1513—1795 Падляскае Ваяводзтва

Падля́скае ваяво́дзтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Вялікага Княства Літоўскага (з 1569 году ў складзе Каралеўства Польскага).

Сталіца — места Дарагічын.

Падляскае ваяводзтва
лац. Padlaskaje vajavodztva
1513—1795 Падляскае Ваяводзтва
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Каралеўства Польскае
Статус ваяводзтва Каралеўства Польскага[d] і ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Дарагічын
Дата ўтварэньня 29 жніўня 1513
Дата скасаваньня 1795
Ваяводы Ваяводы падляскія
Кашталяны Кашталяны падляскія
Насельніцтва
  • 226 392 чал. (1790)
Час існаваньня 1513—1795
Месцазнаходжаньне Падляскага ваяводзтва
Падляскае ваяводзтва на мапе
1513—1795 Падляскае Ваяводзтва   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

1513—1795 Падляскае Ваяводзтва 
Герб Падляшша Пагоня, 1586 г.

Утварылася 29 жніўня 1513 году як Падляска-Берасьцейскае ваяводзтва шляхам вылучэньня з Троцкага. Колішні ваявода віцебскі Іван Сапега атрымаў прывілей ад вялікага князя Жыгімонта Старога «на ваяводзтва падляскае, берасьцейскае і інш.», таксама ён называўся ваяводам наднарвенскім.

Ахоплівала Падляшша (Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі паветы) і Берасьцейскую зямлю (Берасьцейскі, Камянецкі і Кобрынскі паветы).

Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў на аснове Берасьцейскай зямлі і тэрыторыі колішняга Тураўска-Пінскага княства ўтварылася Берасьцейскае ваяводзтва (імаверна, яшчэ раней гэтая тэрыторыя вярнулася ў склад Троцкага ваяводзтва).

У 1569 годзе, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Падляскага ваяводзтва ліцьвінамі: у Кракаўскіх актах цывільнага права пад 1487 годам значыцца Mathis Litphanus barbitonsor de Lepky, а шляхціч Станіслаў Будлеўскі ў 1746 годзе азначаўся як Nobilis Lithuanus ex terra Bielscensi districtus Branscensis.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) спыніла сваё існаваньне.

Народжаныя на тэрыторыі Падляскага ваяводзтва беларускія гісторык Ігнат Даніловіч (1788—1843) і мовазнаўца Міхал Баброўскі (1784—1848), выхадцы з радзінаў уніяцкіх сьвятароў, вызначалі сябе як ліцьвінаў. У 1856 годзе Стэфан Куклінскі засьведчыў, што жыхары Падляшша ў сваёй мове (што, паводле гэтага жа аўтара, межавала з «мовай уласна беларускай, якая ў мясцовых жыхароў называецца „літоўскай“») у тыя часы называлі «ліцьвінамі» носьбітаў гэтай амаль літаратурнай беларускай мовы: «…одзіонъ Панъ споткауши якоһось Лицьвина, што добрэ лhау, бы һэто ты кажэ јому: „а ну Михалку, Ондрей (чи якъ тамъ joho звали) золжи мнјѣ што-лѣнь“. — „А калиба һэта, Паночку, — кажэ Лицьвинъ, — нямаю цяпѣрь часу лhаци, ба пришла рыба да hаци, людзи нясуць, вьязуць, а я пабѣhу хучѣй хаць тарбинку набьяру“». У 1889 годзе адзначалася, што «і за Бугам, напрыклад у Седлецкай губэрні, беларуса іначай не назавуць, як ліцьвінам». Польскі этнограф Оскар Кольбэрг пры апісаньні Падляшша (1890 год) зазначаў, што жыхары яго паўночнай часткі «размаўляюць на дыялекце руска-літоўскім, набліжаным да беларускага, які тут проста называюць літоўскім». Народжаны ў ваколіцах Бельску віленскі доктар Людвік Чаркоўскі сьведчыў у сваёй этнаграфічнай працы (1907 год), што падляскія мазуры і русіны называюць беларускую мову «літоўскай», а яе носьбітаў — «ліцьвінамі». Таксама ў ваколіцах Беластоку яшчэ ў канцы XX ст. казалі пра беларуса: «Як сыр не закуска, так ліцьвін — не чалавек!» або «Ліцьвін — то чортаў сын!». Увогуле, традыцыйнае называньне ва ўсходняй частцы Польшчы ліцьвінамі (польск. «Lićwini») мясцовых беларусаў адзначаецца і да нашага часу.

Сымболіка

Сьпярша гербам ваяводзтва была Пагоня, па ўлучэньні ў склад Каралеўства Польскага — аб’яднаныя польскі і літоўскі гербы: арол без кароны ў чырвоным полі і Пагоня.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Па адміністрацыйнай рэформе 1565—1566 гадоў падзялялася на тры паветы: Дарагічынскі, Мельніцкі і Бельскі.

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Дарагічыне, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. Павятовыя соймікі праходзілі ў Дарагічыне, Мельніку і Бельску.

Мясцовая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, а таксама шасьцёх дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Падляскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна.

Архітэктура

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

1513—1795 Падляскае Ваяводзтва Гісторыя1513—1795 Падляскае Ваяводзтва Сымболіка1513—1795 Падляскае Ваяводзтва Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел1513—1795 Падляскае Ваяводзтва Ураднікі1513—1795 Падляскае Ваяводзтва Архітэктура1513—1795 Падляскае Ваяводзтва Заўвагі1513—1795 Падляскае Ваяводзтва Крыніцы1513—1795 Падляскае Ваяводзтва Літаратура1513—1795 Падляскае ВаяводзтваВялікае Княства ЛітоўскаеДарагічын (Падляскае ваяводзтва)Карона Каралеўства ПольскагаМеста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПоўдзеньМужчына зьверху701Сьвятлана АлексіевічМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьЛюдміла СільноваАвечкаМіхал ВітушкаМіжнародны стандартны кніжны нумарМіжзем’е1200Групавы сэксІнданэзіяЛюбоўМенскВялікдзеньДзень жартаў1874ЦмокУсевалад ІгнатоўскіТравеньЮнцьГарэлкаЛіда1896Электронная поштаРоварГаўдВасіль Пятровіч ШаранговічІгар БабкоўСпортСяброўстваХартумАляксандар МарозСтаніслаў ЯроцкіНаваполацакДзеяслоўМастацтваВіктар ШніпВэб-сайтБэрлінПітсбурскае пагадненьнеЛатаваУсяслаў ЧарадзейГомасэксуальнасьцьСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіУкраінцыМіхась ДаніленкаПарнаграфія ў ЧэхііБісэксуальная парнаграфіяБарсэлёнаІвонка СурвілаУладзімер КонанЮрай СлафкоўскіАдраджэньне мовыЯнка КупалаУкраінская лацінкаEBayМагілёўПаразытызмЦытрусДругая сусьветная вайнаУнівэрсальны каардынаваны часПрыназоўнікСьвятая Рымская імпэрыяАльпыСказЛявон БаразнаПадвойнае пранікненьнеКрама (гурт)Антон ЛуцкевічАлбэрта🡆 More