Эйшышкі

Эйшы́шкі (лет.

Eišiškės) — места ў Летуве, на рацэ Вярсоцы. Уваходзяць у склад Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2010 год — 3575 чалавек. Знаходзяцца за 33 км ад Салечнікаў, за 70 км на паўднёвы захад ад Вільні, каля беларуска-летувіскай граніцы; на аўтамабільнай дарозе Вільня — Горадня.

Эйшышкі
лац. Ejšyški
лет. Eišiškės
Касьцёл Ушэсьця Гасподняга
Касьцёл Ушэсьця Гасподняга
Эйшышкі
Герб Эйшышкаў
Першыя згадкі: 1384
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Плошча: 7 км²
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 3575 чал.
шчыльнасьць: 510,71 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 380
Паштовы індэкс: LT-17116
Геаграфічныя каардынаты: 54°10′0″ пн. ш. 25°0′0″ у. д. / 54.16667° пн. ш. 25° у. д. / 54.16667; 25 25°0′0″ у. д. / 54.16667° пн. ш. 25° у. д. / 54.16667; 25
Эйшышкі на мапе Летувы
Эйшышкі
Эйшышкі
Эйшышкі
Эйшышкі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Эйшышкі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Панскага, помнік архітэктуры XIX ст.

Назва

Паводле паданьня з Хронікі Быхаўца, тапонім Эйшышкі ўтварыўся ад імя мітычнага князя Эйкшы. Менскі дасьледнік Алёхна Дайліда, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, зьвяртае ўвагу на тое, што імя Эйкша (Айкша) адпавядае старажытнаму германскаму імю Aiko (Aicus, Eccho, Eigio), якое паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат'.

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі», пазьней падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія». Тым часам Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі».

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Wesisken і Eykschissken (1384); Eyksiskindorfee (1387); Eyxyszki (1492); Ejszyszki (1400); Ейшышки (1470); Еишышки (1553 год).

Гісторыя

Эйшышкі 
Праект мескага гербу, 1937 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Эйшышкі датуецца 1384 годам і зьмяшчаецца ў дамове паміж вялікім князем Вітаўтам і Тэўтонскім ордэнам. Тым часам, паводле сьведчаньня гісторыка і этнографа першай паловы XIX ст. Ёсіфа Ярашэвіча, на юдэйскіх могілках мястэчка знаходзіўся надмагільны камень з надпісам «1170». У 1398 годзе ў Эйшышках збудавалі першы касьцёл. З 1524 году дзеяла школа.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе Эйшышкі захапіла і ўшчэнт зруйнавала маскоўскае войска, другі раз мястэчка спалілі швэды ў Вялікую Паўночную вайну.

У XVII стагодзьдзі кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Эйшышкам Магдэбурскае права і герб (адноўленае Станіславам Аўгустам у 1792 годзе). Празь мястэчка праходзіў важны гандлёвы шлях зь Вільні ў Кракаў. На 1738 тут было 56 будынкаў. У 2-й палове XVIII ст. існавалі школа і ратуша. У 1791 годзе Эйшышкі сталі цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва (з 1793 году ў Мерацкім ваяводзтве).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Эйшышкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лідзкім павеце Віленскай губэрні. На 1814 год у мястэчку было 67 будынкаў, на 1829 год — 101 (18 хрысьціянскіх і 83 юдэйскія), на 1863 год — 103. У 1866 годзе працавалі 4 бровары, 2 гарбарні, вадзяны млын.

У XIX ст. каля Эйшышак дзеяла тэлеграфная станцыя на лініі Варшава — Санкт-Пецярбург. У 1847—1852 гадох паводле праекту Тэадора Нарбута тут збудавалі мураваны касьцёл Ушэсьця Гасподняга. Паводле зьвестак за 1852—1853 гады, у Эйшышках налічвалася 40 цэхавых рамесьнікаў і найбольшая сярод мястэчак Лідчыны колькасьць рамесных спэцыяльнасьцяў.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Эйшышкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Эйшышкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Увосень 1918 году тут сфармавалася самаабарона — польская вайсковая арганізацыя, мэтай якой была абарона мястэчка ад бальшавікоў. Узначаліў яе капітан Казімер Ільцэвіч. 7 чэрвеня 1919 году Эйшышкі разам з усім Лідзкім паветам увайшлі ў склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Ўсходніх Земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі. У 1920 годзе Эйшышкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны. За польскім часам мястэчка называлі «Віленкім прадмесьцем», бо перакупнікі зь Вільні прыязджалі сюды набываць разнастайныя прадукты.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Эйшышкі занялі савецкія войскі, неўзабаве тут адбыўся мітынг, ня якім прынялі рэзалюцыю аб далучэньні мястэчка да Беларускай ССР. Аднак у лістападзе таго ж году Эйшышкі перадалі Летуве. У 1941—1944 гадох мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

3 жніўня 1946 году Эйшышкі атрымалі статус места. У 1950 годзе Эйшышкі сталі цэнтрам раёну (з 1972 году ў Салечніцкім раёне). У паваенны час тут працаваў беларускі ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі. У 2004 годзе каля Эйшышак пагранічнікі выявілі трубаправод рэкорднай даўжыні — 3 км, прызначаны для кантрабанды сьпірту зь Беларусі ў Летуву.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Эйшышкі
  • XIX стагодзьдзе: 1820 год — 333 чал.; 1829 год — 797 чал., зь іх 75 хрысьціянаў і 722 юдэі; 1863 год — 706 чал.; 1866 год — 715 чал., зь іх 89 каталікоў, 16 праваслаўных, 610 юдэяў; 1869 год — 741 чал.; 1885 год — 706 чал.; 1897 год — 3196 чал., у тым ліку 2376 юдэяў
  • XIX стагодзьдзе: 1905 год — 2448 чал.; 1921 год — 2382 чал.; 1938 год — 3188 чал.; 1959 год — 2532 чал.; 1970 год — 3481 чал.; 1974 год — 3600 чал.; 1976 год — 3700 чал.; 1979 год — 3467 чал.; 1989 год — 3789 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 3765 чал.; 2010 год — 3575 чал.

Адукацыя

У Эйшышках працуюць 3 сярэднія, музычная і спартовая школы, дашкольныя ўстановы.

Культура і спорт

Дзеюць бібліятэка, 2 спартовыя залі.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Гарадзішча
  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX стагодзьдзяў; фрагмэнты)
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Панскага (1847—1852)

Страчаная спадчына

  • Ратуша (XVIII ст.)

Галерэя

Месты-сябры

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Эйшышкі НазваЭйшышкі ГісторыяЭйшышкі НасельніцтваЭйшышкі Турыстычная інфармацыяЭйшышкі ГалерэяЭйшышкі Месты-сябрыЭйшышкі КрыніцыЭйшышкі ЛітаратураЭйшышкі Вонкавыя спасылкіЭйшышкіБеларуска-летувіская граніцаВіленскі паветВільняГорадГорадняЛетуваЛетувіская моваСалечнікіСалечніцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кацярына Хадасевіч-ЛісаваяІнфармацыяВоршаМэрытакратыяВіктар ШніпУсебеларускі народны сходФрыдрых ШылерАрцём АрашонакБудаўніцтваМікола МаляўкаКалямбурКалюмныСамойлавічыСтарабеларуская моваІмпэратыўнае праграмаваньнеДзень ПерамогіДабро1919ДзейнікВацлаў ЛастоўскіЗабойстваСказСтарое места (Ерусалім)МураўёўкаСафійскі сабор (Полацак)ШвайцарыяПарнаграфія ў ЯпонііНаша НіваСельская гаспадарка БеларусіТутэйшыя (п’еса)Барут (імя)КанюшынаВалянцін АкудовічЯнка КупалаГорная справаПрывакзальная плошча (Менск)ДзеяслоўАнгельшчынаСлуцкі збройны чынІнтэрнэтАльпыФрэдзі Мэрк’юры16 красавікаІван МележЖамойць1-ая асобная дэсантна-штурмавая ротаСьпіс стагодзьдзяўУкраінаАўкштотаВасіль Зуёнак2004Сусьветная служба Бі-Бі-СіЯўстах ТышкевічСмаленскі паветМаксім БагдановічКастусь КаліноўскіЕва ВежнавецДынама БерасьцеІван ШамякінПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Ісьляндзкі коньСамасейЛукіскі пляцЮры Тышкевіч (біскуп)Войцех Манівід (сын Івана)Максім ГарэцкіМікіта БуракВольныя матэрыялыБеларускі нацыянальны стройЯўгенія ЯнішчыцМатэматыкаБразылія (горад)Старадубскі павет🡆 More