Яўхім Карскі: беларускі філёляг-славіст

Яўхі́м Фё́даравіч Ка́рскі (1 студзеня 1861  — 29 красавіка 1931) — філёляг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фальклярыст, палеограф.

ст. 20 сьнежня 1860]  — 29 красавіка 1931) — філёляг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фальклярыст, палеограф. Акадэмік Пецярбурскай Акадэміі навук, сябра Інстытуту беларускай культуры, Чэскай Акадэміі навук.

Яўхім Карскі
Яўхім Карскі: Біяграфія, Працы, Узнагароды
Дата нараджэньня 20 сьнежня 1860 (1 студзеня 1861)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 красавіка 1931(1931-04-29) (70 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мовазнаўца, дыялектоляг, філёляг, славіст
Навуковая сфэра мовазнаўства, славістыка[d], этнаграфія, фальклярыстыка і палеаграфія[d]
Месца працы
Вядомы як аўтар 3-хтомнага нарысу «Беларусы»
Навуковы кіраўнік Раман Брант
Вучні Сьцяпан Некрашэвіч
Дзеці Натальля Карская[d]
Узнагароды
Ордэн Сьвятога Станіслава II ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава II ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава III ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава III ступені
Ордэн Сьвятой Ганны II ступені
Ордэн Сьвятой Ганны II ступені
Ордэн Сьвятой Ганны III ступені
Ордэн Сьвятой Ганны III ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера IV ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера IV ступені

Паходзіць зь вёскі Лаша Гарадзенскага павету Гарадзенскай губэрні. Вучыўся ў Менскай духоўнай вучэльні, Нежынскім гістарычна-філялягічным інстытуце (сучасная Ўкраіна). З 1893 году працаваў у Варшаве. За працы па беларусазнаўстве ў 1894 годзе ўзнагароджаны вялікім залатым мэдалём Расейскага геаграфічнага таварыства. У 1896 годзе атрымаў навуковую ступень доктара філялёгіі ў Маскоўскім унівэрсытэце. У 1901 годзе атрымаў Ламаносаўскую прэмію. У 1905 годзе ўзначаліў часопіс «Русский филологический вестник», у тым жа годзе стаў першым абраным рэктарам Варшаўскага ўнівэрсытэту. У 1915—1916 гадох працаваў у Растове-на-Доне, куды быў эвакуяваны Варшаўскі ўнівэрсытэт. Потым працаваў у Менску (1919—1920 гады), Петраградзе. Прафэсар філялягічнага факультэту.

У 1964 годзе ў будынку сярэдняй школы ў вёсцы Лашы быў адкрыты музэй Карскага.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка Фёдара Навіцкага й дачкі праваслаўнага дыякана Магдалены Карскай. Нарадзіўся перад шлюбам бацькоў і прозьвішча меў па маці. Разам з бацькамі правёў дзіцячыя гады на Наваградчыне (в. Ятра і в. Бярозавец) і на Меншчыне.

На пачатку 1870-х гадоў вучыўся ў народнай вучэльні в. Ятра Наваградзкага павету. З 1874 да пачатку 1880-х гадоў вучыўся ў Менскай духоўнай школе, а потым у Менскай сэмінарыі. У 1881 годзе зацікавіўся этнаграфіяй, кінуў сэмінарыю і паступіў у Нежынскі гістарычна-філялягічны інстытут.

У 1877 годзе ажаніўся з дачкою сьвятара Соф’яй Мікалаеўнай Сьцепуржынскай, а пазьней, у 1894 годзе, у іх нарадзілася дачка Натальля.

  • 1883: апублікаваў сваё першае філялягічнае дасьледваньне (артыкул) у «Русским филологичном веснике».
  • 1885: скончыў Нежынскі гістарычна-філялягічны інстытут з расейскай і славянскай філялёгіі, пад кіраўніцтвам праф. Р. Ф. Бранта. Падштурхнуты адсутнасьцю навуковага распрацаваньня беларускай мовы, апублікаваў сваю першую значную навуковую працу «Агляд гукаў і форм беларускай гаворкі» (публікацыя насіла дату 1886).
  • 1885—1893: выкладаў расейскую і царкоўнаславянскую мовы і расейскую літаратуру ў Другой віленскай гімназіі, таксама працаваў сакратаром гімназіі (1885—1889) і выбарным сябрам гаспадарчага камітэту гімназіі (1890—1892).
  • 1888: апублікаваў «Граматыку старой царкоўнаславянскай мовы ў параўнаньні з расейскай мовай». Граматыка перавыдавалася 19 разоў, да самага кастрычніка 1917.
  • 1891, 17 верасьня: пасьпяхова здаў магістарскі выпыт.
  • 1893, 2 студзеня: пачаў выкладаць расейскую мову ў Варшаўскім унівэрсытэце. Пазьней таксама выкладаў славянскую палеаграфію, расейскую дыялекталёгію, граматыку царкоўнаславянскай мовы.
  • 1893, 23 кастрычніка: пасьпяхова абараніў сваю магістарскую дысэртацыю «Да гісторыі гукаў і форм беларускай гаворкі» у Кіеўскім унівэрсытэце. Гэта была першая ў гісторыі дысэртацыя, прысьвечаная беларускай мове.
  • 1894, 26 чэрвеня: абраны на пасаду экстраардынарнага прафэсара Варшаўскага ўнівэрсытэту і загадчыка катэдры расейскай і царкоўнаславянскай мовы і гісторыі расейскай літаратуры.
  • 1897, 14 лютага: стаў ардынарным прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту.
  • 1898—1900, 1903 — вывучаў мясцовыя беларускія гаворкі, па помніках пісьменнасьці і па этнаграфічных службовых выправах, асабліва па Гарадзеншчыне, Віленшчыне, Меншчыне.
  • 1901: стаў сябрам-карэспандэнтам Пецярбурскай акадэміі навук, аддзелу расейскай мовы і пісьменнасьці.
  • 1902: апублікаваў першую мапу беларускіх этнічных межаў.
  • 1903: выпусьціў першы том сваёй фундамэнтальнай працы «Беларусы».
  • 1905, 1 студзеня: стаў рэдактарам часопіса «Расейскі філялягічны весьнік».
  • 1905—1910: працаваў рэктарам Варшаўскага ўнівэрсытэту, двойчы пераабраны на пасаду (1905, 1908). Паводле непацьверджаных зьвестак, падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць палітыкі міністра Касо.
  • 1915—1916: выкладаў ў Растоўскім унівэрсытэце (былы Варшаўскі ўнівэрсытэт).
  • 1916, 8 кастрычніка: абраны ў запраўдныя сябры Пецярбурскай акадэміі навук, з спэцыялізацыяй у этнаграфіі і лінгвістыцы. Пераехаў у Петраград.
  • 1916 — каля 1918: выкладаў у Петраградзкім унівэрсытэце, потым Ленінградзкім унівэрсытэце.
  • 1917, сьнежань: удзельнічаў у працы Першага ўсебеларускага зьезду ў Менску, абраны ганаровым старшынём. Ледзьве не арыштавалі яго пры разгоне зьезду, вярнуўся ў Петраград.
  • 1918: з прычыны эканамічнай разрухі ў Петраградзе пераехаў у Менск. Прызначаны настаўнікам на беларускіх настаўніцкіх курсах Менскага раёну (тады ўзначальваліся Язэпам Лёсікам), якія потым былі ператвораныя ў Менскі пэдагагічны інстытут.
  • 1919, 14 сакавіка: зьняты з пасады прафэсара Менскага пэдагагічнага інстытуту.
  • 1919, каля 5 траўня: арыштаваны надзвычайнай камісіяй (ЧК), але ненадоўга.
  • 1919, восень: пераехаў у Петраград.
  • каля 1919—1920 — часткова (каля 20%) надрукаваў «Беларусаў» па-беларуску ў газэтах «Звон» і «Беларусь».
  • 1920: прызначаны рэдактарам часопіса па-расейску: «Известия АН СССР. ОРЯС».
  • 1919 — ?: выкладаў у Петраградзкім унівэрсытэце, потым Ленінградзкім унівэрсытэце.
  • каля 1920—1921: удзельнічаў, разам з Пічэтам, Дылам, у адкрыцьці Інстытуту беларускай культуры ў Менску.
  • каля 1920—1930, верасень: прызначаны дырэктарам Музэю антрапалёгіі і этнаграфіі Расейскай Акадэміі навук.
  • 1921, лета: назаўсёды пераехаў у Петраград, «каб ніколі больш не ўбачыць Бацькаўшчыны».
  • 1922: стаў поўным чальцом Інстытуту беларускай культуры. Падараваў сваю бібліятэку навастворанаму Беларускаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту.
  • 1924: удзельнічаў у Першым міжнародным кангрэсе славянскіх географаў і этнографаў у Празе.
  • 1926: наведаў, з навуковай камандзіроўкай Польшчу, Чэхаславаччыну, Югаславію. Навуковая справаздача з камандзіроўкі была высока ацэненая АН СССР, але палітычны неканфармізм справаздачы стаў дадатковым повадам для далейшых палітычных наступстваў.
  • 1926, сьнежань: адмовіўся прэтэндаваць на прапанаваную яму пасаду віцэ-прэзыдэнта АН СССР.
  • 1927: стаў аб’ектам распачатай вострай палітычнай крытыкі, у газэтах «Зьвязда» (Менск) і «Праўда» (Масква). Ягонае чалецтва ў АН СССР пастаўленае пад пытаньне (13.4.1927). Спрабаваў абараніць сябе ў друку, але не атрымаў газэтнай плошчы, хоць і карыстаўся пэўнай палітычнай падтрымкай вярхоў.
  • 1929, студзень: абраны чальцом Чэскай акадэміі навук.
  • 1930, верасень: раптоўна зьняты з пасады дырэктара Музэю антрапалёгіі і этнаграфіі.

Аднавіцца на ранейшых пазыцыях Карскі так і ня здолеў, 29 красавіка 1931 году ён памёр. Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках у Ленінградзе.

Працы

Карскі быў аўтарам больш за 100 значных навуковых працаў. Найбольш значныя зь іх пералічаны ніжэй. Варта заўважыць, што ў выпадку старых публікацыяў, сапраўдная дата можа адрозьнівацца ад той, што пазначаная на вокладцы.

  • Обзор звуков и форм белорусской речи. — Москва, 1886. — Известия Историко-филологического Института в Нежине, том X.
  • Грамматика древнего церковнославянского языка сравнительно с русским (курс средних учебных заведений). — Вильна, 1888—1900, Варшава, 1901—1916, Сергиев Посад, 1917.
  • К истории звуков и форм белорусской речи. — Варшава, 1893. — Магистерская диссертация.
  • К вопросу о разработке старого западнорусского наречия. — Вильна, 1893.
  • Что такое древнее западнорусское наречие? — Труды Девятого археологического съезда в Вильне, 1893.
  • О языке так называемых литовских летописей. — Варшава, 1894.
  • Особенности письма и языка Мстиславова Евангелия. — Русск. Филолог. Вестн., 1895.
  • Образцы славянского кирилловского письма с Х по XVIII век. — Варшава, 1901.
  • Очерк славянской кирилловской палеографии. — Варшава, 1901.
  • Славянская кирилловская палеография. [S.l.], 1928.
      перавыдадзена ў: Карский Е. Ф. Славянская кирилловская палеография. Moscow, 1979.

Рэдагаваў «Поўны збор рускіх летапісаў». Падтрымліваў выдавецтва «Наша ніва». Быў старшынём камісіі па адкрыцьці ў Менску Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

«Беларусы»

Яўхім Карскі: Біяграфія, Працы, Узнагароды 
Этнаграфічная мапа беларусаў (прафэсар Я. Карскі, 1903)

Фундамэнтальная сямітомная праца Карскага «Беларусы» лічыцца «энцыкляпэдыяй беларускага мовазнаўства, унікальнай па ахопе і глыбіні матэрыялу» (М. С. Дзяржавін)«непараўнальнай паводле вычарпальнасьці з кожным іншым дасьледваньнем славянскіх народаў» (А. Ляпуноў). Гэтая праца ўпершыню навукова зьняпраўдзіла канцэпцыю моўнае ідэнтычнасьці расейскай і старабеларускай моваў, упершыню навукова пацьвердзіла існаваньне і адметнасьць уласна беларускай нацыі, паказала сьвету багацьце беларускай традыцыйнай культуры. Гэтая праца «адкрыла вочы беларусам, дазволіла ім убачыць сябе сапраўднай нацыяй», паставіла беларусаў у пач. 20 ст. «нечакана на чале ўсіх славянскіх народаў у навуковых ведах пра сваю мову» (гісторык В. Тумаш).

Погляды Карскага на беларускія этнічныя гісторыю і тэрыторыю пераглядаліся В. Бандарчыкам (каля 1998—1999). Значныя дапаўненьні да выкладзенай Карскім гісторыі вуснага фальклёру былі зроблены А. Фядосікам (каля 1998) і іншымі.

  • Белоруссы. Т. I. Введение в изучение языка и народной словесности. — Варшава, 1903.
      Перавыдадзена: Белоруссы. Т. I. Введение в изучение языка и народной словесности. — Вильна, 1904.
  • Белоруссы. Т. II. Язык белорусского племени. В. 1. — [S.l.], 1908.
  • Белоруссы. Т. II. Язык белорусского племени. 2. Исторический очерк словообразования и словоизменения в белорусском наречии. — [S.l.], 1911.
  • Белоруссы. Т. II. Язык белорусского племени. 3. Очерки синтаксиса белорусского наречия. Дополнения и поправки. — [S.l.], 1912.
  • Белорусы. Т. III. Очерки словесности белорусского племени. 1. Народная поэзия. — Москва, 1916.
  • Белорусы. Т. III. Очерки словесности белорусского племени. 2. Старая западнорусская литература. — Петроград, 1921.
  • Белорусы. Т. III. Очерки словесности белорусского племени. 3. Художественная литература на народном наречии. — [S.l.], 1922.
      Перавыдадзена цалкам: Белорусы: Т. 1 — 3. — Москва, 1955—1956.

Узнагароды

За заслугі ў пэдагагічнай і навуковай дзейнасьці атрымаў ранг «запраўднага стацкага саветніка». Узнагароджаны ордэнамі Сьв. Станіслава 3-й ст. (1889) і 2-й ст. (1899), Сьв. Ганны 3-й ст. (1895) і 2-й ст. (1903), Сьв. Уладзімера 4-й ст. (1911), рознымі мэдалямі. Атрымаў вялікі залаты мэдаль Расейскага геаграфічнага таварыства (1894), 2 залатыя мэдалі імя Бацюшкава Расейскай Акадэміі навук (1898, 1902), малы прыз імя Ламаносава Расейскай Акадэміі навук (1901), акадэмічны прыз імя Бацюшкава (1910), акадэмічны прыз імя Ахматава (1913).

Памяць

На радзіме, у вёсцы Лаша, створаны мэмарыяльны музэй. Імем Я. Карскага названыя Гарадзенская абласная бібліятэка, вуліца ў Горадні.

У 1990 годзе ўрад Беларусі пастанавіў 8 стыпэндыяў імя Яўхіма Карскага.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Яўхім Карскі БіяграфіяЯўхім Карскі ПрацыЯўхім Карскі УзнагародыЯўхім Карскі ПамяцьЯўхім Карскі КрыніцыЯўхім Карскі ЛітаратураЯўхім КарскіЛітаратуразнаўстваМовазнаўстваФальклярыстыкаФілёлягЭтнаграфіяЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КавалёўСьвятлана АлексіевічБраніслаў ТарашкевічТалачынАлесь СавіцкіПорнасайтСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіПраваслаўная царкваГальштукЛюблінМураўёўкаВалошкаГабрэіЮрась ШамецькаПольшчаЖыгімонт Кейстутавіч1919KrainaБеларуская літаратураМікіта БуракЛетні часЮлі ТаўбінПрастораМікола КупрэеўПолацкае княстваІгнат КанчэўскіАўтамабільГенадзь КарпенкаЎКанстытуцыя БеларусіВікіпэдыя16 красавікаМастацкая літаратураПрыслоўе1200АмсьціслаўКазахстанМіхась БашлакоўУладзіслаў ГарбацкіНаваполацакСкольдДзяржава ПалестынаЖанчына з жанчынайБлакітная валошкаФіліпіныGoogleЭйгердЗлучнікАмэрыкаУкраінаSui generis1874Вінцук ВячоркаКалямбурРумыніяМарат МаркаўСмаленскі паветКантрабандаСпадарожнікЛетувіская моваАдэсаДаброКалі-югаПрывакзальная плошча (Менск)Рэжым ЛукашэнкіФілякартыяСусьветная служба Бі-Бі-СіЛеў XІнданэзія🡆 More