Старалітва

Старалітва, стараліцьвіны (Staralitwa, Stara Litwa, Stara Litva, starolitwin) — назва пэўнай часткі ліцьвінаў-каталікоў у дакумэнтах Касьцёлу Вялікага Княства Літоўскага XVII—XVIII стагодзьдзяў.

Як вынікае з гістарычных крыніцаў, гэтым найменьнем азначалі ліцьвінаў (у прыватнасьці, на Слонімшчыне, Лідчыне, Случчыне), якія трымаліся не каталіцкіх, а нейкіх сваіх старажытных абрадаў. Сьвяты і пасты яны абходзілі «паводле рускага абраду», не выконвалі вызначаных Касьцёлам правілаў, але трымаліся нейкіх «уласных, успадкаваных ад дзядоў законаў» — дзеля чаго каталіцкія ўлады не ўважалі іх за каталікоў. Адзначаецца, што праз брак зьвестак гэтая зьява патрабуе далейшага дасьледаваньня.

Гісторыя

Справа кансысторскага суду 1721 году паведамляла пра прымусовы перавод ваўкавыскім лоўчым Казімерам Калусоўскім сялянаў-уніятаў сваіх вёсак Няцечы, Старажымавічаў і Чапліцы (Лідзкі павет) у рыма-каталіцтва. Падчас апытаньня ў судзе сялянаў аб іх былой веры шэсьць чалавек назвалі сваю веру «старалітва» (аднаго такога селяніна назвалі «стараліцьвін»). Менскі дасьледнік Алёхна Дайліда, які мяркуе, што назва «ліцьвіны» ў першым пэрыядзе Вялікага Княства Літоўскага (да Крэўскай уніі) была назвай мясцовай эвангелісцкай канфэсійнай супольнасьці і ўласна «Літоўскім» Вялікае Княства ад самага яго стварэньня назвалі менавіта з такім канфэсійным сэнсам, зазначае: «такім парадкам, відаць, што адметны канфэсійны сэнс назвы „ліцьвін“ працягваў існаваць яшчэ ў першай палове XVIII стагодзьдзя».

На зьяву «старалітвы» ў касьцёле Вялікага Княства Літоўскага яшчэ ў 1869 годзе зьвяртаў увагу Ігнат Казлоўскі: «Пад назваю „старалітвы“ разумелі тады ня штосьці іншае, як звычаі рыма-каталікоў, ліцьвінаў, заснаваныя на рускіх пачатках». Пад «рускімі» дасьледнік разумеў агульна-ўсходнеславянскія пачаткі, улучна з мовай, культурнымі рысамі ды іншым. Таксама Ігнат Казлоўскі пісаў: «Ад таго ж збору [Віленскага рыма-каталіцкага збору 1685 году] мы даведваемся, што спрадвеку і ў канцы XVII стагодзьдзя ў Літве рымска-каталіцкія духоўныя насілі бараду, ня стрыглі валасоў у сябе на галаве, як гэта да нашага часу робяць праваслаўныя сьвятары, і насілі футравыя чапкі рускіх баяраў. Вядома, нарэшце, што спрадвеку і да першага падзелу Польшчы ў 1772 годзе, галоўнымі заступнікамі вялікіх князёў літоўскіх лічыліся ў мясцовых рыма-каталікоў сьвяты Юры, а перадусім сьвяты Мікалай, Мірлікійскі цудатворца, ён жа заступнік Расеі; Казімер жа паднесены на сьвятога заступніка Літвы ўпершыню ў 1604 годзе. З гэтага ясна відаць, што спрадвеку і да XVIII стагодзьдзя, нават і на Жамойці, у асяродзьдзі рыма-каталікоў панавалі ня іншыя, як рускія пачаткі, то бо „старалітва“».

У складзенай у 1721 годзе інструкцыі аб забароне пераходу русінаў з грэцкага абраду ў лацінскі паведамлялася, што «старажытных ліцьвінаў, якія у народнай мове называюцца „Старая Літва“» (лац. «Antiqui Lithvani vulgo dicta Stara Litwa»), трэба змушаць да захаваньня аднаго абраду, бо тыя зьмешваюць лацінскі і грэцкі абрады (а менавіта — не прытрымліваюцца Грыгарыянскага календару). У 1726 годзе сынод Луцкага і Берасьцейскага біскупства пастанавіў: «паколькі ў некаторых парафіях, а менавіта ў Камянецкім дэканаце, многія зь ліцьвінаў, або старалітвы [лац. «alias Stara Litwa»], верна захоўваць і трымаюцца рымскага абраду і паводле яго сьвятыя сакрамэнты ў касьцёлах прымаюць, але сьвяты адзначаюць разам з русінамі: таму плябаны маюць пільна на тое зьвяртаць увагу і такой мяшанкі абрадаў не дапушчаць». Таксама ў кнізе езуіта Марціна Кужанецкага(pl) (Вільня, 1752 год) зазначалася, што «Старая Літва, якая сьвятую імшу і камунію рымскія захоўвае, а сьвяты і пасты ўніяцкія, мусіць урэшце аднаго абраду пільнаваць…».

Хоць крыніцы беспасярэдне зьвязваюць старалітву з русінамі — «старажытныя ліцьвіны, г. зн. русіны» (лац. «Antiqui lithuani, id est ruteni») (Сьвір, 1689 год), «старыя русіны або старалітва» (лац. «Rutheni Veteres, seu Stara Litwa») (Ваверка, 1692 год), «русіны…, званыя старажытнымі яцьвягамі або іншым імем — па-народнаму „Старая Літва“» (лац. «Ruthenorum…, dicti antigui Jadźwingowie vel alio nomine populariter Stara Litwa») (Чарнаўчыцы, 1721 год) — летувіскія дасьледнікі і тыя, хто іх цытуе, сьцьвярджаюць пра балтыйскую і паганскую існасьць старалітвы. Адпаведныя аўтары ў сваіх публікацыях разглядалі згадкі пра старалітву ў наступных парафіях: Бераставіцкай (4 красавіка 1645 году), Шыдлавецкай (6 красавіка 1645 году), Поразаўскай (8 ліпеня 1645 году), Ельненскай (1668 і паміж 1670 і 1675 гадамі), Косаўскай (8 студзеня 1669 году), Жыжмарскай (1669 год), Альшэўскай (10 студзеня 1669 году), Сьвірскай (1689 год) Ваверскай (12 чэрвеня 1692 году), Навадворскай (13 ліпеня 1692 году), Жодзішкаўскай (сакавік 1701 году), Чарнаўчыцкай (1721 год), Каменскай (24 сакавіка 1743 году), Равяціцкай (1746 год).

Апроч таго, паміж 1529 і 1530 гадамі ў запісе Літоўскай мэтрыкі ўпамінаецца дваранін Станіслаў Бэрнатавіч, «стары ліцьвін». А ў 1744 годзе ў ваколіцах Друі ўпаміналася вёска Старая Літва (Stara Litwa).

Старалітоўцы

Старалітва 
Моўная мапа з этнаграфічнага атлясу (Лёндан, 1850 г.): літоўская мова (Lithuanian) займае ўсю этнічную тэрыторыю беларусаў (ад Горадні да Смаленску), жамойцкая мова (Samogitian) — этнічную тэрыторыю летувісаў

Замацаваньне ў другой палове XIX ст. у афіцыйнай расейскай навуцы, ідэалёгіі і прэсе тэрміна «літоўцы» («ліцьвіны») выняткова за жамойцкім насельніцтвам прывяло да таго, што шляхта колішняга Вялікага Княства Літоўскага дзеля вонкавых дачыненьняў з расейскімі ўладамі пачала часьцей карыстацца тэрмінам «палякі», які ад пачатку быў палітонімам і зьвязваўся з ідэяй адраджэньня «Польшчы» — былой канфэдэрацыйнай Рэчы Паспалітай, хоць у прыватных зносінах паміж сабой і з уласна этнічнымі палякамі («караняжамі») выкарыстоўвала паралельна і тэрмін «ліцьвіны» («літоўцы»), а балтамоўнае насельніцтва працягвала традыцыйна называць «жамойтамі». Непрыняцьце новага значэньня тэрміна «літоўцы» прывяло да ўзьнікненьня ў канцы XIX — пачатку XX ст. і пэўнага пашырэньня сярод літоўскай шляхты (асабліва ў этнакантактавай зоне — у Віленскай губэрні, памежнай з асноўным масівам балтамоўнага насельніцтва — Ковенскай губэрняй) тэрміна «младалітоўцы» дзеля пазначэньня балтамоўнага насельніцтва, а дзеля ўласнага самавызначэньня — тэрмінаў «старалітоўцы» («стараліцьвіны»), «гістарычныя літоўцы» («гістарычныя ліцьвіны»), «міцкевічоўцы» (у знак салідарнасьці з тым значэньнем паняцьця «ліцьвіны», якое выкарыстоўваў Адам Міцкевіч у сваім творы «Пан Тадэвуш»). А ў 1906 годзе віленскі доктар Людвік Чаркоўскі (1855—1928) засьведчыў, што «старалітоўцамі» (у адрозьненьні ад летувісаў-«младалітоўцаў») зноў пачалі называць «тутэйшых» Літвы і Беларусі — г. зн. беларускамоўных сялянаў.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Старалітва ГісторыяСтаралітва СтаралітоўцыСтаралітва Глядзіце таксамаСтаралітва ЗаўвагіСтаралітва КрыніцыСтаралітва ЛітаратураСтаралітваВялікае Княства ЛітоўскаеЛідзкі паветЛіцьвіныРымска-каталіцкі касьцёл у БеларусіСлонімскі паветСлуцкае княства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Берасьцейская вобласьцьРаіса БаравіковаПМіхась РудкоўскіАлеся (часопіс)Юр’яАнатоль СысПорнасайтYouTubeСмаргонская мядзьведжая акадэміяМаланка (часопіс)Гарадзенская вобласьцьНованарвэская моваБДСМАндрэй ДынькоВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Дыялекты беларускай мовыПрыёрбанкСакавікАбратІсьляндзкі коньСвабодная дэмакратычная партыя (Нямеччына)Тарас ШаўчэнкаАльгімонтВольныя матэрыялыЛітваАпавядальны сказЭрэкцыяАлаіза ПашкевічДжэймз Нокс ПолкАляксандар ТарасевічЧалавекКарыбутЧорны замак АльшанскіШтат ЗШАМаскоўская дзяржава1908МостЛастаўчына гняздоМарат КазейАльжбета ВасілеўскаяБеларускі клясычны правапісВожыкПалестына5 кастрычнікаБагдан БянюкЭўропаРумыніяАтлетыку Мінэйру Бэлу-АрызонціМарына ВасілеўскаяХартыя’97Алейка1896Надвор’еБісэксуальная парнаграфіяГайРэспубліка КарэяГорадняУладзіслаў ЧаржынскіАлтайКойданаўская самастойная рэспублікаГабрэіЎРымускіМенскБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтКазіноНародны каляндар🡆 More