Радунь: мястэчка ў Беларусі

Ра́дунь — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Радуньцы.

Цэнтар сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2229 чалавек. Знаходзіцца за 30 км ад Вярэнава, 93 км ад Горадні, 24 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны (лінія Вільня — Ліда). Вузел аўтамабільных дарог на Вільню, Ліду, Іўе, Васілішкі, Астрыну.

Радунь
лац. Raduń
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
Радунь: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Радунь: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Радуні Сьцяг Радуні
Дата заснаваньня: 1387
Магдэбурскае права: 1649
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Вярэнаўскі
Сельсавет: Радунскі
Плошча: 5,113 км² 
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 2229 чал.
шчыльнасьць: 435,95 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1594
Паштовы індэкс: 231390
СААТА: 4213862905
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°3′11″ пн. ш. 24°59′52″ у. д. / 54.05306° пн. ш. 24.99778° у. д. / 54.05306; 24.99778 24°59′52″ у. д. / 54.05306° пн. ш. 24.99778° у. д. / 54.05306; 24.99778
Радунь на мапе Беларусі ±
Радунь
Радунь
Радунь
Радунь
Радунь
Радунь
Радунь: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Радунь — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Ра́дунь, найбольш імаверна, утварыўся ад назвы ракі Радунькі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Радунь: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Мескі герб, 1792 г.
Радунь: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Замак у сярэдзіне XVII ст. Рэканструкцыя П. Татарнікава

Паводле археалягічных зьвестак, старажытнае славянскае паселішча зьявілася тут каля ХІ ст. Тым часам першы пісьмовы ўпамін пра Радунь зьмяшчаецца ў хроніцы «Манумэнта Германіка» ў аповедзе пра крыжовы паход нямецкіх рыцараў супраць балтыйскіх плямёнаў і датуецца 1217 годам. У 1259 годзе паселішча далучылася да дзяржавы Міндоўга, у Дайноўскім княстве. У XIV ст. Радунь атрымала статус мястэчка, на 1328 год тут было 5 вуліц і Рынак, працавалі 4 крамы і 12 заможных гандляроў.

У 1387 годзе Радунь ўпамінаецца ў грамаце вялікага князя Ягайлы князю Скіргайлу Альгердавічу, якому перадалі «град Радыня и вся тая волость со всякою службою, все люди и села…». У ХIV—ХVII стагодзьдзях у ваколіцах Радуні (за 2 км ад мястэчка, цяпер вёска Гарадзішча) існаваў замак. У 1440 годзе Радунь упамінаецца як гаспадарскі двор, уладаньне вялікага князя Казімера.

У ХV—ХVI стагодзьдзях Радунь была цэнтрам староства ў складзе каралеўскай эканоміі. У актах вялікіх князёў Аляксандра і Жыгімонта Старога адміністратары ў Радунскім старостве называюцца намесьнікамі і дзяржаўцамі. У 1522 годзе за пазыку грошай (1000 коп) Жыгімонт Стары перадаў гаспадарскі двор Радунь намесьніку і дзяржаўцу староства, ваяводзе падляскаму і маршалку гаспадарскаму Я. Касьцевічу (1498—1527). У 1528 годзе ўпамінаецца Радунскі павет у Троцкім павеце, які меў сваю ўзброеную харугву. На 1538 год у мястэчку было, апрача Рынку, 7 вуліцаў і 210 хрысьціянскіх дамоў.

У сярэдзіне ХVI ст. утварыўся Радунскі дэканат у складзе 11 парафіяў (7522 вернікі). У 1556 годзе ў мястэчку збудавалі драўляны касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Радунь як цэнтар староства ўвайшло ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. Радунскае староства падзялялася на 4 войтаўствы. У мястэчку быў 141 двор, дзейнічаў касьцёл (заснаваны каралевай Бонай, 1541 год).

У 1649 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «у срэбным полі чырвоны рак». У 2-й палове ХVIІI стагодзьдзя Радунь перайшла ў валоданьне Тышкевічаў. У 1777 годзе ў Радунскім дэканаце працавалі 11 школ, у 1781 годзе — 6 шпіталяў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Радунь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лідзкім павеце з 1797 году Літоўскай, з 1801 году Гарадзенскай, з 1842 году Віленскай губэрняў.

На 1829 год у Радуні было 88 будынкаў (47 хрысьціянскіх і 41 юдэйскі) і 8 вінакурняў, на 1861 год — 121 двор, на 1866 год — 91 двор. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 313 будынкаў, гарбарня, млын, народная вучэльня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Радунь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Радунь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921 год) Радунь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Лідзкага павету.

У 1939 годзе Радунь увайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. Да пачатку 1950-х гадоў у ваколіцах Радуні НКВД-КГБ вяло змаганьне з антысавецкім падпольлем. 30 красавіка 1958 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 25 сьнежня 1962 году Радунскі раён расфармавалі, мястэчка ўвайшло ў склад Вярэнаўскага раёну.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1829 год — 379 чал., у тым ліку 174 хрысьціяніны і 205 юдэяў; 1863 год — 737 чал.; 1866 год — 869 чал., у тым ліку 361 каталік і 508 юдэяў; 1881 год — 1526 чал. (757 муж. і 769 жан.); 1897 год — 1621 чал., у тым ліку 896 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 1394 чал.; 1999 год — 3,4 тыс. чал.; 2000 год — 3,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,8 тыс. чал.; 2008 год — 2,7 тыс. чал.; 2009 год — 2673 чал. (перапіс); 2016 год — 2355 чал.; 2017 год — 2299 чал.; 2018 год — 2229 чал.

Інфраструктура

У Радуні працуюць 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат, дзіцячая музычная школа, 2 бібліятэкі, дом культуры.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Леніна вуліца Касьцельная вуліца

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Рынак і Дольная вуліца.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Ешыбот (1882)
  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1929—1933)
  • Могілкі: хрысьціянскія; юдэйскія
  • Сынагога (ХІХ ст.)

За савецкім часам у Радуні паставілі помнік савецкім салдатам, якія загінулі ў бітве пад Сурконтамі з жаўнерамі Арміяй Краёвай (надпіс іншы, «Загінулі ў барацьбе з захопнікам»).

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

  • Юры Бандажэўскі (нар. 1957) — беларускі навуковец, доктар мэдычных навук
  • Пятро Бітэль (1912—1991) — беларускі паэт, перакладнік, краязнавец, настаўнік

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Радунь НазваРадунь ГісторыяРадунь НасельніцтваРадунь ЗабудоваРадунь ЭканомікаРадунь Турыстычная інфармацыяРадунь ГалерэяРадунь АсобыРадунь КрыніцыРадунь ЛітаратураРадунь Вонкавыя спасылкіРадуньІўеАстрынаБастуныБеларусьВасілішкіВярэнаўВярэнаўскі раёнВільняГарадзенская вобласьцьГорадняЛідаПасёлак гарадзкога тыпуРадунскі сельсаветРадунька

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міжнародны жаночы дзеньБел-чырвона-белы сьцягВэб-дызайнАнархізмРаман СкірмунтЯн ЧыквінПётар МашэраўЧасЭнэргіяПарк цёмнага небаКрывічыАндрэй Хадановіч23 красавікаСяржук Сокалаў-ВоюшIKEAХарватыяСэксПАндрусь ГорватВіцебскСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСямейства (біялёгія)Сяргей СматрычэнкаАлесь КлышкаНефцекамскПортуУладзімер ДубоўкаУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціАзіяАгнешка Рамашэўская-ГузыВоршаМарыя МартысевічПорнгабПарыжЛюдміла Пайдушакава26 красавікаДзяжаУкраінаЮрась ШамецькаАкторы парнафільмаўСказКарлес ПудждэмонЛеўкацытВусаўVPNПрыгоды Тома СоераАндрэй СаньнікаўГарбатаБеларускі альфабэтСмаленскі паветЭлектронікаСаксоніяЧэрвеньПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуМардоўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная РэспублікаКанюшынаФішынг25 красавікаБуркіна-ФасоЖыдыАлесь АркушРэспубліканскі фэстываль нацыянальных культураў1 траўняМікола ГусоўскіНарвідСыкхізмМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у Тыхах🡆 More