Палешукі: карэннае насельніцтва Палесься

Палешукі́ (па-палеску: полешуки; па-беларуску: палешукі; па-ўкраінску: поліщуки; па-польску: Poleszucy) — карэннае насельніцтва Палесься.

Назва «паляшук» зьяўляецца экзаэтнонімам і як саманазва жыхарамі Палесься ўжываецца зрэдку. Жыхары Палесься захавалі многія архаічныя рысы ў матэрыяльнай і духоўнай культуры, мове й самасьвядомасьці.

Палешукі
Палешукі: Дасьледаваньні, Мова, Самасьвядомасьць палешукоў
В. Баратынскі. Палешукі, 1908
Саманазва тутэйшыя
Рэгіёны пражываньня Беларусь, Украіна
Мовы заходнепалеская мова, палескія гаворкі беларускай і ўкраінскай моваў
Рэлігіі праваслаўе, каталіцтва
Блізкія этнасы беларусы, украінцы

Дасьледаваньні

Палешукі: Дасьледаваньні, Мова, Самасьвядомасьць палешукоў 
Жыхары палескага гораду Кобрынь, каля 1916 году

Найбольшую этнаграфічную цікавасьць уяўляюць заходнія палешукі — усходне-славянская этнічная супольнасьць зь некаторымі прыкметамі самабытнага этнасу, які, аднак, канчаткова ня склаўся. Па ўмовах гаспадараньня заходнія палешукі падзяляюцца на тры групы насельніцтва:

  • Лесавы́я людзі (па-палеску: лісовы́йі лю́дэ) — жыхары вёсак, якія прылягаюць да лесу;
  • Палявікі, палюхі або пульвіна́ (па-палеску: полёвыкы́, полюхы́, пульвына́) — каля іхных паселішчаў не было лясоў ці балот;
  • Балацюкі, багнюкі або бало́тнныя людзі (па-палеску: болотюкы́, багнюкы́, боло́тяны лю́дэ) — жыхары прылеглых да балот вёсак, часам жылі на ўзвышшах сярод балот; найменей значная група.

Яшчэ ў XIX стагодзьдзі шэраг дасьледчыкаў (Доўнар-Запольскі, Шэндрык і інш.) заўважалі наяўнасьць у заходніх палешукоў прыкметных асаблівасьцяў аблічча. Талько-Грынцэвіч на падставе антрапалягічных рысаў выдзяляў палешукоў у самастойную групу, хоць і адзначаў іхную блізкасьць да беларусаў. Шпілеўскі адрозьніваў палескую мову ад беларускай і ўкраінскай і акрэсьліў межы яе распаўсюджаньня. Юзэф Абрэмбскі лічыў магчымым вылучыць насельніцтва Палесься ў асобную этнічную групу. Этнаграфічныя асаблівасьці насельніцтва Палесься адзначаў Адам Кіркор.

Між тым, большасьць дасьледчыкаў сярэдзіны XIX — пачатку XX стагодзьдзяў адносілі жыхароў Палесься да ўкраінцаў, а іхную мову — да гаворак украінскай мовы. У атлясах Эркерта і Рыціха, працах гісторыкаў Каяловіча, этнографаў Карскага. Так, паводле зьвестак Гарадзенскага губэрнскага статыстычнага камітэту за 1869 год, у Берасьцейскім павеце ўкраінцы складалі 51,35% насельніцтва, у Кобрынскім — 69,59%.

Частка дасьледчыкаў лічыла, што насельніцтва Заходняга Палесься ўсё ж бліжэй да беларусаў, чым да ўкраінцаў. Такіх поглядаў прытрымліваліся Мітрафан Доўнар-Запольскі, Іван Эрэміч і Вітольд Бялыніцкі-Біруля.

Мова

Мову жыхароў Палесься (палешукоў) розныя дасьледчыкі лічаць ці асобнай усходнеславянскай мовай, ці гаворкамі беларускай або ўкраінскай моваў.

У 1988 годзе пачалося стварэньне пісьмовай палескай літаратурнай мовы, дзякуючы намаганьням філёляга й паэта Міколы Шэляговіча (па-палеску: Мыкола Шыляговыч). Тады было ўтворанае грамадзка-культурнае згуртаваньне «Полісьсе» і пачалася распрацоўка пісьмовай нормы адмысловай палескай, ці яцьвяскай, мовы. У 1990 годзе адбылася ўстаноўчая канфэрэнцыя, на якой абмяркоўваліся розныя этнаграфічныя й мовазнаўчыя праблемы Палесься і, у тым ліку, стварэньне пісьмовай палескай мовы.

Самасьвядомасьць палешукоў

Пасьля ўключэньня Заходняга Палесься ў склад Палескага ваяводзтва Польшчы польскія ўлады праводзілі палітыку «адарваньня» мясцовага насельніцтва ад украінскага і беларускага ўплываў. У выніку падчас перапісу насельніцтва 1931 году ў Палескім ваяводзтве 707 тысячаў чалавек (64% насельніцтва ваяводзтва) назвалі сваю мову «тутэйшай» (па-палеску: тутэйшы; па-польску: tutejszy). На Палесьсі назва «тутэйшыя», у асноўным, адпавядае паняцьцю «палешукі», аднак проці экзаэтноніму «паляшук», «тутэйшы» зьяўляецца саманазвай, але не этнонімам.

Крыніцы

Tags:

Палешукі ДасьледаваньніПалешукі МоваПалешукі Самасьвядомасьць палешукоўПалешукі КрыніцыПалешукіБеларуская моваЗаходнепалеская літаратурная мікрамоваПалесьсеПольская моваУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Драм-н-басПінскі павет1998СавілаГубінГодТамаза КампанэльляСымбаль драмуРышард КапусьцінскіЛявон ВольскіНКВДГорадБразыліяУсман Дэмбэле1950АльтэнаВершаваны памерВарайская ВікіпэдыяЖабінкаСлавянеЖанчына зьверхуПадгайцы (Тарнопальская вобласьць)Дэсмонд ТутуСьцепаніда СьцепанюкФрансіска ФранкаŁПарнаграфія ў ЯпонііУпсальскі ўнівэрсытэтКунілінгусТом ЎэйтсВэб-сайтЛапенеўцыМальтыйскі ордэнКалектывізацыяВагонМіжнародная сыстэма СІIron MaidenГішпаніяКіева-Пячэрская лаўраКірыліцаБульбаМартын ЛютэрГеоргі НедзьведзьТранзыстарЦыркулярСтан (сацыяльная група)Бранская вобласьцьМаскоўская вобласьцьЛіцка-Сенская жупаніяІван ЖахлівыЧыліДарагічынскі раёнБусел белыВіна (імя)Іван ШамякінДойлідзтваВалеры Жыскар д’ЭстэнМы выйдзем шчыльнымі радаміІндаэўрапейцыГанзаКапычынцыБалтыяАнгельшчына1616ПорнасайтКарлес ПудждэмонКаменяломнікакветныяЛіцьвінстваМікалай АладаўФілёляг🡆 More