Сьвянцяны

Сьвянця́ны (лет.

Švenčionys) — места ў Летуве, каля ракі Жаймяны. Адміністрацыйны цэнтар Сьвянцянскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 4963 чалавекі. Знаходзяцца за 60 км на ўсход ад Вільні; аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места зь Вільняй, Езяросамі, Лынтупамі.

Сьвянцяны
лац. Śvianciany
лет. Švenčionys
Краявід места
Краявід места
Сьвянцяны
Герб Сьвянцянаў
Першыя згадкі: ХV стагодзьдзе
Магдэбурскае права: 1486
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Сьвянцянскі
Плошча: 6,13 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 4963 чал.
шчыльнасьць: 809,62 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 387
Паштовы індэкс: LT-18001
Геаграфічныя каардынаты: 55°8′0″ пн. ш. 26°9′20″ у. д. / 55.13333° пн. ш. 26.15556° у. д. / 55.13333; 26.15556 26°9′20″ у. д. / 55.13333° пн. ш. 26.15556° у. д. / 55.13333; 26.15556
Сьвянцяны на мапе Летувы
Сьвянцяны
Сьвянцяны
Сьвянцяны
Сьвянцяны Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.svencionys.lt/

Сьвянцяны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), сэрца Нальшанскага краю, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Назва

Паходжаньне тапоніму Сьвянцяны часам зьвязваюць зь сьвятым гаем, на месцы якога альбо побач зь якім узьнікла першае паселішча.

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Сьвянцяны ўтварылася ад гоцкага імя Suidun або Swindin (вытворныя ад імя Сьвінт).

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Швинтяне (1516 і 1518 гады); Свинътяны (1541 год); do Szwinczan (Сьвінцяне; XVI ст.); Swinciany (1744 год).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Сьвянцяны ўпамінаюцца ў ХV стагодзьдзі. Яны ўваходзілі ў склад Віленскага ваяводзтва і стаялі на шляху да Полацку і Віцебску. У Сьвянцянах знаходзіўся палац вялікага князя Вітаўта, з фундацыі якога тут збудавалі першы касьцёл. Апрача таго, Вітаўт запрасіў у мястэчка татараў.

Росквіт Сьвянцянаў прыйшоўся на 2-ю палову XV — XVI стагодзьдзі. У 1486 годзе вялікі князь Аляксандар надаў мястэчку Магдэбурскае права. З 1565 году ў Сьвянцянах месьціўся земскі суд. У 1633 годзе ў ваколіцах мястэчка заснавалі францішканскі кляштар.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Сьвянцяны 
Пажарная вежа, 1918 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сьвянцяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У Вайну 1812 году ў месьце спыняўся Напалеон.

Сьвянцяны сталі галоўным апорным пунктам у часы вызвольнага паўстаньня (1830—1831). У 1840 годзе ўтварыўся Сьвянцянскі павет, а 22 сакавіка 1860 году зьявіўся праект мескага гербу: «у блакітным полі дзьве срэбныя рыбы з чырвонымі вачыма і плаўнікамі». У канцы XIX стагодзьдзя ў Сьвянцянах дзеялі праваслаўная і стараверская цэрквы, касьцёл, 6 сынагог і юдэйскіх малітоўных дамоў; працавалі меская, прыходзкая, 2-клясная габрэйская вучэльні і талмуд-тора. Апроч таго, у месьце была лякарня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сьвянцяны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сьвянцяны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Войстамскай воласьці Сьвянцянскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі места ўвайшло ў склад Беларускай ССР. У 1920 годзе Сьвянцяны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. 20 кастрычніка 1933 году да места далучылі населены пункт з аднайменнай гміны — засьценак Лігумы (мясцовая назва — Падлігумы).

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Сьвянцяны занялі савецкія войскі, у лістападзе таго ж году места ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам Сьвянцянскага раёну Вялейскай вобласьці. 1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Сьвянцяны Летувіскай ССР. У 1941—1944 гадох Сьвянцяны знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. За гэты час нацысты зьнішчылі 4 тыс. жыдоў. 20 траўня 1942 году немцы забілі каля 400 жыхароў, пераважна каталікоў.

У 1994 годзе ў Сьвянцянах утварыліся дзьве беларускія суполкі: Беларускае таварыства Сьвянцянскага раёну (старшыня Ніна Сусьвіла) і Сьвянцянская філія ТБК, якая ў 1997 годзе аб’ядналася зь Беларускім таварыствам Сьвянцянскага раёну.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Сьвянцяны
  • XIX стагодзьдзе: 1867 год — 5994 чал.; 1880 год — 6795 чал., зь іх паводле веры 813 каталікоў, 613 праваслаўных, 2 эвангелісты, 880 старавераў, 4480 юдэяў; паводле стану 377 шляхты, 16 духавенства, 43 ганаровых грамадзянаў і купцоў, 5775 мяшчанаў, 75 сялянаў, 464 вайскоўцаў, 39 інш.; 1900 год — 6322 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1941 год — 5,9 тыс. чал.; 1970 год — 4560 чал.; 1979 год — 5284 чал.; 1989 год — 6469 чал.; 1990 год — 6,6 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 5684 чал.; 2009 год — 5562 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, швацкая і перапрацоўкі лекавых расьлінаў фабрыкі.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее Нальшанскі музэй (колішні Сьвянцянскі краязнаўчы музэй).

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Капліца прыдарожная
  • Касьцёл Усіх Сьвятых (1898)
  • Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя, татарскія, юдэйскія
  • Царква Сьвятой Тройцы (1898)

Страчаная спадчына

  • Капліца могілкавая
  • Сынагога

Галерэя

Месты-сябры

Асобы

  • Франц Більша (1909—1981) — беларускі каталіцкі сьвятар
  • Андрэй Лабада (1871—1931) — беларускі фальклярыст, этнограф і літаратуразнавец
  • Дзьмітры Лукас (1911—1979) — беларускі кампазытар

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сьвянцяны НазваСьвянцяны ГісторыяСьвянцяны НасельніцтваСьвянцяны ЭканомікаСьвянцяны Турыстычная інфармацыяСьвянцяны ГалерэяСьвянцяны Месты-сябрыСьвянцяны АсобыСьвянцяны КрыніцыСьвянцяны ЛітаратураСьвянцяны Вонкавыя спасылкіСьвянцяныВіленскі паветВільняГорадЕзяросыЛетуваЛетувіская моваЛынтупыСьвянцянскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аўгуст МоцныIP-адрасКурыцаQR-кодАнальны сэксBayraktar TB2Вольная Беларусь (рух)Мэдаль Францішка СкарыныКінэматографАнатоль ВялюгінТравеньПаўднёвая АсэтыяКаштоўная папераХартыя’97БасовішчаПаўстаньне 1863—1864 гадоўІдышГрэцкая моваКасмадром імя Сатыша ДгаванаПарнафільм у ФранцыіБярозаўкаАўстраліяМаёмасьцьЯўгенія ЯнішчыцАснабрукІнжынэрная справаЗлучаныя Штаты АмэрыкіПлыньПростыя сказыПалешукіУладзімер Аляксеевіч АрлоўСорга двухколернаеАкторЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)Анатоль СербантовічВільняСаўгутЎэйлзЗлучокСьвір (мястэчка)Крайняя плоцьКанюшынаБеларускія немцыВалошкаРасеяЛаскаценьАстравецАральны сэксПацолтЮрась ШамецькаГалерэя ЎСтаралітваРаіса БаравіковаТадэвуш КасьцюшкаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіМаксім ЛужанінГалоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкамуМустафа Кемаль АтатуркТрыбадызмПоль СэзанЛямбардНямеччынаГерб БеларусіПрыназоўнікСяржук Сокалаў-ВоюшЗімаЗянон Пазьняк🡆 More