Поразаў: мястэчка ў Беларусі

Поразаў (з 1958 году — Поразава) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Росі.

Цэнтар сельсавету Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 864 чалавекі. Знаходзіцца за 22 км ад Сьвіслачы, за 112 км ад Горадні; аўтамабільныя дарогі на Сьвіслач, Ваўкавыск, Ружаны.

Поразаў
лац. Porazaŭ
Вуліца і касьцёл
Вуліца і касьцёл
Поразаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Поразаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Поразава Сьцяг Поразава
Першыя згадкі: 15 стагодзьдзе
Магдэбурскае права: 29 чэрвеня 1518
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Сьвіслацкі
СельсаветПасялковы савет: Поразаўскі сельсаветПоразаўскі
Насельніцтва: 864 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1513
Паштовы індэкс: 231982
СААТА: 4252857907
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′12″ пн. ш. 24°22′1″ у. д. / 52.93667° пн. ш. 24.36694° у. д. / 52.93667; 24.36694 24°22′1″ у. д. / 52.93667° пн. ш. 24.36694° у. д. / 52.93667; 24.36694
Поразаў на мапе Беларусі ±
Поразаў
Поразаў
Поразаў
Поразаў
Поразаў
Поразаў
Поразаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Поразаў — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла ў стылі клясыцызму і палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў, помнікі архітэктуры XIX ст.

Назва

Поразаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Поразаў, з мапы 1554 г.
Поразаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Поразаў, з мапы 1565 г.
Поразаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Поразаў, з мапы 1613 г.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Porozow (29 чэрвеня 1460 году і 1744 год); Порозов (1553 год).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Поразаў упамінаецца ў XV ст. як каралеўскае мястэчка Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Паводле некаторых зьвестак, у 1460 годзе Ян Рыдвід заснаваў тут касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.

У 1506 годзе вялікі князь Аляксандар надаў Поразаву Магдэбурскае права (29 чэрвеня 1518 і 27 сакавіка 1523 году атрымала яго паўторна). У рэвізорскім лісьце ад 4 сьнежня 1615 году зазначалася:

Поразаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва  …король его милость Жыгимонт Першый ствержает иж право им майдэборскае от короля его милости Александра наданое… Поразаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 

У чэрвені 1616 году Поразаў атрымаў герб: «у блакітным полі постаць Панны Марыі зь дзіцём Езусам на руках». У 1645 годзе сярод вернікаў Поразаўскай парафіі ўпаміналася старалітва. Мястэчка пацярпела ад пажару 1767 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Поразаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Капліца-пахавальня Бутаўт-Андрайковічаў, 1902 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Поразаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі; дзяржаўны маёнтак, цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. На 1878 год у мястэчку было каля 300 дамоў. У канцы XIX ст. у Поразаве дзеялі царква, касьцёл і юдэйскі малітоўны дом, працавалі вучэльня, аптэка і некалькі крамаў. У XIX — пачатку XX стагодзьдзя мястэчка атрымала вядомасьць цэнтру вытворчасьці керамікі (працавала каля 200 майстроў).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Поразаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Поразаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Поразаўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Поразаў увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году ён апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Поразаў увайшоў у склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну і з 12 кастрычніка 1940 году — сельсавету. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

30 красавіка 1958 году Поразаў атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У зьвязку з гэтым Поразаўскі сельсавет ліквідавалі, а населеныя пункты гэтага сельсавету перадалі ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Поразаўскага пасялковага савету. У 1960 годзе Поразаўскі раён расфармавалі, мястэчка ўвайшло ў склад Сьвіслацкага раёну. 1 студзеня 2014 году пасялковы савет рэарганізавалі ў сельсавет з цэнтрам у мястэчку Поразаве.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 207 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 124, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 79; 1878 год — 1424 чал. (699 муж. і 755 жан.), у тым ліку 556 юдэяў; 1897 год — 1,5 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1,7 тыс. чал.; 1998 год — 1450 чал.; 2000 год — 1,4 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,2 тыс. чал.; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 1119 чал. (перапіс); 2016 год — 913 чал.; 2017 год — 900 чал.; 2018 год — 864 чал.

Інфраструктура

У Поразаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, спэцшкола-інтэрнат (зачыненая), лякарня, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
1 мая вуліца Сьвіслацкая вуліца
Крапіўніцкая вуліца
Школьная вуліца
Кастрычніцкая вуліца
17 верасьня вуліца Маташанская вуліца
Царкоўная вуліца
Мсьцібаўская вуліца
Леніна вуліца Слонімская вуліца
Ружанская вуліца
Касьцельная вуліца
Савецкая вуліца Ваўкавыская вуліца
Гарнастаевіцкая вуліца
Пралетарская вуліца
Сацыялістычная вуліца Суботка вуліца
Польная вуліца
Якуба Коласа вуліца Навадворская вуліца
Берасьцейская вуліца
Юзэфа Пілсудзкага вуліца

Эканоміка

Прадпрыемства вытворчасьці лазовай мэблі.

  • ААТ «Сьвіслацкая фабрыка лазовай мэблі»

Турыстычная інфармацыя

Поразаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Касьцёл

1 сьнежня 2019 году Рэспубліканская навукова-мэтадычная рада пры Міністэрстве культуры Беларусі ўхваліла ўлучэньне ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі традыцыі прыгатаваньня пірага «Поразаўская банкуха» ў Поразаве і суседняй вёсцы Карэвічы.

Славутасьці

Поразаў: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Сынагога

Асобы

  • Юлія Бібіла (1897—1974) — беларуская бібліятэкарка, бібліёграф; стаяла ля вытокаў дзяржаўнай рэгістрацыі беларускіх друкаваных выданьняў, стваральніца першай беларускай краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі
  • Нота Казлоўскі (1906—1972) — мастак і дызайнэр жыдоўскага паходжаньня
  • Эстэр Рахель Камінская (1870—1925) — тэатральная акторка, празваная «маці жыдоўскага тэатру»
  • Яўген Паплаўскі (нар. 1959) — кампазытар
  • Віктар Шалкевіч (нар. 1959) — беларускі бард

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Поразаў НазваПоразаў ГісторыяПоразаў НасельніцтваПоразаў ЗабудоваПоразаў ЭканомікаПоразаў Турыстычная інфармацыяПоразаў АсобыПоразаў КрыніцыПоразаў ЛітаратураПоразаў Вонкавыя спасылкіПоразаўБеларусьВаўкавыскГарадзенская вобласьцьГорадняПасёлак гарадзкога тыпуПоразаўскі сельсавет (Сьвіслацкі раён)Рось (рака)РужаныСьвіслацкі раёнСьвіслач (горад)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГніваньЧас UnixОйча наш1200469 да н. э.ТаджыкістанЛетні часЛязо ОкамаЧэске-БудзеёвіцыМайсейФутболДагестанПрыметнікСолі1992СлоікСьвяты ЯзэпСьпіс гарадоў Беларусі1384Усяслаў ЧарадзейДоўгая дарога дадомуЮпітэр.ptРэфэрэндум у Беларусі 1995 годуЗьмітрок Бядуля.nzРычард IМадонна (сьпявачка)Міхась ЧаротПаўлінка (п’еса)Зборная Расеі па футболеЛацінкаСпадчына (верш)Браніслаў ТарашкевічКінатэатарРадзівілыМаркёрApple Inc.Знак плюс-мінусФіксікіSAAB 90Карлес ПудждэмонОтаЛітваЯўген БяласінВіктар АстроўскіКінарэжысэрБеларускія выдавецкія суполкі пачатку XX стагодзьдзяГадзьМы выйдзем шчыльнымі радаміКарльскірхэБадмінтонПанграмаЭякуляцыяКутнічнае выйсьцеМарвін ХімэерЛацінская моваГедаГалоўная старонкаКасьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (Горадня)Парнаграфія ў сецівеЮзэф Ігнацы КрашэўскіФёдар Клімчукksb6fПаўночная АмэрыкаДубКукурузаКеліхНаваградзкі павет🡆 More