Літаратурная Прэмія Імя Якуба Коласа: літаратурная прэмія БССР

Літарату́рная прэ́мія імя́ Яку́ба Ко́ласа — літаратурная прэмія, заснаваная пастановай Савету Міністраў БССР №81 10 лютага 1959 року.

Прысуджалася за высокаідэйны і высокамастацкі зборнік апавяданьняў, аповесьць, раман, а таксама работу па літаратуразнаўстве і крытычную работу, якія былі апублікаваныя ў рэспубліканскім друку ў тым годзе, за які прысуджаецца прэмія, і якія атрымалі шырокае грамадзкае прызнаньне.

У 1965 року прэміі нададзены статус дзяржаўнай: Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа. З 1992 року — у складзе Дзяржаўных прэміяў Рэспублікі Беларусь па літаратуры, музыцы і мастацтве.

У Рэспубліцы Беларусі прысуджаецца штодвагады за таленавітыя, глыбокія па зьмесьце і адметныя па форме творы літаратуры, якія робяць значны ўнёсак у беларускую нацыянальную культуру, разьвіваюць мастацкія традыцыі і садзейнічаюць устанаўленьню агульначалавечых каштоўнасьцяў і ідэяў гуманізму.

Ляўрэаты

Год прысуджэньня    Ляўрэат    За твор
1957   Іван Шамякін   раман «Крыніцы»
1959   Пятрусь Броўка   «Калі зьліваюцца рэкі»
1962   Іван Мележ   раман «Людзі на балоце»
1963   Янка Брыль   «Працяг размовы»
1964   Васіль Быкаў   «Трэцяя ракета»
1965   Максім Лужанін   «Колас расказвае пра сябе»
1967   Іван Шамякін   раман «Сэрца на далоні»
1968   Міхась Лынькоў   раман «Векапомныя дні»
1972   Іван Навуменка   «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя»
1974   Андрэй Макаёнак   п’есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык»
1976   Алесь Адамовіч   «Хатынская аповесьць»
1976   Алена Васілевіч   тэтралёгія «Пачакай, затрымайся»
1976   Іван Мележ   зборнік «Жыцьцёвыя клопаты»
1978   Васіль Быкаў   «Воўчая зграя» і «Яго батальён»
1978   Іван Пташнікаў   аповесць «Найдорф»
1980   Ніл Гілевіч  
1980   Уладзімер Калесьнік   удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980   Адам Мальдзіс   удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980   Міхась Мушынскі   удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980   Навум Перкін   удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980   Юльян Пшыркоў   удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1980   Міхась Ярош   удзел у напісаньні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры»
1982   Янка Брыль   «Золак, убачаны здалёк»
1982   Віктар Казько   «Суд у слабадзе»
1984   Зьміцер Бугаёў   кніга крытычных нарысаў «Талент і праца»
1984   Уладзімер Караткевіч   раман «Чорны замак Альшанскі» (пасьмяротна)
1986   Анатоль Кудравец   раман «Сачыненьне на вольную тэму»
1990   Генадзь Кісялёў   «Разыскивается классик…» і «Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча»
1990   Алег Лойка   раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае»
1992   Сяргей Грахоўскі   зборнік «Споведзь»
1992   Алесь Жук   «Праклятая любоў»
1992   Васіль Сёмуха  
1996   Генрых Далідовіч  
2002   Васіль Жураўлёў   кніга «У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай літаратуры XIX — пачатку XX стаг.»

Крыніцы

Шаблён:Якуб Колас

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БукельСтаніслаў ЯроцкіБеньРасейская рэспублікаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіУкраінцыТыльзытЧорны замак АльшанскіБавоўна1896КлеапатраВікісховішчаНекамэрцыйная арганізацыяЯўген КантылёўСтаніслаў Булак-БалаховічДваранстваПятрусь БроўкаСтаніслаў ВалодзькаЖыды ў БеларусіВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)HTMLЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьАляксей ПысінСябарЛацінкаВайшнорыяСюзан ЧарныЛацінская моваПачуцьцёЧэлесКарыбут (імя)БадвілаБеларуская моваМасковія (назва)Ваяводзіна Нові Сад (гандбольны клюб)Катэдра Парыскай Божай МаціАлтайГеаграфічныя каардынатыІрына Ханунік-РамбальскаяВуха10 красавікаАтмасфэрны ціскПрацяжнікПошукавая аптымізацыяНовая эканамічная палітыкаПарнафільм у ФранцыіМалайская моваБанкаўскі рахунакВіетнамская моваЕўдакім РаманаўТалінская затокаАкіянДжынсавая рэвалюцыяЗнак рашоткі (актаторп)КейстутЗіновій ПрыгодзічГомасэксуальнасьцьЯўгенія ПфляўмбаўмСмаргонская мядзьведжая акадэмія120-я зэнітна-ракетная брыгадаЛеў СапегаСалігорскУладзімер ПравасудВінцэнт Дунін-МарцінкевічЖанчына зьверхуВалер ДайнэкаЯзэп ЛёсікМэдыяВікіЧорны сьпіс ЭўразьвязуЭякуляцыяБеларускі клясычны правапіс🡆 More