Соф’я Кавалеўская: расейская матэматык і мэханік

Соф’я Васільеўна Кавалеўская (па-расейску: Софья Васильевна Ковалевская, у дзявоцтве Корвін-Крукоўская; 15 студзеня 1850, Масква — 10 лютага 1891, Стакгольм) — матэматык і мэханік, пісьменьніца і публіцыстка беларускага паходжаньня.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кавалеўская.

ст. 3 студзеня] 1850, Масква — 10 лютага [ст. ст. 29 студзеня] 1891, Стакгольм) — матэматык і мэханік, пісьменьніца і публіцыстка беларускага паходжаньня. Прафэсар Стакгольмскага ўнівэрсытэту (1884), чалец-карэспандэнт Пецярбурскай акадэміі навук (1889).

Соф’я Кавалеўская
Соф’я Кавалеўская: Жыцьцяпіс, Навуковы ўнёсак, Літаратурная творчасьць
Соф’я Кавалеўская
Дата нараджэньня 3 (15) студзеня 1850
Месца нараджэньня Масква, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 10 лютага 1891(1891-02-10)[…] (41 год)
Месца сьмерці Стакгольм, Швэцыя
Прычына сьмерці вірусная пнэўманія[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Гётынгенскі ўнівэрсытэт
Занятак матэматык, фізык, навэлістка, прафэсарка ўнівэрсытэту, камунар, пісьменьніца
Навуковая сфэра матэматыка
фізыка
Месца працы Стакгольмскі ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктар філязофіі
Навуковы кіраўнік Карл Вэерштрас[d]
Бацька Васіль Корвін-Крукоўскі[d]
Маці Лізавета Фёдараўна Корвін-Крукоўская[d]
Дзеці Соф’я Кавалеўская[d]
Узнагароды
кавалер ордэна Акадэмічных пальмаў
Подпіс Выява аўтографу
Соф’я Корвін-Крукоўская
Соф’я Кавалеўская: Жыцьцяпіс, Навуковы ўнёсак, Літаратурная творчасьць
Соф’я Кавалеўская: Жыцьцяпіс, Навуковы ўнёсак, Літаратурная творчасьць
Герб «Сьляпы воран»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 3 (15) студзеня 1850
Памерла 10 лютага 1891(1891-02-10)[…] (41 год)
Пахаваная
Род Корвін-Крукоўскія
Бацькі Васіль Васілевіч Корвін-Крукоўскі
Елізавета Фёдараўна з Шубертаў
Дзеці Соф’я Кавалеўская[d]
Дзейнасьць матэматык, фізык, навэлістка, прафэсарка ўнівэрсытэту, камунар, пісьменьніца
Подпіс Выява аўтографу

Соф’я Кавалеўская — першая жанчына-прафэсар ў Расейскай імпэрыі і Паўночнай Эўропе, а таксама першая ў сьвеце жанчына-прафэсар матэматыкі.

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў Маскве ў сям’і генэрала В. В. Корвін-Крукоўскага, які паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду. Паводле ўспамінаў Соф’і, у іхнай радзіне існавала легенда, што пачатак дынастыі Корвін-Крукоўскіх паклалі дачка вугорскага караля Мацьвея Корвіна і літоўскі шляхціч Крукоўскі. Пры гэтым найбольш раньнія выяўленыя ў архівах згадкі пра род адносяцца да 1648 году. У прыватнасьці, выпіска з Польскага гербоўніка сьведчыць, што Захар Крукоўскі, аршанскі «гродзкі пісарчук» у Амсьціслаўскім ваяводзтве, і Васіль Корвін-Крукоўскі, дэпутат Віленскага ваяводзтва, ужывалі ў сваім гербе «Сьляпы воран».

Раньняе дзяцінства і юнацтва правяла ў радавым маёнтку бацькі ў вёсцы Палібіна Віцебскай губэрні. Атрымала ўсебаковую адукацыю, выдатныя матэматычныя здольнасьці выявіліся ўжо ў раньнім дзяцінстве.

3 1866 году ў Пецярбургу брала ўрокі матэматыкі ў пэдагога А. М. Странналюбскага (у той час доступ жанчынам у Пецярбурскі ўнівэрсытэт быў забаронены). Каб пазбавіцца бацькоўскай апекі і працягнуць сваю адукацыю ў Нямеччыне, дзе жанчына магла вучыцца ва ўнівэрсытэце места Гайдэльбэрга, у 1868 годзе ўзяла фіктыўны шлюб (пазьней зрабіўся сапраўдным).

Муж Соф’і Ўладзімер Кавалеўскі быў родам зь Віцебшчыны і за сваё кароткае жыцьцё (41 год) пасьпеў узяць удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстаньні 1863—1864 гадоў і паходзе Гарыбальды.

У 1869 годзе паехала ў Гайдэльбэрг, дзе вывучала матэматыку. 3 1870 году ў Бэрліне 4 гады працавала ў Карла Ваерштраса, які даваў ёй прыватныя ўрокі (у Бэрлінскі ўнівэрсытэт жанчын таксама не дапускалі). У 1874 годзе на падставе трох працаў Кавалеўскай, якія прадставіў Ваерштрас, Гётынгенскі ўнівэрсытэт завочна прысудзіў ёй ступень доктара філязофіі.

У тым жа годзе вярнулася ў Расейскую імпэрыю, але месца ў Пецярбурскім унівэрсытэце не атрымала. Амаль на 6 гадоў адышла ад навуковай дзейнасьці, займалася літаратурна-публіцыстычнай працай, супрацоўнічала ў газэтах. У 1880 годзе пераехала ў Маскву, але здаваць магістарскія экзамэны ва ўнівэрсытэт ёй не дазволілі. У наступным годзе зноў паехала ў Бэрлін, потым у Парыж, маючы намер атрымаць месца прафэсара на вышэйшых жаночых курсах у Францыі.

У 1883 годзе, атрымаўшы запрашэньне швэдзкага матэматыка Г. Мітаг-Лефлера, выехала ў Швэцыю, дзе на пасадзе прыват-дацэнта Стакгольмскага ўнівэрсытэту на працягу 8 гадоў прачытала 12 курсаў. Была сябрам рэдкалегіі швэдзкага часопіса «Acta Mathematica».

Навуковы ўнёсак

Адзін з асноўных матэматычных вынікаў — тэарэма пра існаваньне разьвязкаў нармальнай сыстэмы раўнаньняў з частковымі вытворнымі (Кашы-Кавалеўскай тэарэма) — зьмяшчаецца ў працы «Да тэорыі дыфэрэнцыяльных раўнаньняў з частковымі вытворнымі» (1875).

Апроч таго, у працы «Задача пра вярчэньне цьвёрдага цела вакол нерухомага пункту» (1888), знайшла гэтак званы трэці выпадак інтэграваньня ў задачы трох целаў. За гэтую працу Парыская акадэмія навук прысудзіла ёй прэмію Бардэна. За другую працу на тую ж тэму ёй была прысуджаная прэмія Швэдзкай акадэміі навук (1889).

Літаратурная творчасьць

Соф’я Кавалеўская — аўтар аповесьці «Нігілістка» (1884), драмы «Барацьба за шчасьце» (1887, сумесна са швэдзкай пісьменьніцай А. Ш. Лефлер).

У сямейнай хроніцы «Ўспаміны дзяцінства» (1890) апавядае пра жыцьцё ў 1860-я гады, пра сваю сястру А. В. Корвін-Крукоўскую, у далейшым удзельніцу Парыскай камуны, пра Фёдара Дастаеўскага; шмат увагі аддаецца апісаньню побыту беларусаў і прыроды Віцебшчыны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Соф’я Кавалеўская: Жыцьцяпіс, Навуковы ўнёсак, Літаратурная творчасьць   Матэматыка Соф’я Кавалеўская: Жыцьцяпіс, Навуковы ўнёсак, Літаратурная творчасьць   Асобы

Tags:

Соф’я Кавалеўская ЖыцьцяпісСоф’я Кавалеўская Навуковы ўнёсакСоф’я Кавалеўская Літаратурная творчасьцьСоф’я Кавалеўская КрыніцыСоф’я Кавалеўская Вонкавыя спасылкіСоф’я Кавалеўская10 лютага15 студзеня1850188418891891БеларусыМаскваРасейская моваСтакгольмЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Менск (кампутарная гульня)1987Славамір АдамовічАдам БагдановічСадружнасьць нацыяўОйча нашЛесьбійская эротыкаПрыслоўеІнвэстыцыяЛітотаУшачыПарнаграфіяУладзімер ПуцінУрадРусіныАнальны сэксГукАкторы парнафільмаўНямецка-савецкая вайнаЗШАКаскадныя табліцы стыляўКісьляАляксей ДоўгельВінцэнт Дунін-МарцінкевічАнатоль СысЮлі Таўбін.auАдэсаКонрад ГудзігердавічБошка ЧыркавічПарнафільм у ФранцыіПалачкаДжозэф Рабінэт БайдэнПартызан Бялград (гандбольны клюб)ПаліндромКонтаўтБаркэмпБісэксуальная парнаграфіяБанкруцтваСьпяваючая рэвалюцыяАндрэй ДаўгердавічПортсмут (футбольны клюб)ВікіпэдыяУзброеныя сілы РасеіАнгельская моваАнтон АдамовічГаналулуЖанчына зьверхуЛеапардСамасейЯн Таўцівіл МонтаўтавічГенадзь ШутаўСьпіс сысуноў МалдовыПлоцевы актАндрэй ДынькоАговаМантыгайлаГалоўная старонкаТрыбадызмCreative CommonsСьвяты ЮрыЗнак працэнтуДзед ТалашКаталіцкая ЦаркваІван ЧыгрынаўШпакЯўген БарычэўскіЯзэп ДраздовічПастава 69🡆 More