Віктар Казько (нарадзіўся 23 красавіка 1940) — беларускі празаік, піша на беларускай і расейскай мовах.
Віктар Казько | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 красавіка 1940 (84 гады) Каленкавічы, Гомельская вобласьць |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік |
Гады творчасьці | 1962 — цяперашні час |
Жанр | аповед, раман |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Дэбют | 1971 |
Значныя творы | «Хроніка дзетдомаўскага саду» |
Прэміі | Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа, прэмія Ленінскага камсамолу Гліняны Вялес (2009) |
Узнагароды |
У гады Вялікай Айчыннай вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Пасьля вайны Віктар не прыжыўся ў новай сям’і бацькі, падлеткам сышоў з дому. Выхоўваўся ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палесьсі. Пасьля сканчэньня ў 1956 васьмі клясаў, вучобу працягваў у Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у геолягаразьведцы. Яго ўражаньні пра гэты час рэалізаваліся ў аповесьцях «Цёмны лес — тайга густая» (1973), «Дзень добры й бывай» (1974), напісаных на расейскай мове.
3 1962 году зьвязаў свой лёс з журналістыкай: быў загадчыкам аддзела прамысловасьці таштагольскай гарадзкой газэты «Красная Шорня», літаратурным супрацоўнікам абласной газэты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё. У 1970 скончыў завочнае аддзяленьне Літаратурнага інстытуту імя А. М. Горкага. Праз год пераехаў у Менск. 3 1971 году Казько супрацоўнік газэт «Чырвоная змена», «Советская Белоруссия», у 1973—1976 гадох — часопіса «Нёман». 3 1976 году на творчай рабоце. У 1985—1988 гадох сакратар Саюза пісьменьнікаў БССР. 3 1988 году зноў на творчай рабоце.
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Віктар Казько, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.