Наваградзкае Ваяводзтва: ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага

Навагра́дзкае ваяво́дзтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Плошча 36 920 км². Сталіца — места Наваградак. Найбольшыя месты: Ваўкавыск, Слонім, Слуцак, Клецак і Нясьвіж

Наваградзкае ваяводзтва
лац. Navahradzkaje vajavodztva
Наваградзкае Ваяводзтва: Гісторыя, Сымболіка, Дэмаграфія
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Наваградак
Дата ўтварэньня 1507
Дата скасаваньня 1795
Ваяводы Ваяводы наваградзкія
Кашталяны Кашталяны наваградзкія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 36 920 км²
Час існаваньня 15071795
Месцазнаходжаньне Наваградзкаага ваяводзтва
Наваградзкае ваяводзтва на мапе
Наваградзкае Ваяводзтва: Гісторыя, Сымболіка, Дэмаграфія   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Наваградзкае Ваяводзтва: Гісторыя, Сымболіка, Дэмаграфія  Наваградзкае Ваяводзтва: Гісторыя, Сымболіка, Дэмаграфія 
Гербы Наваградчыны, XV—XVI стст.

Утварылася ў 1507 годзе шляхам вылучэньня зь Віленскага ваяводзтва на аснове Наваградзкага намесьніцтва (колішняга Наваградзкага княства). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў утварылася наноў, складалася з Ваўкавыскага, Наваградзкага і Слонімскага паветаў (дагэтуль тэрыторыя ваяводзтва фактычна адпавядала Наваградзкаму павету).

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Наваградзкага ваяводзтва ліцьвінамі: «литвина Семена волковыйскова» (1614 год), «показывал… тот литвин Федька [Яковлев слутчанин] проезжею память, писана по-литовски» (1621 год), «Белорусцы: Филип Белетцкий, руское имя тож, сказал родом литвин, Новгородцкого повету, отец и мать веру держали киевскую» (1623—1624 гады), «старец Мелетий (литвин Слуцкого уезда)» (1624 год), «…литвин Ивашко Иванов з женою с Роинкою да с сыном с Микулайком да с сестрою з девкою Агафьицею. А сказал, что он родом литвин, католицкие веры из города Несвижа, мещанский сын, а жена де за ним литовка же тово ж города Несвижа» (1631 год), «…литвину слутчанину Василью Павлову <…> литвину слутчанину Илье Павлову» (1675 год), «…сказался Мартинко родом литвин города Слутца» (1684—1685 гады). У матрыкуле Базэльскага ўнівэрсытэту пад 1590/1591 годам значыцца Johannes Snumyn, Lituanus, Palatinides Novogrodensis, у матрыкуле Дылінгенскага ўнівэрсытэту пад 1607 годам — Nicolaus Skoruski Lithuanus Nouogrodecum. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1618 годам значыцца Martinus Wietogolski, Novogrodiensis Lithvanus, пад 1638 годам — Johannes Otteski, Nieswitzio-Littwanus, пад 1643 годам — Johannes Zelenievieczky, Neszvicensis Litvanus, пад 1711 годам — Myslick Joh., Schluzka-Litthuan. <…> Chomontowski Mich., Schluzka-Litthuan., пад 1717 годам — Joschmannus Joh., Sluzko-Lithvan. У сьпісе студэнтаў Замойскай акадэміі пад 1624/1625 годам значыцца Theophilus Nicolai Tryzna, Lithuanus, distr Slonimensis. Паводле біяграфічнай даведкі 1628 году пра Рафала Корсака: Lithuanus, natus in Districtu Novogroden. Паводле каталёгу студэнтаў Грэцкай калегіі ў Рыме, Захар Ількоўскі (Zacharius Ilkouski) азначаецца як Lithuanus, ex distrisctu Slonimiensi (1640 год), Язэп Навакоўскі (Josephus Novakouski) — як Lithuanus, Zyrovice in Districtu Slonimiensi (1785 год), а Амброзі Растоцкі — як Lithuanus ex civitate Slonim (1792 год), у запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Оламаўцу значацца Cyrillus Czaplejowsky Lithuanus ex districtu Wolkoviensi (1702—1706 гады), Georgius Bulhac Lituanus Slonimensis (1720—1721 гады), Marcellus Warzatzky Lythvanus Slonimensis (1736—1740 гады). У матрыкуле Марбурскага ўнівэрсытэту пад 1682 годам значыцца Florianus Svida Lithuanus Sluccensis, у матрыкуле Франкфурцкага ўнівэрсытэту пад 1695 годам — Daniel Borźimowski, Slucensis Litwanus, у матрыкуле Гданьскага ўнівэрсытэту пад 1700 годам — Vladislaus et Boguslaus Kopiewicz, Slucensis, Lithvani, у матрыкуле Гальскага ўнівэрсытэту пад 1707 годам — Petr. Wolck, Slucko-Litvanus. Паводле запісу мэтрыкі гімназіі ў Браўнсбэргу, Beresniewiez Thom. Lituanus ex pal. Novogrod. (1702 год). Апроч таго, сярод вернікаў некалькі парафіяў ўпамінаецца старалітва, якую крыніцы зьвязваюць з русінамі: Шылавічы, Поразаў (абодва 1645 год), Косаў, Альшэва (абодва 1669 год), Новы Двор (1692 год). А ў 1732 годзе адзін з жыхароў Капылю — Якаў Кісель — азначаецца як «стараліцьвін».

У 1791 годзе, паводле Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, Слуцкае княства пераўтварылася ў Случарэцкі павет.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) да Расейскай імпэрыі адыйшла ўсходняя частка ваяводзтва. Таго ж году ўтварыўся Сталавіцкі павет.

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Сымболіка

Сьпярша герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «срэбны крыж у чырвоным полі»; пазьней — «чорны анёл у чырвоным полі», паводле іншых зьвестак — «белая Пагоня ў чырвоным полі». Імаверна, герб складаўся зь дзьвюх тарчаў: на адной быў чорны анёл у чырвоным полі з раскінутымі крыламі, што трымаў адну руку ўнізе, а іншай абапіраўся ў бокі; на другой — Пагоня.

Ваяводзкая харугва была чырвонага колеру з выяваю гербу ў цэнтры.

Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII ст. налічвала 62,4 тыс. дымоў (каля 375 тысячаў жыхароў).

Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 437 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 279 тыс. чал.

Геаграфія

На поўначы межавала зь Віленскім і Менскім ваяводзтвамі, на ўсходзе — з Мазырскім і Рэчыцкім паветамі Менскага ваяводзтва, на поўдні — зь Пінскім паветам Берасьцейскага ваяводзтва, на захадзе — з Гарадзенскім паветам Троцкага ваяводзтва.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Ваяводзтва падзялялася на тры паветы: Наваградзкі, Ваўкавыскі, Слонімскі. Асобнай часткай Наваградзкага павету гістарычна выступала Слуцкае княства.

Назва Цэнтар Плошча,
тыс. км²
Староствы
Наваградзкі павет Наваградак 24,5 Наваградзкае (гродавае)
Клецкае
Ваўкавыскі павет Ваўкавыск 4 Ваўкавыскае (гродавае)
Воўпенскае
Жыліцкае
Мсьцібаўскае
Ялаўскае
Слонімскі павет Слонім 8,5 Слонімскае (гродавае)
Зьдзітаўскае
Сакалоўскае

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Наваградку. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморскія, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.

Наваградзкая, ваўкавыская і слонімская шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, а таксама шасьцёх дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Наваградзкае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. За ўвесь час свайго існаваньня ваяводзтва мела 30 ваяводаў і 19 кашталянаў.

Ваяводзкі мундзір складаўся з пунсовага кунтуша і чорнага жупана і адваротаў.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Наваградзкае Ваяводзтва ГісторыяНаваградзкае Ваяводзтва СымболікаНаваградзкае Ваяводзтва ДэмаграфіяНаваградзкае Ваяводзтва ГеаграфіяНаваградзкае Ваяводзтва Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелНаваградзкае Ваяводзтва УраднікіНаваградзкае Ваяводзтва ЗаўвагіНаваградзкае Ваяводзтва КрыніцыНаваградзкае Ваяводзтва ЛітаратураНаваградзкае ВаяводзтваВаўкавыскВялікае Княства ЛітоўскаеКлецакМестаНаваградакНясьвіжСлонімСлуцак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

У краіне райскай птушкіПрыдатак (мовазнаўства)Адольф ГітлерАвечкаПарнафільмПарнаграфіяЗборная Ангельшчыны па футболеПольская літаратура (рэнэсанс)Мустафа Кемаль АтатуркБычкі (Віцебская вобласьць)СловаЛеанард ПацейЯн ЧыквінФранцыск СкарынаДабрыняСямейства (біялёгія)Янка СіпакоўПавал ДураўКонрадЮрась ШамецькаДругая сусьветная вайнаКузьма ЧорныАлесь КлышкаПаляндвіцаАлесь БадакАлесь РазанаўАладкіДотык пісі рукоюМэдыяВікіПамылкаБісэксуальная парнаграфія15 красавікаАлесь ПісьмянкоўЛетува (каралеўства, 1918)Жанчына зьверхуВадзім БолбасЯкасныя прыметнікіЁгаЛітаратурныя жанрыДаўгатаКрычаўскі палацЯнка БрыльКрама (гурт)Пятрусь БроўкаДарога Р6 (Беларусь)Анатоль ІвашчанкаАнатоль ЗэкаўМадэль OSIАлег ЖданВікікрыніцыПятро ВасючэнкаРазьвітаньне з РадзімайПрымакі (п’еса)Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніВялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)Марына ВасілеўскаяКарупцыяБеларуская мінуўшчына (часопіс)КарольБаранавічыЗіновій ПрыгодзічДзяржаваГалоўная старонкаЛюдміла РублеўскаяБеларускі нацыянальны стройОйча нашТожабеларусСьпіскі замакІмпрэсіянізмЮзэф МацкевічВіцебская вобласьцьІндустрыялізацыяБеларусы🡆 More