Вештарт

Вештарт (Вестэрт, Вештард, Вейстарт), Віштарт (Вістарт, Віштард) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Westhard
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад West + Hardt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вештард, Вестэрт, Віштард, Віштарт, Вістарт, Вейстарт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вештарт»

Паходжаньне

Вестард або Вістард (Westhard, Guistardus) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова віст- (вест-) (імя ліцьвінаў Вештар; германскае імя Wistarius) паходзіць ад гоцкага *wist, германскага west 'захад', а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'.

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Вештарт складаецца з асноваў -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot), якая паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', і -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гендрута, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Genedrudis, Cundrud), якая паходзіць ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'. Такім парадкам, імя Вештарт азначае «мажнасьць мудрасьці». Адзначалася германскае імя Wistrud.

У Зэмгаліі гістарычна бытавала імя Viesthardus (Vesthardus, Vestardus, Westhard).

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Вештарт (Wiesztordt, Wiesztort) і Віштарт (Wisztart).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: die gefangen czu Konigisberg aws Litauwen. Wösthord von Salshenik eyn beyor (1422—1429 гады); Стекаланцовъ семъ чоловековъ… а Вестерта, пан Мишко Вештортович, а Вешторту Совичевичу тридцат чоловековъ, Мишку Вештортовичу деветь чоловеков (1440—1492 гады); бояре Радуньскіе Круповичы… Янъ Вештортовичъ (1444 год); Hanczo Wisztortowicz (14 студзеня 1459 году); пану Мишку Вешътортовичу (19 лістапада 1466 году); пану Мишку Вишътортовичу (21 сакавіка 1468 году); я Мишъко Вишътортович, наместник Слонимский (па 21 сакавіка 1468 году); Jacko Wiesztortowicz (1 жніўня 1472 году); nobilis Jacko Wiestortowicz (31 кастрычніка 1484 году); Виштортовичы (30 сакавіка 1488 году); держалъ отъ насъ Слонимъ небощивъ панъ Мишко Вештортовичъ (28 сакавіка 1490 году); на бортина ж, на Яцка Вештортовича… Вештортъ, отец того Яцка (17 чэрвеня 1495 году); Вештортовичы… которыи ж въ Еишишках живуть (11 лютага 1496 году); ego Joannes Vestortovycz (30 ліпеня 1501 году); Joannes Westortowicz (20 траўня 1503 году); в Радуньскои волости… земли пустовъскии… Вештортовъщину (22 ліпеня 1509 году); po śmierci Stanisława Wieszthołda… dobra Sielce w starostwie Słonimskim liezące po śmierci Stanisława Wieszthorda (17 сакавіка 1521 году і 4 сьнежня 1555 году); Матеи Вештортовичъ, Павел Вишътартортовичъ, Павел Вештортовичъ (1528 год); листъ бояромъ еишиским, Виштортовичомъ… боярынъ повету Троцкого, волости Еишышское Стась Мицеиковичъ Вишътортовича и з братьею своею, Андреемъ Мильковичомъ а Станиславомъ Стецковичомъ Вишъторътовичы (14 сьнежня 1536 году); Киркут Вештортович… Юшко Вештортович… Стан Вештортович (1 ліпеня 1542 году); село Вейстортовичи (1554 год); а Янушка Вишътортовича, боярына пани Станиславовое Кищыное, воеводиное витебъское, именья ее милости Смыцъкого (7 студзеня 1566 году); Адамъ Петровичъ Виштортовичъ, Гришко Вештортович (1567 год); Рынко Вештортович (9 ліпеня 1572 году); nobilibus… Ioanne Wistort (2 красавіка 1609 году); Jan Hamszey Wisztortowicz (7 сакавіка 1624 году); на име Вешторта Лиштвана… сына его, небощыка Федора Лиштвановича (7 верасьня 1646 году); u JMP. Wisztorda (1690 год); Wisztordy (1744 год); Parafia łuczajska… Wiesztorty wieś, Wiesztortowszyzna, zaścianek… Wiesztortowszyzna, okolica szlachecka (1784 год).

Носьбіты

  • Вештарт ( каля 1441) — літоўскі баярын, меў сыноў Мішку і Яцку
  • Вештарт Совічавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
  • Мікалай Балтрамеевіч Паўловіч Вештарт — вількійскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе
  • Ліштван Вештарт — полацкі баярын, які ўпамінаецца ў 1646 годзе; меў сына Фёдара

Вештарты — парафіяне касьцёла ў Будславе на 1853 год.

Вештарты або Вештарды (Wiesztort, Wiesztord) — прыгонныя зь мястэчка Сьвіру, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі.

Вештарты (Wiesztort) — прыгонныя зь вёсак Хведзевічаў, Недрашлі, Мілойцяў, Качэргі, Галоднічаў, Наратаў, Лылойцяў, Зяновішкаў, Нястанішкаў, Селішча і засьценку Дубкоў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі.

Вештарты (Wiesztort) гербаў Вашкевіч і Суліма і Віштарты (Wisztort) — літоўскія шляхецкія роды з Ашмянскага і Віленскага паветаў.

Вештэрты (Wiesztert) гербу Нячуя — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Вештарт ПаходжаньнеВештарт НосьбітыВештарт Глядзіце таксамаВештарт КрыніцыВештарт ЛітаратураВештарт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Янка МаўрКопцкі каляндарМаскваКляштарЛепельПаўлінка (п’еса)Віцебская ратушаКазкаМенскФранцішак СкарынаКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар францішканаў (Сянно)Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРСэксуальныя цацкіКазімер ХршчановічЯўгенія ЯнішчыцРагнедаОлдаДзень праграмістаКляса (праграмаваньне)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАршанскі паветБеластоцкае ваяводзтваHTMLЛявон ШыманецКлубніцыЮльян БакшанскіНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАВісМусульманскі каляндарРакаўПаўстаньне 1794 годуБерасьцеДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьПолацакАс (імя)ІндыяВікіцытатнікДотык пісі рукоюПлатон ЦіхановічКандрат КрапіваКурган Славы (мэмарыял)ЛітваСамасейІксвідэаАмонімПарнаграфія ў ЯпонііПамылкаСэкс па тэлефонеЗона маўчаньняЛэдзі ГагаНовы ТаргРаман СкірмунтКунілінгусГарбатаАсіпавічыЯнуш РадзівілВікіслоўнікРэя (міталёгія)Падзелы Рэчы ПаспалітайПчолыСацыяльны інстытутБраўзэрЛесьбійская эротыкаАб’яднаная грамадзянская партыяПераклады Бібліі на беларускую мовуВіктар КазькоПінскВітаўт (імя)Оршанский вестник (1915)МураўёўкіПастава на каленяхБеларуская гандлёва-прамысловая палата🡆 More