Косаў: горад у Беларусі

Ко́саў — места ў Беларусі, на канале Руднянцы.

Уваходзіць у склад Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1832 чалавекі. Знаходзіцца за 15 км ад Івацэвічаў, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Косава-Палескае (лінія Берасьце — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Ружаны, Івацэвічы, Няхачава.

Косаў
лац. Kosaŭ
Палац Пуслоўскіх
Палац Пуслоўскіх
Косаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб гораду Косава
Першыя згадкі: 1492
Горад з: 1921
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Насельніцтва: 1832 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Паштовы індэкс: 225262
СААТА: 1234510000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′28.87″ пн. ш. 25°9′10.58″ у. д. / 52.7580194° пн. ш. 25.1529389° у. д. / 52.7580194; 25.1529389 25°9′10.58″ у. д. / 52.7580194° пн. ш. 25.1529389° у. д. / 52.7580194; 25.1529389
Косаў на мапе Беларусі ±
Косаў
Косаў
Косаў
Косаў
Косаў
Косаў
Косаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Косаў — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваліся драўляная Юр’еўская царква і палац Пуслоўскіх, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Сапегаў, помнік архітэктуры XVIII ст. Суседняе ўрочышча Марачоўшчына — месца нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі, вайсковага і грамадзкага дзеяча Рэчы Паспалітай, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША.

Назва

Косаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Косаў, з мапы 1613 г.

Тапонім Косаў, імаверна, мае зьвязкі з асновай касы́ і вытворным прозьвішчам Косаў. Таксама магчыма, што пачатковае «к» мае пратэтычнае паходжаньне. Паводле народнага паданьня, у XIII стагодзьдзі ў часе набегаў татараў каваль Каса рабіў зброю; мясцовыя жыхары абараняліся ад ворагаў, калі ішлі да каваля, казалі, што ідуць да Касога; месца, дзе ён жыў, паступова пачалі зваць Косавым. Згодна зь іншымі зьвесткамі, вакол Косава было шмат лугоў, якія ўвосень так гучна скашвалі, што стаяў моцны шум; адсюль і ўзьнікла назва.

Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Косаў. Форма Косава (рас. Коссово) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першыя паселішчы на тэрыторыі Косава ўзьніклі ў X—XI стагодзьдзях. Захавалася гарадзішча X—XII стагодзьдзяў, якое дасьледавалі Юры Кухарэнка, Пётар Лысенка, Леанід Побаль і Павал Рапапорт. Аднак першы пісьмовы ўпамін пра Косаў зьмяшчаецца прывілеі вялікага князя Аляксандра, які перадаў яго маршалку І. Храптовічу, і датуецца 1494 годам

Косаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Траецкі касьцёл, у якім быў ахрышчаны Т. Касьцюшка

Пазьней у розны час Косаў знаходзіўся ў валоданьні Флемінгаў і Чартарыйскіх. У 1510 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў прывілей на правядзеньне ў мястэчку таргоў і кірмашоў. У гэты час Косаў стаў цэнтрам павету, аднак згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформай 1565—1566 гадоў увайшоў у склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. 11 траўня 1569 году мястэчка перайшло да Льва Сангушкі-Кашырскага. На 1597 год тут было 79 двароў і 2 вуліцы, дзейнічалі царква і касьцёл (з 1526 году), працавалі 27 корчмаў і шынок.

З 1611 году Косавам валодалі Сапегі. У 1626 годзе з фундацыі Льва Сапегі тут збудавалі новы касьцёл. У 1669 годзе сярод вернікаў Косаўскай парафіі ўпаміналася старалітва. У другой палове XVIII стагодзьдзя мястэчка перайшло да Пуслоўскіх, якія збудавалі ў ім суконную фабрыку, цагельню, гуту і бровар.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Косаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Палац Пуслоўскіх і сядзіба Касьцюшкаў. Н. Орда, 1875 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Косаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 году Літоўскай, з 1801 году ў Гарадзенскай губэрні. У 1825—1855 гадох у мястэчку працавала суконная мануфактура. У 1838 годзе граф Вандалін Пуслоўскі збудаваў тут палац. На 1845 год у Косаве існавала фабрыка дываноў і іншыя прадпрыемствы, на якіх налічвалася каля 200 работнікаў. У 1850-я гады працавала вінакурнае прадпрыемства. У 1861 годзе мястэчка стала цэнтрам воласьці.

За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) пад Косавым адбыўся бой паміж паўстанцамі і расейскімі карнымі войскамі. У 1865 годзе адкрылася народная вучэльня. У 1867 годзе пачаў працаваць млын (у 1881 годзе абсталяваны паравым рухавіком). У 1868 годзе ў мястэчку збудавалі мураваную царкву Сьвятога Антонія, у 1878 годзе — Траецкі касьцёл. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 431 будынкі, дзейнічалі 2 царквы, касьцёл і капліца, працавалі народная вучэльня, суконныя фабрыкі, гарбарня, пошта і 58 крамаў, штогод праводзілася па 8 кірмашоў. 15—16 кастрычніка 1900 году ў Косаве адбыліся хваляваньні навабранцаў (каля 900 чал.) у часе перастрэлкі з паліцыяй некалькіх чалавек застрэлілі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Косаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі; да восені 1918 году непадалёк стаяў фронт. Ад чыгуначнай станцыі Косаў-Палескі немцы правялі вузкакалейныя чыгункі ў лясныя масівы Гуліна і Міхаліна Ружанскай пушчы. Палац пацярпеў ад рабаваньняў, загінулі сад і аранжарэя.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Косаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Косаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымаў статус места і стаў цэнтрам павету. За польскім часам тут працавалі міравы суд і паліцэйская камэндатура. З 1922 году дзейнічаў шпіталь на 930 ложкаў, у 1923 годзе адкрыўся лесапільны завод «Тартак». 3 лютага 1927 году ў Косаве адбылася дэманстрацыя працоўных, арганізаваная падпольным райкамам Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі; паліцыя расстраляла дэманстрацыю, гэты дзень увайшоў у беларускую гісторыю пад назвай Косаўскага расстрэлу. У 1930-я гады ў месьце дзейнічала электрастанцыя магутнасьцю 100 кВт.

У 1939 годзе Косаў увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну (з 20 верасьня 1947 году ў складзе Івацэвіцкага раёну). У наш час Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы вядзе расьсьледаваньне справы забойства 25 палякаў 17—20 верасьня каля Косава. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1942 годзе ў Косаве існавала гета; у часе партызанскай апэрацыі ўсіх жыдоў вызвалілі і схавалі ў лясох, але ў выніку нямецкай агітацыі, якая абяцала ім спакойнае жыцьцё ў гета, частка юдэяў вярнуліся зь лясоў, адразу ж усіх іх расстралялі. Да 17 верасьня 2013 году — цэнтар Косаўскага сельсавету.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Косаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 578 муж., зь іх шляхты 7, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 408, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 150, жабракоў 2; 1833 год — 741 чал.; 1860 год — 538 чал.; 1867 год — 1276 чал.; 1878 год — 2030 чал., у тым ліку 1279 юдэяў.; 1897 год — 4143 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 5067 чал.; 1921 год — 2433 чал.; 1938 год — 3708 чал.; 1959 год — 2,6 тыс. чал.; 1991 год — 2,8 тыс. чал.; 1997 год — 2675 чал.; 1998 год — 2,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 2,5 тыс. чал.; 2006 год — 2,4 тыс. чал.; 2008 год — 2,3 тыс. чал.; 2009 год — 2029 чал. (перапіс); 2010 год — 2 тыс. чал.; 2015 год — 1905 чал.; 2016 год — 1850 чал.; 2017 год — 1844 чал.; 2018 год — 1832 чал.

Адукацыя

У Косаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
3 лютага вуліца Слонімская вуліца
Фабрычная вуліца (паўднёвая частка)
Доўгая вуліца (паўднёвая частка)
Тадэвуша Касьцюшкі вуліца (паўднёвая частка)
Горкага вуліца Царкоўная вуліца
Леніна вуліца Касьцельная вуліца
Савецкая вуліца Кобрынская вуліца (заходняя частка)
Пінская вуліца (усходняя частка)
Трынды вуліца Надрэчная вуліца
Чырвоных танкістаў плошча Рынак пляц

З урбананімічнай спадчыны Косава да нашага часу гістарычныя назвы захавалі Вясёлая (раней — Мізгіроўская), Надрэчная і Польная вуліцы. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Шашэйная вуліца.

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасьці, камбінат бытавога абслугоўваньня насельніцтва.

  • ААТ «Косаўскае мэблевае вытворчае аб’яднаньне»

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Косаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Адноўленая сядзіба Касьцюшкаў

Страчаная спадчына

  • Палац Сапегаў (XVIII ст.)

Галерэя

Асобы

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Косаў НазваКосаў ГісторыяКосаў НасельніцтваКосаў ЗабудоваКосаў ЭканомікаКосаў Турыстычная інфармацыяКосаў ГалерэяКосаў АсобыКосаў Глядзіце таксамаКосаў ЗаўвагіКосаў КрыніцыКосаў ЛітаратураКосаў Вонкавыя спасылкіКосаўІвацэвіцкі раёнІвацэвічыБаранавічыБеларусьБерасьцеБерасьцейская вобласьцьГорадНяхачаваРужаны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вэб-сайтУладзіслаў СыракомляМарыя АнтуанэтаГердвойнаФранцускі пацалунак908Дзень ЗямліВікіКрысталь БойдЯдзерная зброяУладзіслаў ДыбоўскіАрцём АрашонакЛюдміла РублеўскаяГорадняЛагойскПастава 69Вольныя матэрыялыСтарое места (Ерусалім)КрыптавалютаІслач Менскі раёнАрцём ДрабатовічАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўЛеў XЭўрапейскі ЗьвязТроп (літаратуразнаўства)КантрабандаШатанГарнастайКанюшынаМікіта КрыўцоўМар’ян ДуксаДаўгодІталіяБеларуская літаратураВікісховішчаЛявон ВольскіСлоўнік НасовічаСлавамір АдамовічЗапарожжаІнданэзіяЯкса (дзяржава)Кацярына Хадасевіч-ЛісаваяТаполяАдам МіцкевічДастасунакАтрад (біялёгія)16 красавіка1200Янка МаўрМалдаўская мова1919Француская моваІндыяГімн БеларусіOperaКіеўМіхась ДаніленкаГанна ЧапманЖамойцьЖытаСьвятлана ЦіханоўскаяЖорсткая парнаграфіяТэмпэратураАляксандар СьвірскіЯнка Сіпакоў21 красавікаАндрэй ДынькоЛацінкаІсьляндзкі коньСьпіс гарадоў БеларусіБісэксуальная парнаграфія🡆 More