Юдаізм

Юдаі́зм — адна з найстарэйшых монатэістычных рэлігіяў і найбольш старажытная з захаваных да цяперашняга часу.

У больш шырокім сэнсе ёсьць рэлігійны, нацыянальны й этычны сьветапогляд габрэйскага народа. У рэлігіязнаўстве прынята адрозьніваць у разьвіцьці юдаізму тры гістарычныя пэрыяды: храмавы (у пэрыяд існаваньня Ерусалімскага храма), талмудысцкі й рабінастычны (з VI стагодзьдзя па цяперашні час). Сучасны артадаксальны юдаізм склаўся на аснове руху фарысэяў (прушым) [3], які ўзьнік у эпоху росквіту Макавэяў (2 стагодзьдзе да н. э.). У сучасным юдаізьме няма адзінага й агульнапрызнанага інстытуту альбо асобы, якая мае аўтарытэт крыніцы права, настаўніцтва ці ўлады. Крыніцы права (Галах) сучаснага артадаксальнага юдаізму ёсьць Танах (Пісьмовая Тора) і Талмуд (Вусная Тора). Галах рэгулюе, у прыватнасьці, тыя сфэры жыцьця габрэяў, якія ў іншых прававых сыстэмах рэгулююцца крымінальным, грамадзянскім, сямейным, карпаратыўным і звычайным правам.

Юдаізм
Атрыбуты юдаізму

Сымбалі

    Асноўны артыкул: Рэлігійныя сымбалі

У істотным сэнсе, сымбалічнае значэньне ў юдаізьме маюць малітва Шма й захаваньне шабату й кашруту, нашэньне галаўнога ўбору стосы. Адзін са зьнешніх знакаў юдаізму з XIX стагодзьдзя — шасьціканцовая Зорка Давіда. Больш старажытным сымбалем юдаізму зьяўляецца сямісьвечнік мэнора, які, згодна зь Бібліяй і традыцыяй, стаяў у Скініі й Ерусалімскім храме. Дзьве разьмешчаныя побач прастакутныя скрыжалі з закругленай верхняй граньню таксама зьяўляюцца сымбалем юдаізму, часьцяком сустракаючыся ў арнамэнце й дэкарацыях сынагогаў. Часам на скрыжалях выгравіраваны дзесяць запаветаў, у поўнай альбо скарочанай форме, альбо 10 першых літар габрэйскага альфабэту, служачых для сымбалічнай нумарацыі запаветаў.

Біблія таксама апісвае сьцягі кожнага з дванаццаці каленаў. Паколькі традыцыйна лічыцца, што сучасныя габрэі, у асноўным паходзяць з калена Юды й існавалага на ягонай тэрыторыі Юдэйскага царства, леў ёсьць сымбаль гэтага племені, а таксама зьяўляецца адным з сымбаляў юдаізму. Часам леў малюецца з царскім скіпэтрам — знакам царскай улады, якой надзяліў гэта калена ў сваім прароцтве прабацька Якаў. Таксама сустракаюцца выявы двух ільвоў, па абодва бакі ад скрыжаляў, як быццам стаючы на варце запаветаў.

Беларусь

На 2011 год працавала 7 сынагогаў. Дзейнічалі тры юдэйскія кірункі.

Крыніцы

Tags:

ГабрэйКрыніцы праваРэлігіяТалмудТора

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АранджалавацТадзіяна КляшторнаяІнданэзіяМураўёўкаТроп (літаратуразнаўства)Атрад (біялёгія)Сельская гаспадаркаВільняКавалёўПрыметнікБіскупЛіцьвіныІзраільАнатоль СербантовічАмэрыкаБразылія (горад)Карліс УлманісТравеньВагінальны сэксПрыдатак (мовазнаўства)ЖытаЛявон ВашкоУладзімер ПуцінАлесь СавіцкіРэгіёнГомельПарнаграфія ў сецівеGoogleВікісховішчаМіжнародны стандартны кніжны нумарСпортПАОК ТэсалёнікіКузьма Чорны1877ВікіпэдыяСутартДжынсавая рэвалюцыяЧэрвеньМікола ПапекаАльпыПастава 69КазахстанЭнцыкляпэдыяЛацінкаДаўгодТуркі (Берасьцейская вобласьць)Аляксандар ВіхорАлі ХамэнэіАлесь БажкоПрывакзальная плошча (Менск)Дубрава (Маладэчанскі раён)Гісторыя ВільніЛязьбійская парнаграфіяАрхангельскМікола ГусоўскіДругая сусьветная вайнаЯкуб Наркевіч-ЁдкаІўеСэнт-КатарынзБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтІмёны ліцьвінаўАлесь Разанаў.neМаксім ЛужанінГенадзь Валер’евіч ШутаўСэрбія1-ая асобная дэсантна-штурмавая ротаДаўгердзішкі (Іўеўскі раён)Вялікае Княства ЛітоўскаеЯўгенія ПфляўмбаўмПарнаграфія ў Японіі🡆 More