Рынк

Рынк, Рынка, Рынг — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Rinco
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рынка, Рынг
Зьвязаныя імёны Рынгель, Рынкун, Рынгольд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рынк»

Паходжаньне

Рынка або Рынга, пазьней Рынк (Rinco, Ringo, Ringk) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -рынг- (-рынк-) паходзіць ад германскага hring 'кольца'. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Рынгель, Рынкун, Рынгольд (Рынгвальд). Адзначаліся германскія імёны Ringel, Ringun, Ringold (Ringwald).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Ringo і Rynko.

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Богданъ Рынъковичъ (1528 год); Иван Ринков маеть именье отчызное (1552 год); мещанинъ места Виленского немецъ Ганусь Рынкъ (22 сьнежня 1597 году); Janko Rynkowicz… Maciey Rynkowicz (1561 год); Rynko Jankowicz (1561—1566 гады); Jacub Rinko (1563 год); Рынко Вештортович (9 ліпеня 1572 году); Piotr Rynkiewicz (1641 год); domek spustoszały Stefana Rynkiewicza… domek Jakuba Rynkiewicza (1690 год); Marcus Rynkiewicz (1697 год); u Rynkiewicza (6 студзеня 1700 году); pater Benedictus Rynkiewicz (1706 году); Benedykt Rynkiewicz (7 лістапада 1765 году); Gabrye. Rynko (19 красавіка 1782 году); Adam Rynkiewicz (1765 год); Josephus Rynkiewicz (7 верасьня 1782 году).

Носьбіты

Рынкевічы (Rynkiewicz) — прыгонныя зь вёсак Дубіны, Чабаяў, Цябутаў (Ашмянскі павет), Чыжоўшчыны, Гудзеляў, Даўкшаў (Віленскі павет), ваколіцаў Сьвянцянаў і Жыжмараў, вёскі Чарнабылю (Троцкі павет), а таксама вольныя людзі зь вёсак Пашкайцяў і Грыгайцяў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі.

Рынковічы (Rynkowicz) — прыгонныя зь вёсак Парокеі і Дравянікаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі.

Рынкевічы (Rynkiewicz) — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Сьвянцянаў і Троцкага павету.

У XVI ст. існаваў «грунт» Рынгі (Ринги) у Жамойцкім старостве.

На гістарычнай Берасьцейшчыне існуе вёска Рынкі, на гістарычнай ВіленшчынеРынкаўшчына, на гістарычнай АршаншчынеРынкоўка, на гістарычнай АшмяншчынеРынкяны. Назву Рынкаўцы маюць вёскі на гістарычных Гарадзеншчыне і Лідчыне.

Крыніцы

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Крамбамбуля (напой)Імёны ліцьвінаўПастава на каленяхПанамскі каналАгульная тэорыя адноснасьці321ДабравесьцеБарыс СавінкаўВысоцакМарокаДзьвінскРафал ЧарвякоўскіIPhoneВершаваны памерСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЯраслаўльГенэрал ад кавалерыіАўстраліяУпсальскі ўнівэрсытэтГрымайлаўКалектывізацыяУкраінаЯрыжкаАльтэнаЛетуваУберЛетувіская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЛіцка-Сенская жупаніяФрыт’яф НансэнДжозэф Остын ЧэмбэрлэнАзіяСтаматытАнтоні ПадуанскіМерчыцкі сельсаветПраект правапісу 1999 годуПарнаграфія ў ЗШАРухавікМэдыяВікі19 сьнежня681АдзёрГітараАкіянФрэнк СынатраДрам-н-басВялікае Княства ЛітоўскаеКрывічыБодаБерасьцейскае ваяводзтваАнгельшчынаКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар францішканаў (Вільня)НКВДКіяну РыўзІнданэзійская моваХрысьціянстваМаскоўскі мэтрапалітэнБусел белыКанвэнтуальныя францішканеВашку да ГамаЭліяс КанэцьціІнакенцыюс III (папа рымскі)Управа КДБ па вайсковай контравыведцыEBayГаяо МіядзакіКантрабандаВугорская моваПалешукіАляксандар КачанСьпіс гарадоў БеларусіФранцыя🡆 More