Палесьсе: рэгіён у заходняй Эўропе

Пале́сьсе (мясцовае: Полісьсе, па-ўкраінску: Полісся, па-польску: Polesie, па-расейску: Полесье) — гістарычна-этнічны і фізыка-геаграфічны рэгіён, разьмешчаны на тэрыторыі Палескай нізіны.

Палесьсе знаходзіцца ў складзе чатырох дзяржаваў: Беларусі, Украіны, Польшчы і Расеі. Агульная плошча Палесься складае каля 130 тыс. км².

Палесьсе: Геаграфія, Насельніцтва, Мова
Палесьсе на мапе Ўкраіны

Геаграфія

Палесьсе: Геаграфія, Насельніцтва, Мова 
І. Шышкін «Балота. Палесьсе», 1890

Палесьсе знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Ўсходнеэўрапейскай раўніны, пераважна паабапал беларуска-ўкраінскай мяжы, а таксама часткова ў Польшчы (Люблінскае ваяводзтва) і Расеі (Бранская вобласьць). Сярэдняя вышыня — 100—250 м над узроўнем мора.

Асноўныя рэкі — Прыпяць, Дняпро (у сярэдняй плыні), Дзясна.

Палесьсе — адна з найбольшых балотных тэрыторыяў у Эўропе. У 19601980-я значныя абшары Палесься былі асушаныя падчас мэліярацыі.

Беларускае Палесьсе

Беларускае Палесьсе займае паўднёвыя раёны Берасьцейскай і Гомельскай абласьцей. Падзяляецца на Заходняе і Ўсходняе Палесьсе. Умоўнай мяжой паміж Заходнім і Ўсходнім Палесьсем лічыцца Ясельда і Гарынь, а таксама дзялянка Прыпяці паміж вусьцямі гэтых рэчак. Апроч таго, Беларускае Палесьсе таксама падзяляюць на Берасьцейскае, Прыпяцкае, Гомельскае ды Мазырскае. Загародзьдзе — мясцовасьць на поўдні Берасьцейскай вобласьці, асноўная частка Берасьцейска-Пінскага Палесься.

Украінскае Палесьсе

Палесьсе: Геаграфія, Насельніцтва, Мова 
І. Шышкін «Пэйзаж Палесься», 1890

Украінскае Палесьсе ўяўляе сабою шырокую амаль стокілямэтровую паласу на поўначы краіны і складае каля 19% ад усёй тэрыторыі Ўкраіны. У залежнасьці ад разьмяшчэньня адносна Дняпра падзяляецца на правабярэжнае і левабярэжнае Палесьсе. Паводле прыродна-геаграфічных і адміністрацыйных (у залежнасьці ад Адміністрацыйнага падзелу Ўкраіны) асаблівасьцяў вылучаюць пяць фізыка-геаграфічных абласьцей: Валынскае Палесьсе, Жытомірскае Палесьсе, Кіеўскае Палесьсе, Чарнігаўскае Палесьсе і Ноўгарад-Северскае Палесьсе.

Люблінскае Палесьсе

    Асноўны артыкул: Люблінскае Палесьсе

У Польшчы да Палесься належаць некаторыя рэгіёны Люблінскага ваяводзтва, а менавіта даліна Буга ў раёне Волі-Ўргускай і Ленчыцка-Ўлодаўскае паазер'е (Люблінскае Палесьсе. Заходняя мяжа Люблінскага Палесься праходзіць па рацэ Вепш.

Бранска-Жыздрынскае Палесьсе

    Асноўны артыкул: Бранска-Жыздрынскае Палесьсе

Бранска-Жыздрынскае Палесьсе знаходзіцца на тэрыторыі Бранскай вобласьці Расеі.

Насельніцтва

Палесьсе: Геаграфія, Насельніцтва, Мова 
Палесьсе (Podlesien) са сталіцай у Пінску на нямецкай мапе Рэчы Паспалітай (тэрытарыяльны падзел 1660 року, выдадзеная ў 1892 року

Жыхары Палесься завуцца палешукамі. Тэрмін «палешук» зьяўляецца экзаэтнонімам і як саманазва жыхарамі Палесься амаль не ўжываецца.

У этнічным пляне найбольшую цікавасьць уяўляюць заходнія палешукі — усходнеславянская этнічная супольнасьць, якая валодае некаторымі прыкметамі самабытнага, але не сфармаванага этнасу. Яшчэ ў XIX ст. шэраг дасьледнікаў (Мітрафан Доўнар-Запольскі, Д. Шэндрык) фіксавалі наяўнасьць у заходніх палешукоў адметных асаблівасьцяў у фізычным абліччы.

Юльян Талька-Грынцэвіч на аснове антрапалягічных рысаў вылучаў паляшукоў у самастойную групу, адрозную ад беларусаў і ўкраінцаў. Павал Шпілеўскі, сьвядома адрозьніваў «палескую мову» ад беларускай і даволі дакладна пазначыў межы яе распаўсюду. Павал Чубінскі вылучаў Палесьсе як асобны этнаграфічны раён. Павал Баброўскі прыйшоў да высновы, што палешукі — самастойны народ.

Мова

У канцы 1980-х некалькі энтузіястаў на чале з мовазнаўцам Міколам Шэляговічам заняліся кадыфікацыяй мовы на аснове паўднёваянаўскіх гаворак; аднак, у выніку справа скончылася практычна нічым у першую чаргу праз вузкую лякалізацыю абраных за аснову гаворак і мноства словаў, не характэрных для іншых гаворак Палесься.

Іншыя значэньні

Таксама Палесьсем часта завуць раўнінныя тэрыторыі, уласьцівыя раёнам распаўсюду старажытных алювіяльных і флювіягляцыяльных адкладаў (галоўным чынам пяскоў) у краявой паласе мацерыковага зьледзяненьня Эўропы (напрыклад, Палеская нізіна, Мяшчэрская нізіна, раўніны ўсходніх раёнаў Польшчы).

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Антонюк Г. Западные полешуки // Збудінне. №6 (68). 1993
  • Дынько А. Найноўшая гісторыя яцвягаў // ARCHE Skaryna. №6(11). 2000.
  • Терешкович П. В. Этническая история Беларуси XIX — нач. XX вв. в контексте Центрально-Восточной Европы. — Минск: БГУ, 2004.
  • Цыхун Г. Пра заходнепалескую літаратурную мікрамову // Загародзьдзе-3: Матэрыялы навукова-краязнаўчай канфэрэнцыі «Палесьсе ў ХХ ст.» (1—4 чэрвеня, Беласток) / Укл. і аг. рэд. Ф. Клімука, А. Энгелькінг, В. Лабачэўская. — Менск: Тэхналёгія, 2001. — 320 с. — Наклад 320 ас. ISBN 985-458-034-2.
  • Белорусское полесье // Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном экономическом и бытовом значении / Под ред. П. П. Семенова. Т. 3. Ч. 2. — СПб.—М., 1882.
  • Бобровский П. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Гродненская губерния. — Спб., 1863. Ч. 1. С. 621—623.
  • Булгаковский Д. Г. Пинчуки. Этнографический очерк // Записки Императорского Русского географического общества по отделению этнографии. Т. 13. Вып. 3. — СПб., 1890.
  • Довнар-Запольский М. В. Белорусское Полесье: Сборник этнографических материалов. Вып. 1. — К., 1895.
  • Киркор А. К. Долина Припети // Живописная Россия: Литовское и Белорусское Полесье. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 345.
  • Полесье. Материальная культура // Бондарчик В. К., Кирчив Р. Ф. (отв. ред.). — Киев: Наукова думка, 1988.
  • Сербов И. А. Поездки по Полесью 1911 и 1912 гг. — Вильна, 1914.
  • Шпилевский П. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю // Современник. 1853. Т. 39. N6. С. 75—98. — Мн.: Беларусь, 2004.

Tags:

Палесьсе ГеаграфіяПалесьсе НасельніцтваПалесьсе МоваПалесьсе Іншыя значэньніПалесьсе Глядзіце таксамаПалесьсе Крыніцы і заўвагіПалесьсе ЛітаратураПалесьсеБеларусьЗаходнепалеская моваПалеская нізінаПольская моваПольшчаРасейская моваРасеяУкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

7 (лік)МенскАртур ФінькевічКомсомольская правдаВінцук ВячоркаЛацінская моваІнтымная лірыкаАндрусь ГорватДзень жартаўАрктычны акіянАлесь БачылаПаронімыМастацкая літаратураКанстытуцыя ССРБ 1919 годуНіна МацяшРэйтан (карціна Яна Матэйкі)Палута БадуноваВасіль ІгнаценкаЁган Вольфґанґ фон ҐётэВорная зямляГрупавы сэксУНІАНЖандармэрыяПарнаграфія ў БразылііКарлес ПудждэмонВольныя матэрыялыБеларусізацыя1744ТравеньНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАПадгорыцаГенацыдПанцеляймон ПанамарэнкаБарысаўМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь1200ЭйкаПабуджальны сказМіжзем’еАркадзь КуляшоўІзраільНавукаГенрыхГімн Савецкага СаюзуМэдыяВікіДзед ТалашМіхал ВітушкаБеларускі клясычны правапіс701ДзьвінскІндыяПрыназоўнікЗіновій ПрыгодзічДжынсавая рэвалюцыяАдольф ГітлерІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуРадаўніцаАпэрацыйная сыстэмаМарына ВасілеўскаяВікісховішчаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікДзень ЗямліАдвечным шляхамСтаніслаў Булак-БалаховічВыказьнік.neСяргей Грахоўскі🡆 More