Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь — сьпіс аб’ектаў архітэктуры, гісторыі, археалёгіі, мастацтва, паркавыя комплексы, музэйныя калекцыі і кнігі, якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай Рэспублікай Беларусь.
На сёньня ў сьпісе 4811 аб’ектаў[Крыніца?].
Матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасьці Беларусі падзяляюцца на 4 катэгорыі, пазначаныя лічбамі:
гісторыка-культурныя каштоўнасьці, уключаныя або прапанаваныя да ўключэньня ў сьпіс сусьветнай спадчыны;
унікальныя мастацкія, эстэтычныя і дакумэнтальныя аб’екты міжнароднага значэньня;
аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэньня;
гісторыка-культурныя каштоўнасьці рэгіянальнага значэньня.
матэрыяльныя культурныя каштоўнасьці, якія ўваходзяць у склад комплексу, ансамбля, камплекта, калекцыі матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцей, але якім асобна не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца на наступныя катэгорыі:
гісторыка-культурныя каштоўнасьці, поўная аўтэнтычнасьць і дакладнасьць якіх безумоўныя і нязьменныя;
гісторыка-культурныя каштоўнасьці, якія цалкам або часткова адноўленыя (зафіксаваныя) на другасным матэрыяле ці адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасяці якіх аб’ектыўна з часам могуць зямяняцца.
Шыфр гісторыка-культурнай каштоўнасьці складаецца зь дзесяці знакаў:
Першы знак адпавядае месцу пастаяннага знаходжаньня каштоўнасьці:
Другі знак адпавядае віду каштоўнасьці:
Трэці знак — катэгорыя каштоўнасьці.
Чацьверты знак — зьвесткі пра каштоўнасьць у адпаведнасьці зь яе характарыстыкамі:
Шэсьць апошніх знакаў — нумар каштоўнасьці ў парадку ўключэньня ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў (у пачатку дапаўняецца нулямі, калі нумар утрымлівае менш за шэсьць лічбаў).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.