Мястэчка Сьвір: мястэчка ў Беларусі

Сьвір — мястэчка ў Беларусі, на беразе возера Сьвіру.

Цэнтар сельсавету Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 906 чалавек. Знаходзіцца за 45 км на захад ад Мядзелу, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Лынтупы (лінія Пабродзьдзе — Каралеўшчына). Вузел аўтамабільных дарог на Смаргонь, Кабыльнік, Брусы.

Сьвір
лац. Śvir
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Сьвірскі
Насельніцтва: 906 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222387
СААТА: 6240874905
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°51′3″ пн. ш. 26°23′49″ у. д. / 54.85083° пн. ш. 26.39694° у. д. / 54.85083; 26.39694 26°23′49″ у. д. / 54.85083° пн. ш. 26.39694° у. д. / 54.85083; 26.39694
Сьвір на мапе Беларусі ±
Сьвір
Сьвір
Сьвір
Сьвір
Сьвір
Сьвір
Мястэчка Сьвір: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сьвір — мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Мікалая ў стылі барока, помнік архітэктуры XVII — пачатку XX стагодзьдзя.

Назва

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Swyr… Swir (1 жніўня 1472 году, 22 траўня 1478 году, 10 ліпеня 1490 году і 15 сакавіка 1497 году, 26 студзеня 1516 году).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мястэчка Сьвір: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Ян Сьвірскі

Паводле паданьня, Сьвір на месцы капішча Перуна ў XIII стагодзьдзі заснаваў князь Даўмонт, які збудаваў тут замак. Паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні князёў Сьвірскіх. У 1452 годзе князь Ян Сьвірскі збудаваў у Сьвіры касьцёл, перабудаваны ў 1653 годзе.

У 1528 годзе Сьвір перайшоў да князёў Радзівілаў. За часамі Інфлянцкай вайны ў 1579 годзе тут адбыўся першы агляд войскаў і нарада з удзелам караля і вялікага князя Стэфана Баторыя. У 1689 годзе сярод вернікаў Сьвірскай парафіі ўпаміналася старалітва: «старажытныя ліцьвіны, г. зн. русіны» (лац. «Antiqui lithuani, id est ruteni»).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сьвір апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Вялейскага, потым Сьвянцянскага павету Слонімскай, з 1801 году Віленскай губэрні. У 1845 годзе каля мястэчка знаходзілася 2 маёнткі: Сьвір Ляскоўскі і Сьвір Стацкоўскі.

На 1859 год у Сьвіры было 119 будынкаў, на 1866 год — 133. У 1864 годзе расейскія ўлады з мэтаю маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі тут народную вучэльню. У 1879 годзе ў мястэчку пачаў працаваць бровар, у 1896 годзе — сьпіртаачышчальная вытворчасьць. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Сьвіры дзеялі касьцёл і юдэйская малітоўная школа, працавалі валасная ўправа, паштова-тэлеграфная кантора, судова-сьледчы ўчастак Віленскага акруговага суду, народная вучэльня, лячэбніца, аптэка, хлебазапасны магазын, 34 крамы, 12 заезных дамоў і 14 корчмаў, штогод праводзілася 5 кірмашоў. У 1904 годзе зьявіўся аднайменны фальварак.

За часамі Першай сусьветнай вайны Сьвір занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сьвір абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сьвір апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год у мястэчку дзеялі касьцёл і царква, працавалі паліцэйскі пастарунак, мескі суд, аптэка, лячэбніца і пошта, на сьвяты праводзіліся кірмашы.

У 1939 годзе Сьвір увайшоў ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам раёну (з 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету, з 31 жніўня 1959 году ў Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 году ў Менскай вобласьці). У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1940 да 6 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 красавіка 1958 году Сьвір атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу (з 31 студзеня 2008 да 26 лютага 2010 году меў афіцыйны статус «аграгарадку»).

Насельніцтва

Дэмаграфія

Мястэчка Сьвір: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 589 чал.; 1866 год — 640 чал., у тым ліку 152 каталікі, 58 старавераў, 14 праваслаўных, 6 эвангелістаў, 405 юдэяў, 5 магамэтанаў; 1897 год — 1686 чал. (у мястэчку і двух маёнтках)
  • XX стагодзьдзе: 1931 год — 1900 чал.; 1999 год — 1400 чал.; 2000 год — 1,4 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,3 тыс. чал.; 2009 год — 1055 чал.; 2010 год — 1042 чал.; 2011 год — 1018 чал.; 2015 год — 915 чал.; 2016 год — 909 чал.; 2017 год — 916 чал.; 2018 год — 906 чал.

Адукацыя

У Сьвіры працуюць сярэдняя, музычная і спартовая школы, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.

Культура

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Забудова

Вуліцы і пляцы

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Віленскі тракт.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Гатэльны комплекс «Сьвір» спартовага таварыства «Дынама».

Славутасьці

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мястэчка Сьвір НазваМястэчка Сьвір ГісторыяМястэчка Сьвір НасельніцтваМястэчка Сьвір ЗабудоваМястэчка Сьвір ЭканомікаМястэчка Сьвір Турыстычная інфармацыяМястэчка Сьвір ГалерэяМястэчка Сьвір КрыніцыМястэчка Сьвір ЛітаратураМястэчка Сьвір Вонкавыя спасылкіМястэчка СьвірБеларусьБрусы (Мядзельскі раён)КабыльнікКаралеўшчына (Віцебская вобласьць)ЛынтупыМенская вобласьцьМядзелМядзельскі раёнПасёлак гарадзкога тыпуСмаргоньСьвір (возера)Сьвірскі сельсавет (Мядзельскі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КотКадышэвічыБелазарФранцішак СкарынаДзяжаЯнка Брыль2015Вінцэсь МудроўЛесьбійская эротыкаМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахПарнаграфія ў БеларусіМіс СусьветСаньнікаў30 красавікаБітАўстраліяГрамадзкі набытак297 да н. э.Алесь ПісьмянкоўСяброўстваКаханьне без пранікненьняЭратычнае мастацтваЛявон ВашкоВоршаАнтонімыБел-чырвона-белы сьцягВольная Беларусь (рух)Ніл ГілевічЯкуб КоласАнголаТравеньПётар МашэраўМікола ЛупсякоўПірожнаеПалестынцыХарвацкая дэмакратычная садружнасьцьУнівэрсальны каардынаваны часГрупавы сэкс1632Алесь Савіцкі2022Прэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуГрэцыяДублінМаёнтакБацькаўшчынаСям’яСаньнікаваМаксім ТанкКаляндарДабрыняМікола ПапекаХарватыяКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаМэтафараЯпоніяСяржук Сокалаў-ВоюшБісэксуальная парнаграфіяАляксандар МарозВештартМаркетынгСуботнікіМікола МятліцкіТаронтаДобасна (рака)Ушачы🡆 More