1926—1939 Віленскае Ваяводзтва

Віленскае ваяводзтва (па-польску: województwo wileńskie) — ваяводзтва ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі з 1926 году да перадачы гэтай тэрыторыі Савецкім Саюзам Летуве і Беларускай ССР у верасьні 1939 году.

Было ўтворанае ў 1923 годзе. Сталіца ваяводзтва знаходзілася ў Вільні.

Віленскае ваяводзтва
1926—1939 Віленскае Ваяводзтва
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Польская Рэспубліка
Статус ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Вільня
Улучае 9 паветаў
Найбольшы горад Вільня
Іншыя буйныя гарады Ашмяны
Сьвянцяны
Дзісна
Дата ўтварэньня 20 студзеня 1926 году
Дата скасаваньня 1939
Ваявода апошні — Артур Марушэўскі
Насельніцтва (1931) 1 276 000
Шчыльнасьць 44 чал./км²
Нацыянальны склад палякі — 59,7%
беларусы — 22,7%
габрэі — 8,5%
летувісы — 5,2%
расейцы — 3,4%
іншыя — 0,3%.
Плошча 29 011 км² (4-е месца)
Месцазнаходжаньне Віленскага ваяводзтва
Віленскае ваяводзтва на мапе
Код аўтам. нумароў WN
1926—1939 Віленскае Ваяводзтва   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Апісаньне

Большасьць тэрыторыі ваяводзтва складала Сярэдняя Літва, якая была інкарпараваная да Польшчы ў 1922 годзе. З 6 красавіка 1922 году да 22 сьнежня 1925 году тэрыторыя ваяводзтва была вядомая пад назвай Віленская Зямля.

Плошча ваяводзтва складала 29 011 квадратных кілямэтраў, а колькасьць насельніцтва паводле перапісу насельніцтва ў Польшчы ў 1931 годзе — 1 276 000 чалавек. Большасьць насельніцтва складалі палякі (59,5%) і беларусы (22,7%). Таксама былі летувісы (5,2%), расейцы (3,4%) і іншыя (0,3%) ўключна ў караімамі. У гарадох (за выняткам Вільні) значную колькасьць насельніцтва складалі жыды (8.5% ад усяго насельніцтва). 61,2% былі прызнаныя рыма-каталікамі, 26,9% — праваслаўнымі, 9,4% — юдэйцамі, 2,4% прыпадалі на іншыя веравызнаньні.

Месцазнаходжаньне

Ваяводзтва разьмяшчалася ў паўночна-ўсходняй частцы дзяржавы, межавала з Савецкім Саюзам на ўсходзе, Летувай на захадзе, Латвіяй на поўначы Наваградзкім ваяводзтвам на поўдні і Беластоцкім ваяводзтвам на паўднёвым захадзе. Мясцовасьць была раўнінная, месцамі гарыстая, у склад ваяводзтва ўваходзілі некалькі азёраў (напрыклад, Нарач — найвялікшае возера Беларусі і найвялікшае возера Польшчы ў міжваенны пэрыяд). На 1 студзеня 1937 году лясы займалі 21.2% плошчы тэрыторыі ваяводзтва.

Гарады і адміністрацыйны падзел

Вільня зьяўлялася пятым па велічыні горадам у Польшчы (у 1939 годзе налічвала 195 тысячаў месьцічаў). Віленскае ваяводзтва налічвала 14 гарадоў.

У 1922—1939 гадох Віленскае ваяводзтва падзялялася на 9 паветаў:

Сталіцы паветаў паводле зьвестак на 1931 год налічвалі: Вільня — 190 172 жыхароў, Браслаў — 1587 жыхароў, Дзісна — 4413 жыхароў, Маладэчна — 1997 жыхароў, Ашмяны — 6000 жыхароў, Паставы — 974 жыхары, Сьвянцяны — 6000 жыхароў, Вялейка — 3417 жыхароў.

Падзел 1939 году

У 1939 годзе выяводзтва было падзеленае паміж СССР і Летувіскай рэспублікай, а польскія дзяржаўныя дзеячы сышлі ў падпольле.

Крыніцы

Tags:

1926—1939 Віленскае Ваяводзтва Апісаньне1926—1939 Віленскае Ваяводзтва Месцазнаходжаньне1926—1939 Віленскае Ваяводзтва Гарады і адміністрацыйны падзел1926—1939 Віленскае Ваяводзтва Падзел 1939 году1926—1939 Віленскае Ваяводзтва Крыніцы1926—1939 Віленскае Ваяводзтва192319261939БССРВільняЛетуваПольская Рэспубліка (1918—1939)Польская моваСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АрхаізмПадвойнае пранікненьнеЛюдміла ПайдушакаваАмсьціслаўЖанчына з жанчынайПорнгабПошукавая аптымізацыяСанкт-ПецярбургДзед ТалашСказЧэрвеньВадзім СаранчукоўАляксандар МарозРоварЯнка БрыльСядзібаПірожнаеЛетувізацыяКсэнафобіяУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьТвэрк@Іван ЧыгрынаўПарк цёмнага небаДрама (аповесьць)Пастава 69ВаеннапалонныАркадзь КуляшоўСтачкаКаскадныя табліцы стыляўЯдвігін Ш.Джымі ЎэйлзРысь эўрапейскаяАпэрацыйная сыстэмаСаньнікаваГарбатаВільняЮры ГумянюкХарвацкая дэмакратычная садружнасьцьСельская гаспадарка БеларусіФундацыя «Вікімэдыя»Рымавід (імя)Валянцін АкудовічДзень ПерамогіЛюбоўВіетнамХроніка БыхаўцаСлавамір АдамовічГішпаніяАкінчыцыШвэрынскі замакУладзімер КараткевічНафтаІмёны ліцьвінаўПалестынцыГомельМаксім ТанкСяржук Сокалаў-ВоюшПоліцкі статутПаўлінка (п’еса)ЁМагілёўАлесь БадакАральны сэксКалінінская акругаСыбілыМаёнтакГумно🡆 More