Скіргайла

Скіргайла Альгердавіч (у праваслаўі Іван; каля 1354 — 23 сьнежня 1394?, Кіеў) — князь троцкі (1382—1392), полацкі (1377—1381 і ад 1387) і кіеўскі (ад 1393).

У 1386—1392 гадох быў намесьнікам Ягайлы ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Скіргайла
лац. Skirgajła / Skirhajła
Скіргайла
Скіргайла (уяўны партрэт)
Князь полацкі
1377 — 1381
Князь троцкі
1382 — 1392
Князь кіеўскі
1395 — 1397
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1354(1354),
Памёр 1397(1397),
Дынастыя Гедзімінавічы
Бацька Альгерд
Маці Ульляна

Імя

Скіра (Scira) і Гайла (Gailo) — імёны германскага паходжаньня. Іменная аснова скер- (скір-) (імёны ліцьвінаў Скерэль, Скіран, Скірмунт; германскія імёны Skerilo, Scerun, Sciremunt) паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты', а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'. Такім парадкам, імя Скіргайла азначае «чыстая жвавасьць».

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Skirgal (6 ліпеня 1382 году, Мэмарыял Вітаўта); Skirgallo (14 чэрвеня 1384 году); Skirgalone (14 жніўня 1385 году); Скиргайло, братъ нашь князь Скиригайло (1387 год); Skirgalone Troczensi, Skargalone Trocensi (17 лютага 1387 году); Skirgalone Trocensi (22 лютага 1387 году); Nos Schirgalo Dei gracia dux Lithuanie et dominus Tracensis et Polocensis etc. (12 лістапада 1388 году); Skirgalone (14 траўня 1389 году); dux Skirgalus (23 траўня 1390 году); Skyrgallo (да 5 жніўня 1392 году); Skirgello (1394 год); Schirgal (Хроніка Віганда); Schirgail (да 1416 году); Скиригайло Олгердовичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс).

Біяграфія

Скіргайла 
Прарысоўка пячаці Скіргайлы (Пагоня з рознаканцовым крыжам)

Сын Альгерда і Ўльляны Цьвярской. Быў найбольш адданым паплечнікам свайго роднага брата Ягайлы.

У 1374—1375 гадох ваяваў з крыжакамі. Па выгнаньні з Полацку Андрэя Альгердавіча (1377 год) — князь полацкі. У 1379 годзе езьдзіў зь місіяй у некаторыя краіны Эўропы, дзе абмяркоўваў умовы хрышчэньня Літвы. Падчас перамоваў з Тэўтонскім Ордэнам, імаверна, спрычыніўся да складаньня Давыдзіскае дамовы. У 1381 годзе палачане, незадаволеныя паганствам Скіргайлы, выгналі яго з княжаньня. На чале войска Ягайлы й з дапамогай Інфлянцкага Ордэну атачыў Полацак, але ўзяць ня здолеў. Тады ж прыняў праваслаўе зь імем Іван.

Па захопе ўлады Кейстутам у канцы 1381 году і пераходу да таго войска Скіргайлы ўцёк у Інфлянты. Улетку 1382 году браў удзел у аблозе Кейстута ў Троках, зьняволіў таго ў часе перамоваў, перавёз у Крэўскі замак, дзе й забіў. За гэта, пэўна, атрымаў Троцкае княства. Стаў такім чынам другой асобай у дзяржаве.

У 1384 годзе падчас вайны з Ордэнам адваяваў Трокі. У 1385 годзе ўзначальваў дыпляматычную місію ў Польшчу, вынікам якой было складаньне шлюбу паміж Ягайлам і польскай каралевай Ядзьвігай і каранацыя Ягайлы на польскае каралеўства. У часе падпісаньня акту Крэўскае уніі (1385) дамогся за сабой права застацца праваслаўным. На думку некаторых гісторыкаў (Ежы Ахманскі й іншыя), у 1386—1392 гадох быў вялікім князем літоўскім, на думку ж іншых (М. Дучмаль, іншыя) выконваў функцыі намесьніка Ягайлы ў ВКЛ.

У 1386 годзе разьбіў у Амсьціслаўскай бітве смаленскага князя Сьвятаслава Іванавіча, падначаліўшы такім чынам ВКЛ Смаленскае княства. Увесну 1387 годзе захапіў Полацак і выгнаў адтуль Андрэя Альгердавіча. 28 красавіка 1387 году атрымаў прывілей на валоданьне Полацкім, а таксама Менскім і Сьвіслацкім княствамі з гарадамі Бабруйск, Ігумен, Лагойск, Любашаны, Любеч, Менск, Прапойск, Рэчыца, Сьвіслач. Ад 1388 году ваяваў зь Вітаўтам.

З падпісаньнем у 1392 годзе Востраўскага пагадненьня паміж Вітаўтам і Ягайлам перастаў кіраваць ВКЛ і страціў Троцкае княства (у знак кампэнсацыі яму было паабяцанае Кіеўскае княства). У пачатку 1393 году разам зь Вітаўтам захапіў Віцебск, паланіўшы Сьвідрыгайлу, які гаспадарыў там. Увесну й увосень 1393 году яму былі нададзеныя адабраныя ў Уладзімера Альгердавіча адпаведна Жытомір з Оўручам і Кіеў. У кастрычніку — лістападзе 1393 году браў удзел у паходзе Вітаўта на Падольле, захапіў Чаркасы й Зьвянігарад.

Паводле некаторых зьвестак, Скіргайлу атруціў мітрапальнічы намесьнік Фама. Пахавалі князя ў Кіева-Пячэрскай лаўры.

Галерэя

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Скіргайла ІмяСкіргайла БіяграфіяСкіргайла ГалерэяСкіргайла ЗаўвагіСкіргайла КрыніцыСкіргайла ЛітаратураСкіргайлаВялікае Княства ЛітоўскаеКіеў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КойданаўВялікае Княства ЛітоўскаеМікіта КрыўцоўГуда (імя)Сэнт-ЛуісДзеяслоўДзірманАшраф МарванБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтБацькаўшчынаВугоршчынаПорнгабГлыбокаеКрысталь БойдМаксім ГарэцкіМікіта НайдзёнаўВойцех Манівід (сын Івана)2024Адольф ГітлерФрэдзі Мэрк’юрыГалосныяПорнасайтБлакітная валошкаБеларуская літаратураЧачаБарут (імя)Лексычнае значэньнеТадзіяна КляшторнаяІнтэрнэтАдэсаЛуг (рашчына)ЖывёлыСпакусьнікіЖутаўтГердвойнаНародны АльбомСьпіс сысуноў МалдовыЯгор КрэсАдвечным шляхамЯпоніяВіктар КаліноўскіМаскальЗалаты стандартМаксім БагдановічТравеньАўтарскае праваУсходнеэўрапейскі летні часПохваЛявоніхаПашпартМазыр1919Не загаснуць зоркі ў небе19 жніўняСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікАндрэй МукавозчыкТаполяВалерыя КуставаКалямбурГрупавы сэксДаўгердФілякартыяАлесь Разанаў1-ая асобная дэсантна-штурмавая ротаЭнцыкляпэдыяБеларуская Палічка48-ы батальён дапаможнай паліцыіСтудняРоварЗлучаныя Штаты Амэрыкі🡆 More