Караімы

Караімы (саманазва: карайлар) — цюрскі народ, які жыве ва Ўкраіне (пераважна ў Крыме), на Віленшчыне (Вільня, Трокі), Расеі, Польшчы.

Іх агульная колькасьць у гэтых краінах паводле апошніх попісаў насельніцтва складае каля 2 тыс. чал.

Караімы
Бажніца караімаў (кенэса) у Троках

Караімы разам з крымчакамі ды крымскімі татарамі прызнаныя Ўкраінай аўтахтонным народам Крыму.

Частку крымскіх караімаў у другой палове XIV стагодзьдзя захапіў у палон Вітаўт і расьсяліў па абшарах Вялікага Княства Літоўскага. Доўгі час караімаў атаясамлівалі з жыдамі і адно пры канцы XVIII ст. іх сталі ўважаць асобнаю народнасьцю.

Караімы зьяўляюцца пасьлядоўнікамі, на думку адных, аднае з плыняў юдаізму, на думку іншых, апрычонага веравызнаньня — караімізму, які аб’ядноўвае ў сабе рысы юдаізму, хрысьціянства і ісламу. Караімская мова належыць да кіпчацкай групы цюрскіх моваў. Адзіная літаратурная мова не сфармавалася. Адрозьніваюць паўночны (троцкі), паўднёвы (галіцкі) і крымскі дыялекты караімскай мовы.

Караімы
Кенэса ў Вільні

Крымскія караімы зьяўляюцца нашчадкамі цюрскіх плямёнаў, што ўваходзілі ў VIII—X стст. у склад Хазарскага каганату.

Літаратура

  • Тюркские народы Крыма: Караимы. Крымские татары. Крымчаки — Москва, 2003. — 459 стр. ISBN 5-02-008853-6

Вонкавыя спасылкі

Караімы  Караімысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Аўтаномная Рэспубліка КрымВіленшчынаВільняПольшчаРасеяТрокіУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьпіс стагодзьдзяўЛетувізацыяЧэраваногіяКрумкачТэракт у «Крокус Сіці Холе»МайсейДактрына ТруманаНародны АльбомКанстантын ЕльскіШто й па моруFacebookГолас АмэрыкіАман (горад)Вінцэнт дэ ПольПіт ПаўлаўСьвятлана ЦіханоўскаяМікола МятліцкіЯцьвягіТаўтэнАдам МіхнікКнігаАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыНезалежная БеларусьБеларусьВытворная функцыіБелы колерУрад Беларускай Народнай РэспублікіСалідарнасьць (прафсаюз)Марцін Пачобут-АдляніцкіДарота Маслоўска17 траўняВісігерд (імя)Васіль БыкаўКабінэт міністраў УкраіныСтараславянская моваПрыслоўеПаўночны Воўк (гурт)ФалькіБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаТэўда (імя)ВойшынАрлінгтан (Тэхас)Музэй прафэсійнай мастацкай мініяцюры Генрык Ян Даміняк ў ТыхыА̨ПскоўЛявон ЗаяцГарбатаВікісховішчаГражына (паэма)Эманюэль (фільм)Гімн ВайшнорыіКамэлот (гурт)РасеяШырмерHTMLУсходняя ЭўропаЭўропаПрагноз надвор’яЭманюэль 2Сырыйскі хамякГарадзенскі Сойм (1793)Радыё Свабодная Эўропа/Радыё СвабодаЧэрвеньЛюбавічы🡆 More