Па́вал Міха́йлавіч Шпіле́ўскі (12 лістапада 1823, вёска Шыпілавічы Бабруйскага павету, цяпер Любанскі раён Менскай вобласьці — 29 кастрычніка 1861, Санкт-Пецярбург) — беларускі этнограф, пісьменьнік, публіцыст і тэатральны крытык.
Кандыдат багаслоўя (1847).
Нарадзіўся ў сям’і сьвятара. У 1837—1843 вучыўся ў Менскай духоўнай сэмінарыі, у 1843—1847 — у Пецярбурскай духоўнай акадэміі. Акадэмію скончыў са званьнем кандыдата багаслоўя, быў прызначаны выкладчыкам славеснасьці ў Варшаўскую павятовую духоўную вучэльню. У 1853 пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе са сьнежня 1853 працаваў пакаёвым наглядчыкам у Галоўным пэдагагічным інстытуце, а з красавіка 1855 — настаўнікам у школе пры экспэдыцыі нарыхтаваньня дзяржаўных папераў.
Зьмясьціў цікавыя зьвесткі з гісторыі местаў, мястэчак і вёсак Беларусі, апісаньні побыту, павер’яў, абрадаў і звычаяў беларускага народу, становішча сельскай гаспадаркі і прамысловасьці. Адзначыў сумленнасьць, сьціпласьць, кемлівасьць і працавітасьць беларускага селяніна, самабытнасьць беларускай мовы. Запісаў і надрукаваў паданьне пра Мянеска, пра паходжаньне Менску. Зьбіраў зьвесткі пра беларускую мову з мэтаю напісаць граматыку, але не закончыў гэтую працу.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Павал Шпілеўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.