Гданьск: места ў Паморскім ваяводзтве Польшчы

Гданьск, Ґданьск (па-нямецку: Danzig, па-польску: Gdańsk, па-кашубску: Gduńsk, з 1308 па 1466, і з 1793 па 1945 год — Данцыг) — горад у паўночнай Польшчы, каля 500 000 жыхароў.

Разам з суседнімі Сопатам і Гдыняй утварае канурбацыю Труймяста, то бок патройны горад, з агульным насельніцтвам каля мільёну чалавек. Гданьск — буйны порт на Балтыйскім моры, цэнтар прамысловасьці, у прыватнасьці нафтахімічнай і машынабудаваньня (разьвітыя суднабудаваньне і суднарамонт).

Гданьск
польск. Gdańsk
Гданьск
Гданьск: Кароткая гісторыя, Другая сусьветная вайна, Сучаснасьць Гданьск: Кароткая гісторыя, Другая сусьветная вайна, Сучаснасьць
Герб Гданьску Сьцяг Гданьску
Дата заснаваньня: мерк. 997
Краіна: Польшча
Мэр: Аляксандра Дулькевіч[d]
Плошча: 262 км²
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 462 454 чал.
шчыльнасьць: 1765,09 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 58
Паштовыя індэксы: ад 80-008 да 80-958
Нумарны знак: GD
Геаграфічныя каардынаты: 54°20′53.8465″ пн. ш. 18°39′14.4839″ у. д. / 54.348290694° пн. ш. 18.654023306° у. д. / 54.348290694; 18.654023306 18°39′14.4839″ у. д. / 54.348290694° пн. ш. 18.654023306° у. д. / 54.348290694; 18.654023306
Гданьск на мапе Польшчы
Гданьск
Гданьск
Гданьск
Гданьск: Кароткая гісторыя, Другая сусьветная вайна, Сучаснасьць Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.gdansk.pl, https://www.gdansk.pl/en

Кароткая гісторыя

  • Гданьск упершыню згадваецца ў летапісах ў 997 годзе ў сувязі зь місіяй сьвятога Адальбэрта (Войцэха) у Прусію. Аднак паводле зьвестак археалягічных раскопак, паселішча на месцы Гданьску існавала ўжо ў пятым стагодзьдзі.
  • 14 лістапада 1308 году Гданьск быў захоплены рыцарамі Тэўтонскага ордэна і быў далучаны да Прусіі. Горад быў пераназваны ў Данцыг.
  • У 1466 годзе, пасьля сканчэньня Трынаццацігадовай вайны Тэўтонскага ордэна з Польшчай, падчас якой Ордэн пацярпеў паразу, Гданьск быў узьяднаны з Польшчай і яму быў вернуты яго першапачатковы назоў.
  • Аднак у 1793 годзе, у выніку падзелу Рэчы Паспалітай, Гданьск дастаўся Прусіі і зноўку стаў Данцыгам.
  • Пасьля Першай сусьветнай вайны Гданьск атрымаў статут вольнага гораду і знаходзіўся пад кіраваньнем Лігі Нацыяў. Большую частку насельніцтва гораду складалі немцы, але палякі мелі права на свае ўласныя ўстановы, напрыклад, школы, бібліятэкі і г. д.

Другая сусьветная вайна

1 верасьня 1939 году ў Гданьску фактычна пачалася Другая сусьветная вайна. Нямецкімі войскамі былі атакаваныя Польская пошта і невялікі польскі гарнізон у форце Вэстэрплятэ.

На працягу некалькіх гадзін Польскую пошту абаранялі некалькі дзясяткаў польскіх патрыётаў, узброеных у асноўным спартовай і паляўнічай зброяй. Форт Вэстэрплятэ быў абстраляны караблямі нямецкага ВМФ. На наступны ж дзень Гданьск увайшоў у склад Усходняй Прусіі як Данцыг.

Падчас бамбаваньня і штурму савецкімі войскамі горад быў вельмі моцна разбураны, у цэнтры разбурэньні дасягалі 70—80%.

Пасьля вайны, на рашэньне Патсдамскай канфэрэнцыі Ўсходняя Прусія была ліквідаваная. Яе паўночная частка, прыкладна 2/3 агульнай тэрыторыі, у тым ліку і Гданьск, была перададзеная Польшчы. Нямецкае насельніцтва было дэпартаванае.

Сучаснасьць

Напрыканцы 1980-х гадоў у Гданьску паўстаў незалежны прафсаюз суднабудаўнікоў «Салідарнасьць», на чале якога ўстаў зваршчык з гданьскай суднавэрфі Лех Валэнса. Дзейнасьць гэтага прафсаюзу стала адным з фактараў распаду сацыялістычнай сыстэмы. Пасьля Лех Валэнса стаў прэзыдэнтам Польшчы.

Адразу жа пасьля вайны, ужо напрыканцы 1940-х гадоў, нягледзячы на значныя эканамічныя цяжкасьці, у Гданьску пачалося аднаўленьне старога гораду.

Гэты працэс не завершаны дагэтуль, хоць вялікая частка прац ужо выкананая. У асноўным не адноўленымі застаюцца руіны зерневых сьвіранаў на высьпе Складоў і высьпе Алавянка. У цэлым жа стары горад адноўлены амаль поўнасьцю.

Славутасьці

Стары горад уяўляе сабою архітэктурны комплекс XIII—XVIII стагодзьдзяў. Асноўныя славутасьці:

  • Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, другі паводле велічыні ў Эўропе (пасьля Кёльнскага сабору) і ў той жа час самы вялікі цагляны храм у Эўропе. Ён быў пабудаваны ў XIII—XVI стагодзьдзях у строгім гатычным стылі.
  • Каралеўскі гасьцінец — парадны ўезд у горад, які пачынаецца ў комплексу гарадзкіх брамаў (Высокая брама, Ліхадзейская брама і Залатая брама), далей гасьцінец ідзе па вуліцы Длугай (Доўгай) і сканчаецца на пляцы Длугі Тарг (Доўгі Рынак).
  • На Длугім Таргу знаходзяцца шматлікія помнікі эпохі Рэнэсансу:
    • гарадзкая ратуша,
    • двор Артуса,
    • фантан Нэптуна,
    • Залаты Дом,
    • Зялёная брама.

У Гданьску разьмешчаныя шматлікія музэі, у тым ліку галерэя жывапісу. Цікавы археалягічны музэй, разьмешчаны ў гістарычным цэнтры гораду. Там жа разьмешчаны гданьскі Марскі музэй. Да марскога музэю належыць таксама і Жураў — будынак XV стагодзьдзя, які спалучаў у сабе некалькі функцыяў — гарадзкой брамы, абарончай вежы і партовага крану. Да пачатку дваццатага стагодзьдзя Жураў быў найвялікшым партовым кранам Эўропы. Яго таксама выкарыстоўвалі дзеля ўсталёўкі шчоглаў на караблі.

У прыгарадзе Гданьску разьмешчаны заапарк.

Ураджэнцы Гданьску

Фатаздымкі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гданьск Кароткая гісторыяГданьск Другая сусьветная вайнаГданьск СучаснасьцьГданьск СлавутасьціГданьск Ураджэнцы уГданьск ФатаздымкіГданьск Вонкавыя спасылкіГданьскБалтыйскае мораГдыняКашубская моваНямецкая моваПольская моваПольшчаСопатТруймяста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Фрыдрых Шылер1877Андрэй Павук (актывіст)Чорны сьпіс ЭўразьвязуЛічэбнікУладзімер ПуцінПункт (баскетбол)Уладзімер ЧарткоўПрастытуцыяБеларускі нацыянальны камітэтІван ШамякінУправа КДБ па Гомельскае вобласьціСтудняІван ЧыгрынаўЛетуваПадляскоўеНацыянальная баскетбольная асацыяцыяЗа нашу і вашу свабодуПольшчаЕва ВежнавецВушкіЖодзінаГанна ХітрыкРост (імя)Станіслаў Нарбут (лекар)Марыя ПрымачэнкаДзяніс ШчарбіцкіТыльзытПаморскае ваяводзтваУкраінаВід (імя)Уладзімер СьвятаславічПунктуацыяГабрэіАпавядальны сказПрашаўСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПраваслаўная царкваПорнгабЦестаІгар ІваноўБел-чырвона-белы сьцягБільманІвацэвічы (футбольны клюб)Алесь РазанаўНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі КупалыПалескі дзяржаўны ўнівэрсытэтЗалатая РыбаВойскі з рогам (карціна Казімера Альхімовіча)Мойша КульбакЯкуб КоласПошукавая аптымізацыяНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАДарожная сеткаЗаляцаньнеМэксыкаЗлучаныя Штаты Амэрыкі1951Леў ВыгоцкіІндаэўрапейскія мовыКастусь КаліноўскіУУС Менскага аблвыканкамуНью-ЁркВайна за незалежнасьць ЛатвііКанюшынаЎ🡆 More