Тышкевічы: шляхецкі род

Тышкевічы (Tyškievičy) — шляхецкі род гербу «Ляліва», прадстаўнікі якога займалі высокія дзяржаўныя і вайсковыя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Тышкевічы
Тышкевічы: Паходжаньне, Герб роду, Найбольш вядомыя прадстаўнікі
Герб «Ляліва»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае
Тытул графы
Прызнаныя ў Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя

Валодалі вялікімі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Беларусі (галоўная рэзыдэнцыя — Лагойск), Летувы (Біржы) і Ўкраіны (Бярдычаў).

У наш час прадстаўнікі роду жывуць у Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Польшчы і Францыі.

Паходжаньне

Тышкевічы: Паходжаньне, Герб роду, Найбольш вядомыя прадстаўнікі 
Генэалёгія роду на панэгірыку Яну Скуміну Тышкевічу

Паходяць ад Каленіка Мішкавічы, якому вялікі князь Сьвідрыгайла падараваў у 1437 сяло Буркаўцы і слабадзішчы (г.зн. з палёгкамі для сялянаў) Мігеявічы, Хадарковічы і Ейковічы ў Жытомірскім павеце, а таксама сёлы Астаф’ева, Вальковічы, Дэмадковічы, Вішчы і Кусопічы ў Оўруцкім павеце. Каленік Мішкавіч таксама атрымаў вялікі маёнтак Чарталесы, у якім ягоныя нашчадкі збудавалі Бярдычаў. Зь цягам часу колькасьць маёнткаў у прадстаўнікоў роду павялічылася.

У Каленіка Мішкавіча было 3 сыны — Сенька, Івашка і Тышка (Цімафей) Каленікавічы, якія падзялілі паміж сабой бацькоўскія ўладаньні. Сенька Каленікавіч быў падскарбіем і падканцлерам вялікага князя Сьвідрыгайлы ў 1450 г. Як сьведчаць імёны прадстаўнікоў гэтага роду і дакумэнты, да 2-й паловы XVI ст. Тышкевічы былі праваслаўнай веры.

Ад трэцяга сына Каленіка Мішкавіча Тышкі менавіта паходзіць прозьвішча роду (г.зн. нашчадкаў Тышкі), у якога было 5 сыноў. Старэйшы Барыс (памёр пасьля 1498) быў жанаты зь Мілохнай, сястрой вядомага вайсковага дзеяча і кіраўніка казакоў Астафія Дашкевіча (Дашковіча). Пра нашчадкаў Барыса зьвестак няма. Другі сын, Леў (памёр да 1515) быў вялікакняскім дваранінам (прыдворным). Ад яго сына Скуміна Львовіча Тышкевіча (інакш — Івана Скуміна Львовіча; памёр у 1566) паходзіць галіна роду Скумінаў-Тышкевічаў (згасла 26 чэрвеня 1808). Трэцім сынам Тышкі быў Васіль Тышкевіч (памёр 13 жніўня 1571), ад якога паходзіць графская галіна роду Тышкевічаў-Каляніцкіх (так спачатку яны называліся), або Тышкевічаў, графаў «на Лагойску і Бярдычаве».

Герб роду

Выкарыстоўвалі прыватны шляхецкі герб «Ляліва», якім таксама карысталіся 593 роды Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

Апісаньне гербу: у блакітным полі залаты маладзік рогамі ўгору, над ім залатая 6-прамянёвая зорка. Кленод — над прылбіцай з каронай на паўлінавых пёрах такія ж маладзік й зорка.

Герб выбіваўся на літоўскіх манэтах Тэадорам Тышкевічам — падскарбіем вялікім літоўскім.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Тышкевічы: Паходжаньне, Герб роду, Найбольш вядомыя прадстаўнікі  Тышкевічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Тышкевічы ПаходжаньнеТышкевічы Герб родуТышкевічы Найбольш вядомыя прадстаўнікіТышкевічы ГалерэяТышкевічы КрыніцыТышкевічы ЛітаратураТышкевічы Вонкавыя спасылкіТышкевічыВялікае Княства ЛітоўскаеЛяліва (герб)Шляхта

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чорная дзіркаМасачусэцкі тэхналягічны інстытутКрысталь БойдКірыла ТураўскіПольшчаХмараСьвятая Рымская імпэрыяПрыслоўеВусякіІван МележВольнае аўтарскае праваУкраінская лацінкаВілятКордаваФэрдынанд Рушчыц1944ГрошыФашызмБелая РусьІсламская дзяржаваВярэнаўНіна МацяшГлеб ЛабадзенкаЯнка КупалаВіктар МарціновічОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаСэксАльгерд БахарэвічДзеньПародыяПастава 69VPNАндрэй Хадановіч1951Вэб-сайтВікікрыніцыКандрат КрапіваПагоняМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахВялікдзеньКрывічыДзіця2009Геранім Друцкі-ЛюбецкіРэжым ЛукашэнкіБудынакМіхал ВітушкаБаскетболПлястмасаГрэцыяАрктычны акіянАтрад (біялёгія)Праваслаўная царкваНаваполацакБеларускі клясычны правапісМастацкая літаратураЮдаізмЗлучнікДзеяслоўЛічэбнікСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіБеларуская мінуўшчына (часопіс)Старабеларуская моваАлег ЖданГенадзь Карпенка14 красавікаЯн Чыквін🡆 More