
Великолукский район
Вялікалуцкі Раён
Герб
Вялікалуцкі Раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Пскоўскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Вялікія Лукі
Дата ўтварэньня 9 верасьня 1927
Насельніцтва 23 400
Плошча 2960 км²
Месцазнаходжаньне Вялікалуцкага раёну
Вялікалуцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код 81153
Паштовыя індэксы 182100–182199
Код аўтам. нумароў 60
Афіцыйны сайт
Вялікалуцкі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Плошча раёну — 2960 км².

Раён мяжуе на ўсходзе з Куньінскім раёнам, на поўдні — з Усьвяцкім, на паўднёвым захадзе — зь Невельскім, на захадзе — з Новасакольніцкім раёнамі Пскоўскай вобласьці; на поўначы і паўночным усходзе — зь Цьвярской вобласьцю.

Асноўныя рэкі — Ловаць, Кунья, Насва.

Гісторыя

Раён утвораны 9 верасьня 1927 году ў складзе Вялікалуцкай акругі Ленінградзкай вобласьці, увабраўшы ў сябе частку земляў Вялікалуцкага і Таропецкага паветаў скасаванай Пскоўскай губэрні. У 1929 годзе перададзены ў склад Заходняй вобласьці з цэнтрам у Смаленску, ад 1935 году ў складзе Калінінскай вобласьці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад Вялікалуцкай вобласьці, а пасьля яе ліквідацыі ў 1957 годзе — у склад Пскоўскай вобласьці.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёну складае 23,4 тыс. чалавек (без райцэнтру), у Вялікіх Луках жывуць каля 98 тыс. Усяго налічваецца 466 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У складзе раёну маецца 11 сельскіх паселішчаў:

  • Боркаўскае сельскае паселішча
  • Букроўскае сельскае паселішча
  • Горыцкае сельскае паселішча
  • Купуйскае сельскае паселішча
  • Лычоўскае сельскае паселішча
  • Мар’інскае сельскае паселішча
  • Парэцкае сельскае паселішча
  • Перасьлегінскае сельскае паселішча
  • Усьпенскае сельскае паселішча
  • Чарпескае сельскае паселішча
  • Шалкоўскае сельскае паселішча

Транспарт

Працягласьць аўтамабільных шляхоў раёну — 548 км (зь іх 73 % — з асфальтабэтонным пакрыцьцём). З усходу на захад раён перасякае аўтамагістраль «Балтыя» Масква — Валакаламск — да мяжы з Латвіяй. Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгуначныя лініі Масква — Рыга і Балагое-Маскоўскае — Вялікія Лукі — Полацак. Усе чыгункі аднакалейныя і неэлектрыфікаваныя.

Славутасьці

  • Сядзіба Корвін-Крукоўскіх у в. Палібіна.

Асобы

  • Соф’я Кавалеўская — правяла дзяцінства ў фамільным маёнтку бацькі ў вёсцы Палібіна
  • Ганна Корвін-Крукоўская (Жаклар) — рэвалюцыянэрка і пісьменьніца, дачка генэрал-лейтэнанта В. Корвін-Крукоўскага (1847—1887). Была замужам за францускім журналістам, рэвалюцыянэрам — блянкістам Віктарам Жакларам. Удзельніца Парыскай камуны 1871 году.

Вонкавыя спасылкі

Вялікалуцкі Раён  Вялікалуцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Вялікалуцкі Раён ГеаграфіяВялікалуцкі Раён ГісторыяВялікалуцкі Раён ДэмаграфіяВялікалуцкі Раён Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелВялікалуцкі Раён ТранспартВялікалуцкі Раён СлавутасьціВялікалуцкі Раён АсобыВялікалуцкі Раён Вонкавыя спасылкіВялікалуцкі РаёнВялікія ЛукіМестаПскоўская вобласьцьРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Таварыства аматараў старажытнасьці і этнаграфіі ў ВільніМіжнародная касьмічная станцыяУнівэрсальны каардынаваны часДзіда (зброя)Гера (мужчынскае імя)Лязьбійская парнаграфіяТрапічны годЗолатаДыялекты беларускай мовыМаргарэт ТэтчэрАнальны сэксБеларуска-летувіская граніцаПрыкладная матэматыкаГердзень (імя)ВікікрыніцыЯнаўскі раён (Берасьцейская вобласьць)ТаўкачУнівэрсальны чалавекДжозэф Рабінэт БайдэнВасіль БыкаўКіева-Пячэрская лаўраДэбі робіць ДалясGoogle searchАлег ЛатышонакСССРШпалерыДорг (імя)Баня (купал)Міхал Баброўскі4 чэрвеняПарнаграфіяЗлучнікПахлаваGoogle MapsФэрнанда Алёнса292РадзівілыБанкаўскі рахунакАнгельская моваВікінавіныДагестанБеларуская дзіцячая літаратураГаміяні або дзьве ночы залаволеньняБанкуха1950БэртальдАс (імя)ТрояГадзьЗэбраКлеапатраДоўгая дарога дадомуСьнярдвыГерб БеларусіЗарэчны (Пензенская вобласьць)Робін ЎільямзГомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэтІнтэрнэтTikTokТаджыкістанІнспэкцыя МПЗ Беларусі па БаранавічахФальклёрСярэднебасьнійскі кантонП’ер-Сымон ЛяплясВялікдзеньВэб-дызайнДорыс ЛесінгСтаматалёгія🡆 More