Іўе: горад у Беларусі

Іўе — места ў Беларусі, на рацэ Іўянцы.

Адміністрацыйны цэнтар Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7702 чалавекі. Знаходзіцца за 158 км на ўсход ад Горадні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя (лінія Ліда — Маладэчна), вузел аўтамабільных дарог на Менск, Ліду, Наваградак.

Іўе
лац. Iŭje
Касьцёл і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл і кляштар бэрнардынаў
Іўе: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Іўе: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Іўя Сьцяг Іўя
Дата заснаваньня: 1444
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Плошча: 45,97 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 7702 чал.
шчыльнасьць: 167,54 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231330
СААТА: 4229501000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°55′50.56″ пн. ш. 25°46′12.94″ у. д. / 53.9307111° пн. ш. 25.7702611° у. д. / 53.9307111; 25.7702611 25°46′12.94″ у. д. / 53.9307111° пн. ш. 25.7702611° у. д. / 53.9307111; 25.7702611
Іўе на мапе Беларусі ±
Іўе
Іўе
Іўе
Іўе
Іўе
Іўе
Іўе: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Іўе — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захаваліся комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, драўляны татарскі мячэт, мураваныя сынагогі і традыцыйная местачковая забудова, помнікі архітэктуры XVI — пачатку XX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кальвінскі збор, помнік архітэктуры XVI ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі, і барокавая памятная каплічка на Віленскім гасьцінцы, помнік архітэктуры XVIII ст, зьнішчаны савецкімі ўладамі.

Назва

Існуе некалькі меркаваньняў пра этымалёгію тапоніму Іўе. На думку географа Вадзіма Жучкевіча, гэтая назва мае славянскае паходжаньне (ад найменьня драўніннай пароды івы — вярбы). Такога ж пункту гледжаньня прытрымліваецца акадэмік Польскай акадэміі навук Генрык Лаўмянскі. Таксама існуе меркаваньне, што тапонім мае фінска-вугорскае паходжаньне і перакладаецца на беларускую мову, як 'выток ракі'. Між тым Іўе перакладаецца з татарскай мовы як 'гняздо' альбо 'хата', а само мястэчка здаўна лічыцца сталіцай беларускіх татараў.

У 3-м томе «Жывапіснай Расеі» П. Сямёнаў сьцьвярджае, што сьпярша Іўе называлася Еўе, а заснавальніцай паселішча была жонка вялікага князя Гедзіміна Ева. Але ў гістарычных дакумэнтах XVII ст. мястэчка значыцца як Іўе, у некаторых крыніцах сустракаецца пад назвай Івь.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Iwye (3 ліпеня 1510 году); Иве (1553 год).

Гісторыя

Іўе: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Кляштар бэрнардынаў, зь піктаграфічнай мапы XVIII ст.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Іўе ўпамінаецца ў XV стагодзьдзі як вялікакняскі двор. У 1444 годзе вялікі князь Казімер перадаў паселішча маршалку земскаму П. Мантыгердавічу, які заснаваў тут касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. З 1-й паловы XVІ стагодзьдзя паселішча знаходзілася ў валоданьні Забярэзінскіх, у 1558—1654 гадох — Кішкаў.

У сярэдзіне XVІ стагодзьдзя ў Іўі было 4 вуліцы — Віленская, Наваградзкая, Крывая і Новая. Паводле інвэнтару 1563 году, тут было 123 уладальнікі дамоў, 23 чалавекі займаліся рамяством. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павету.

У 2-й палове XVІ стагодзьдзя Іўе стала адным з цэнтраў арыянства ў Вялікім Княстве Літоўскім, тут існавала арыянская школа. У 1585—1593 гадох рэктарам школы быў мысьляр-гуманіст і пэдагог Ян Ліцыні Намыслоўскі. На 1598 год у паселішчы працавалі 2 карчмы; было 129 сядзібных пляцаў, а таксама 19 пляцаў, адведзеных татарам за межамі паселішча.

З 1610 году ў Іўі працавала выдавецтва Троцкага брацтва. У 1631 годзе кашталян троцкі і ваявода амсьціслаўскі Мікалай Кішка заснаваў кляштар ордэна бэрнардынаў, якому перадаў Петрапаўлаўскі касьцёл. Пры кляштары дзеялі школа, шпіталь і бібліятэка. У гэты ж час у Іўі збудавалі драўляны фарны касьцёл. На 1634 год у паселішчы было 180 двароў, 3 вуліцы і Рынак. На 1685 год у Іўі было 79 уласьнікаў дамоў і сядзібаў, зь якіх 49 чалавек валодалі ворнымі землямі. У 2-й палове XVІІ — 1-й палове XІХ стагодзьдзяў паселішча знаходзілася ў валоданьні Слушкаў, Глябовічаў, Жыжэмскіх, Агінскіх, Сапегаў, Тызэнгаўзаў. У 1742 годзе Іўе атрымала статус мястэчка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Іўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ашмянскага павету. Зь сярэдзіны XІХ стагодзьдзя мястэчка знаходзілася ў валоданьні графаў Замойскіх.

У 1861 годзе ў Іўі адбылося сялянскае паўстаньне, якое жорстка здушылі расейскія войскі. У 1882 годзе коштам графіні Замойскай у мястэчку збудавалі мячэт, які дзее дагэтуль. Паводле перапісу 1897 году, у Іўі было 387 двароў, касьцёл, капліца, сынагога, 3 юдэйскія малітоўныя дамы, мячэт, народная вучэльня, аптэка, млын, 17 крамаў, 4 карчмы; штогод праводзілася 5 кірмашоў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Іўе занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Іўе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Іўе ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 годзе атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку і стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

12 студзеня 2000 году Іўе атрымала статус места.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Іўе: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XIX стагодзьдзе: 1869 год — 2123 чал. (1054 муж. і 1070 жан.); 1897 год — 3,7 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1971 год — 5 тыс. чал.; 1995 год — 8,6 тыс. чал.; 1998 год — 8,8 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 8,6 тыс. чал.; 2009 год — 8174 чал. (перапіс); 2016 год — 7712 чал.; 2017 год — 7630 чал.; 2018 год — 7702 чал.

Адукацыя

У Іўі працуюць сярэдняя школа, гімназія,школа-інтэрнат, музычная школа, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 4 дашкольныя ўстановы.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура

Дзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры.

Спорт

У Іўі ёсьць футбольная каманда «Надзея», якая бярэ ўдзел у рэгіянальных спаборніцтвах Гарадзенскай вобласьці.

Забудова

Плян

Плянавальная структура Іўя складалася гістарычна, яе абумовіла разьмяшчэньне на перакрыжаваньні шляхоў на Менск, Ліду і Наваградак. Цяпер гэта галоўныя вуліцы мястэчка, якія зьяўляюцца ядром забудовы. На скрыжаваньні галоўных вуліцаў знаходзіцца пляц (былы Рынак). У цэнтральнай частцы забудова канца XIX — пач. ХХ стагодзьдзяў, пераважна цагляная, 2-павярховая, гэтак званыя «жыдоўскія» дамкі.

На ўскраінах мястэчка — аднапавярховая жылая забудова сядзібнага тыпу. На паўночным захадзе ўтварыўся мікрараён, забудаваны 3-х і 5-павярховымі жылымі дамамі, разьмяшчаецца гасьцініца. Будаваньне новага жыльля вядзецца ўва ўсходняй частцы.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
1 Мая вуліца Віленская вуліца
Камсамольская плошча Рынак пляц
Карла Маркса вуліца Касьцельная вуліца
Бэрнардынская вуліца
Савецкая вуліца Наваградзкая вуліца Адама Міцкевіча вуліца
Чкалава вуліца Крывая вуліца
Энгельса вуліца Конская вуліца

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Гандлёвая і Надрэчная вуліцы.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці і сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.

  • Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці Іўеўскага раённага спажывецкага таварыства

Турыстычная інфармацыя

Іўе: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла

Інфрастуктура

Спыніцца можна ў гатэлі «Іўе».

Славутасьці

Іўе: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Вуліца да касьцёла
  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.)
  • Капліца Сьвятой Барбары (XIX ст.)
  • Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар бэрнардынаў. Знаходзіцца на гістарычнай Касьцельнай вуліцы. Помнік архітэктуры готыкі і барока, адбудаваны ў 1787 годзе з будынка канца XVІ стагодзьдзя. Побач з касьцёлам магіла кс. Ільдэфонса Бобіча — беларускага сьвятара і пісьменьніка
  • Млын (XIX—XX стагодзьдзі)
  • Могілкі: татарскія (Мізар), юдэйскія
  • Мячэт (1884)
  • Парк (XIX ст.)
  • Сынагогі (пач. ХХ ст.)

Страчаная спадчына

  • Кальвінскі збор («Сынодзік»)
  • Каплічка
  • Сынагога
  • Сядзіба Агінскіх
  • Фарны касьцёл

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Іўе НазваІўе ГісторыяІўе НасельніцтваІўе ЗабудоваІўе ЭканомікаІўе Турыстычная інфармацыяІўе ГалерэяІўе АсобыІўе КрыніцыІўе ЛітаратураІўе Вонкавыя спасылкіІўеІўеўскі раёнІўянкаБеларусьГарадзенская вобласьцьГорадГорадняЛідаМаладэчнаМенскНаваградак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Bayraktar TB2Ордэн япіскапа ПлятонаПартыя аматараў піваПавал ДураўКаштоўная папераСалдускі крайГедбудБаркэмпТрыялетАксысHromadske.TVСадаводчае таварыстваТутэйшыя (выраз)МэдыяВікіСтарабеларуская моваСудаEBayЧалавек-аўтапілаСпакусьнікіЭякуляцыяБілінгвізмМарат КазейЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)Надвор’еTor BandАрцём АрашонакРадВялікі шаўковы шляхКлёд МанэКрэдытСавушкін прадуктДзесяцідзённая вайнаГенадзь Карпенка15 красавікаІгнат ПрановічВязынка (Маладэчанскі раён)Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)ВейшнорыяМазанАс (імя)Раман СкірмунтРужанецФундацыя «Вікімэдыя»Поль СэзанРэформа беларускага правапісу 1933 году1923Чорны замак АльшанскіУрадШуляк-галубятнікГенадзь БураўкінБлакітная сойкаПэрфэкт-10Рэспубліка КарэяІмя па бацькуDiggЛетуваQ AwardsНарэла.orgІксвідэаСэксЗоя КоўшМаршы недармаедаўЛідзкі замакВорша1896MelbetБасовішчаКунілінгусМікола Купрэеў🡆 More