Берасьцейскае Ваяводзтва

Берасьце́йскае ваяво́дзтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Вялікага Княства Літоўскага.

Плошча каля 40,6 тыс. км². Сталіца — места Берасьце. Найбольшыя месты: Пінск, Камянец, Кобрынь, Белая, Уладава, Воўчын, Дубровіца, Тураў і Столін.

Берасьцейскае ваяводзтва
лац. Bieraściejskaje vajavodztva
Берасьцейскае Ваяводзтва
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Берасьце
Дата ўтварэньня 1566
Дата скасаваньня 1795
Ваяводы Ваяводы берасьцейскія
Кашталяны Кашталяны берасьцейскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 40,6 тыс. км²
Час існаваньня 15661795
Месцазнаходжаньне Берасьцейскаага ваяводзтва
Берасьцейскае ваяводзтва на мапе
Берасьцейскае Ваяводзтва   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Берасьцейскае Ваяводзтва 
Катэдра біскупа ў Берасьці
Берасьцейскае Ваяводзтва 
Земская пячаць з Пагоняй, 1789 г.

Берасьцейскае ваяводзтва ўтварылася згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў шляхам вылучэньня з Троцкага ваяводзтва.

У часе складаньня Люблінскай уніі (1569 год) у адрозьненьне ад украінскай шляхты, берасьцейцы адмовіліся пераходзіць пад юрысдыкцыю Каралеўства Польскага. Ваяводзтва засталося ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.

У 1596 годзе адбыўся царкоўны сабор, на якім абвясьцілі Берасьцейскую царкоўную унію. У 1616 годзе ад Берасьцейскага павету да Мельніцкага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы далучылі шэраг маёнткаў: Бокавічы, Вітулін, Гарадзішча, Казерады, Межырэч, Палюбічы, Росаш, Яблань ды іншыя. У 1659—1666 гадох у Берасьці працавала мынца. З канца XVII ст. дзеля адрозьненьня ад Берасьце (Бжэсьць) Куяўскага ваяводзтва Польшчы часам ужывалася назва Берасьце Літоўскае ваяводзтва.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Берасьцейскага ваяводзтва ліцьвінамі: «литвин… Мартишка з города с Кобрина» (1609—1610 гады), «[старец] Иона (литвин из Пинска)» (1624 год), а паводле пінскай варыяцыі старажытнай народнай песьні — «два літвіны із Дывін прынясьлі гаршчык батвін». Паводле асабовага каталёгу езуітаў, Мікалай Грэбянеўскі (уступіў у ордэн у 1572 годзе) азначаецца як Lithuanus, ex Brzestae districtu, а паводле каталёгу студэнтаў Грэцкай калегіі ў Рыме, Ісыдор Ляшчынскі азначаецца як Lithuanus, ex Palatinatu Brestensi (1714 год). У матрыкуле Базэльскага ўнівэрсытэту пад 1599/1600 годам значыцца Nicolaus Zenowitz, Palatinides Brestensis Lituanus, у матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэтуту пад 1775 годам — Pusch Dan. Gottlob Ernest., Slawaticza-Litthuan. У запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Оламаўцу значацца Serapion Lozowsky Lithuanus Brestensis (1711—1714 гады), Sylvester Arteczky Lituanus ex Palatinatu Brestensi (1738—1742 гады). Паводле каталёгу ордэну трынітарыяў у Рэчы Паспалітай (1785 год), Maria de Mercede Grabowski… Lithuanus, in palatinatu Brestensi natus… Omnibus Sanctis Zadarnowski… Lithuanus, in palatinatu Brestensi natus. Апроч таго, сярод вернікаў некалькі парафіяў ўпамінаецца старалітва, якую крыніцы зьвязваюць з русінамі: Чарнаўчыцы (1721 год), Камянец (1726 год), Равяцічы (1746 год).

Згодна з Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай 1791 году ўтварыліся Кобрынскі і Пінска-Зарэчны паветы з цэнтрамі ў Кобрыні і Плотніцы адпаведна. У 1792 годзе Пінска-Зарэчны павет перайменавалі ў Запінскі, а павятовы цэнтар перанесьлі ў Столін.

У 1793 годзе другім падзелам Рэчы Паспалітай Расейская імпэрыя анэксавала Пінскі павет. У выніку трэцяга падзелу (1795 год) практычна ўся тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, а крайнія заходнія рэгіёны — у Аўстрыі і Прусіі.

Сымболіка

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «белая Пагоня ў чырвоным полі з рыцарам, прыбраным у блакітныя фарбы».

Ваяводзкая харугва была блакітнага колеру з выяваю гербу Пагоня ў цэнтры.

Геаграфія

Берасьцейскае Ваяводзтва 
Наваградзкае і Берасьцейскае ваяводзтвы. Парыж, 1665 г.

На поўначы межавала з Гарадзенскім паветам Троцкага ваяводзтва, Ваўкавыскім, Слонімскім і Наваградзкім паветамі Наваградзкага ваяводзтва, Слуцкім княствам, Мазырскім паветам Менскага ваяводзтва, на ўсходзе — з Оўруцкім паветам Кіеўскага ваяводзтва, на поўдні — з Крэменецкім, Луцкім і Ўладзімерскім паветамі Валынскага ваяводзтва і Холмскай зямлёй, на захадзе — зь Любельскім ваяводзтвам Каралеўства Польскага і Бельскай, Драгічынскай і Мельніцкай землямі Падляскага ваяводзтва.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Берасьцейскае Ваяводзтва 
Наваградзкае, Падляскае і Берасьцейскае ваяводзтвы. Вэнэцыя, 1781 г.

Ваяводзтва падзялялася на два паветы: Берасьцейскі (тэрыторыя колішніх Берасьцейскага і Камянецкага паветаў) і Пінскі (землі Пінскага, Кобрынскага, Тураўскага, Давыд-Гарадоцкага і Дубровіцкага княстваў).

Назва Цэнтар Плошча,
тыс. км²
Староствы
Берасьцейскі павет Берасьце 23 Берасьцейскае (гродавае)
Зёлаўскае
Камянецкае
Кобрынскае
Шарашоўскае
Пінскі павет Пінск 17 Пінскае (гродавае)
Лагішынскае

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Берасьці. Павятовыя соймікі праходзілі ў Берасьці і Пінску, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне.

Берасьцейская і пінская шляхта абірала чатырох паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, а таксама чатырох дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII ст. Берасьцейскае ваяводзтва налічвала 63 717 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 510 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 239 тыс. чал.

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Берасьцейскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. Згодна зь Люблінскай уніяй (1569 год) ваявода і кашталян берасьцейскія паводле значнасьці займалі месцы па раўскіх сэнатарах. За ўвесь час свайго існаваньня Берасьцейскае ваяводзтва мела 24 ваяводы.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Берасьцейскае Ваяводзтва ГісторыяБерасьцейскае Ваяводзтва СымболікаБерасьцейскае Ваяводзтва ГеаграфіяБерасьцейскае Ваяводзтва Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелБерасьцейскае Ваяводзтва ДэмаграфіяБерасьцейскае Ваяводзтва УраднікіБерасьцейскае Ваяводзтва ЗаўвагіБерасьцейскае Ваяводзтва КрыніцыБерасьцейскае Ваяводзтва ЛітаратураБерасьцейскае ВаяводзтваБелая (горад)БерасьцеВоўчынВялікае Княства ЛітоўскаеГорадДубровіцаКамянецКобрыньПінскСтолінТураўУладава

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Тэарэтычная фізыкаГудзілаМэдыяВікіСаматэвічы702Заслаўскі кальвінскі зборМ1 АбрамсВіценьБудаўнічы матэрыялГедаУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьПрыслоўеУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіМіжрасавая парнаграфіяІван ШамякінБелая Русь (грамадзкае аб’яднаньне)ВікісховішчаIP-адрасПрыметнікГісторыя ЧарнаўчыцаўПолацакResident EvilЗарубскі сельсаветЛітаратураHromadske.TVЮлі ТаўбінРыгор БарадулінАндрэй ШамрукРусіны (гістарычны этнонім)ГібаСлуцкі збройны чынАральны сэксРудэрРаёны БеларусіДразды (гурт)ІнтэрнэтБеларуская моваСтакгольмНаваградакЕкацярынбургСьпіс вялікіх князёў літоўскіхМаркёрАндрэй МукавозчыкМанчэстэрКеліхСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаПаляніцаЧаснокБел-чырвона-белы сьцягШпакГента (імя)27 красавікаГартманНародны майстар БеларусіКандаваЛітваУсяслаў ЧарадзейЛітаратурная моваРасейская акупацыя БеларусіЛявон БаршчэўскіАдам МіцкевічГаляцэнскі каляндарКантрымДаўгаҐВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)РоварПравінцыяКінэртРэформа беларускага правапісу 1933 году🡆 More