Кіеўская Мітраполія

Кіеўская мітраполія (грэц.

Μητρόπολις Κιέβου, укр. Київська митрополія) — праваслаўная мітраполія Сусьветнага патрыярхату, заснаваная ў 988 годзе і якая фармальна існавала да 6 студзеня 2019 году, калі Праваслаўная царква Ўкраіны атрымала Томас аб аўтакефаліі.

У 1596 годзе на Берасьцейскім саборы большасьць япіскапаў Літоўскай мітраполіі на чале зь мітрапалітам Міхаілам Рагозам прыняла Берасьцейскую унію і такім чынам пастанавіла аднавіць еднасьць зь Сьвятым Пасадам, пакінуўшы Сусьветны патрыярхат і ўтварыўшы Рускую уніяцкую царкву. Аднак у 1620 годзе на патрабаваньне ўкраінскага казацтва на чале з гетманам Пятром Канашэвічам-Сагайдачным ва Ўкраіне аднавілася герархія Сусьветнага патрыярхату. У 1685 годзе Маскоўскі патрыярхат пачаў анэксію адноўленай Кіеўскай мітраполіі, высьвяціўшы ў Маскоўскай дзяржаве кіеўскага мітрапаліта Гедэона (Сьвятаполк-Чацьвярцінскага). У 1686 годзе праз сыманію ўсяленскі патрыярх Дыянісі ІV (пазьней на яго наклалі анатэму) выдаў Сынадальны ліст, у якім даваў права высьвячаць кіеўскага мітрапаліта маскоўскаму патрыярху ў парадку аскезы, абранай саборам духавенства й вернікамі яго дыяцэзыі. У абавязковым парадку мітрапаліт кіеўскі мусіў згадваць усяленскага патрыярха канстантынопальскага як свайго першагерарха на кожнай службе, абвяшчаючы й пацьвярджаючы сваю кананічную залежнасьць ад Царквы-Маці, але ні адну з гэтых умоваў пазьней не выконвалі. Кіеўская мітраполія фактычна стала адной з звычайных япархіяў Маскоўскага патрыярхату, калі маскоўскі гаспадар Пётар I у 1722 годзе абраў Варлаама (Ванатовіча) у сане архіяпіскапа, а не мітрапаліта. Сьвяты сынод Усяленскага патрыярхату ў працэсе наданьня аўтакефаліі Ўкраінскай царкве на паседжаньні 11 кастрычніка 2018 году скасаваў Сынадальны ліст 1686 году з прычыны сыманіі й грубага яго парушэньня.

Сёньня спадкаемцамі гістарычнай Кіеўскай мітраполіі лічаць сябе Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, Беларуская грэка-каталіцкая царква, Польская аўтакефальная праваслаўная царква, Праваслаўная царква Ўкраіны, Украінская грэка-каталіцкая царква, Расейская праваслаўная царква і пэўныя іншыя цэрквы.

Гісторыя

У 992 годзе патрыярхат канстантынопальскі заснаваў Кіеўскую мітраполію, якая ахоплівала тэрыторыю Русі. Па захопе Залатой Ардой Кіева ў 1240 годзе, калі загінуў мітрапаліт кіеўскі Ёсіф, у 1299 годзе мітрапаліт Максім перанёс сваю рэзыдэнцыю ва Ўладзімер на Клязьме — бліжэй да ардынскай сталіцы Сараю. У 1352 годзе катэдру перанесьлі ў Маскву, пры гэтым тамтэйшыя мітрапаліты працягвалі тытулявацца «кіеўскімі». Тым часам самавольны перанос біскупскай катэдры не адпавядае царкоўным канонам, бо забараняецца правілам 82 Картагенскага сабору, таму такое тытуляваньне было некананічным. Фактычная ліквідацыя Кіеўскай мітраполіі (бо мітрапаліт больш не знаходзіўся ў Кіеве) прычынілася да ўтварэньня асобных Маскоўскай і Наваградзкай (Літоўскай) мітраполіяў Канстантынопальскага патрыярхату. У 1448 годзе ўтварылася незалежная Маскоўская праваслаўная царква (упершыню значыцца пад назвай рас. «Церковь Московская» у дакумэнце Маскоўскага сабору 1459 году), што стала вынікам самавольнага выхаду Маскоўскай мітраполіі з-пад юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату. У 1588 годзе фактычны маскоўскі гаспадар Барыс Гадуноў запрасіў патрыярха канстантынопальскага Ерамію II у Маскву на перамовы пра магчымы пераезд з захопленага туркамі-асманамі Канстантынопалю. Аднак у самой Маскве Гадуноў на паўгода зьняволіў патрыярха і марыў яго голадам. Гэта прымусіла Ерамію II у 1589 годзе ня толькі фактычна вызнаць аўтакефалію Маскоўскай царквы, але і абвясьціць яе патрыярхатам. У 1596 годзе ў выніку Берасьцейскай уніі праваслаўныя япіскапы перападпарадкавалі Літоўскую мітраполію Сьвятому Пасаду ў выглядзе Рускай уніяцкай царквы. Гэта прывяло да расколу праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай.

У 1620 годзе ерусалімскі патрыярх Тэафан ІІІ на даручэньне канстантынопальскага патрыярха Цімафея II аднавіў Кіеўскую мітраполію Канстантынопальскага патрыярхату. Па вайне з Рэччу Паспалітай (1654—1667), у выніку якой Маскоўская дзяржава захапіла Кіеў, у 1685 годзе маскоўскі гаспадар Аляксей Міхайлавіч даслаў ліст патрыярху канстантынопальскаму Якаву з просьбай перадаць Кіеўскую мітраполію Маскве, на што атрымаў адмову. Тады ён самавольна з парушэньнем царкоўных канонаў (у тым ліку 8-га правіла III Усясьветнага Сабору і 2-га правіла II Усясьветнага Сабору) гвалтоўна перавёў праваслаўныя прыходы, што знаходзіліся на заваяванай тэрыторыі Рэчы Паспалітай, пад уладу Маскоўскага патрыярхату. Па сьмерці патрыярха Якава ў 1686 годзе Аляксей Міхайлавіч зьвярнуўся да ўладаў Асманскай імпэрыі, на тэрыторыі якой на той час была рэзыдэнцыя патрыярха канстантынопальскага, і прапанаваў ім мір. Адзінай умовай была згода з боку новага патрыярха Дыянісія на перавод Кіеўскай мітраполіі ў юрысдыкцыю Масквы. Неўзабаве той мусіў падпадаркавацца асманскім уладам і выдаў адпаведную грамату, за што атрымаў матэрыяльную ўзнагароду. Аднак ужо ў 1687 годзе Канстантынопальскі сабор асудзіў патрыярха Дыянісія за адмову ад Кіеўскай мітраполіі на карысьць Масквы і пазбавіў яго патрыяршага пасаду за сыманію (хабарніцтва). Хоць выдадзеная на загад сьвецкіх уладаў грамата Дыянісія ня можа лічыцца кананічным дакумэнтам, з гэтага часу Кіеўская мітраполія апынулася дэ-факта ў складзе Маскоўскага патрыярхату.

Сьпіс мітрапалітаў кіеўскіх

  • Міхаіл (988—992)
  • Лявонці (992—1008)
  • Тэафілакт (1008—1018)
  • Ян I (1019—1035)
  • Феапемпт (1035—1049)
  • Кірыл I (1049—1051)
  • Іларыён (1051—1055)
  • Яфрэм І (1055—1061)
  • Георгі (1062—1073)
  • Ян II (1076—1089)
  • Ян III (1089—1091)
  • Яфрэм ІІ (1091—1097)
  • Мікалай (1097—1101)
  • Нікіфар I (1104—1121)
  • Мікіта (1122—1126)
  • Міхаіл II (1130—1145)
  • Клімент Смаляціч (1147—1156)
  • Кастанцін I (1156—1159)
  • Фёдар (1161—1163)
  • Ян IV (1164—1166)
  • Кастанцін II (1167—1169)
  • Міхаіл ІІІ (1171—1179)
  • Нікіфар II (1182—1198)
  • Мацьвей (1200—1220)
  • Кірыл II (1225—1236)
  • Восіп (1237—1240)
  • Пятро Акеравіч (1242—1246)
  • Кірыл III (1247—1281)
  • Максім (1285—1305)
  • Пятро Ратэнскі (1308—1326)
  • Феагност (1328—1353)
  • Аляксей (Бяконт) (1354—1378)
  • Міхаіл (Міцяй) (1378—1380)
  • Пімен (1382—1384)
  • Дыянісі (1384—1385)
  • Кіпрыян (1385—1406)
  • Фоці (1409—1431)
  • Герасім (1433—1435)
  • Ісідор (1437—1441)
  • Ёна Аднавушаў (1442—1458)
  • Рыгор II Баўгарын (1458—1473)
  • Місаіл Пструч (1474—1480)
  • Сьпірыдон (1480—1481)
  • Сімяон (1481—1488)
  • Ёна Глезна (1492—1494)
  • Макар І (1495—1497)
  • Восіп Баўгарын (1498—1501)
  • Ёна ІІ (1503—1507)
  • Язэп Солтан (1508—1521)
  • Восіп ІІІ Русін (1522—1533)
  • Макар ІІ Масквіцянін (1534—1555)
  • Сыльвэстар (Бялькевіч) (1556—1567)
  • Ёна ІІІ (Пратасевіч) (1568—1577)
  • Ільля (Куча) (1577—1579)
  • Анісідор (Дзевачка) (1579—1589)
  • Міхал Рагоза (1589—1599), з 1596 году ўніяцкі
  • Іпаці Пацей (1599—1613), уніяцкі
  • Язэп Руцкі (з 1613-га), уніяцкі
  • Ёў (Барэцкі) (1620—1631)
  • Ісая Капінскі (1631—1633)
  • Пятро Магіла (1633—1646)
  • Сыльвэстар Косаў (1647—1657)
  • Дыянісі (Балабан) (1658—1663)
  • Восіп (Нелюбовіч-Тукальскі) (1663—1676)
  • Антоні Віньніцкі (1676—1679)
  • Лазар (Барановіч) (1679—1685)

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Кіеўская Мітраполія ГісторыяКіеўская Мітраполія Сьпіс мітрапалітаў кіеўскіхКіеўская Мітраполія Глядзіце таксамаКіеўская Мітраполія КрыніцыКіеўская МітраполіяГрэцкая моваКанстантынопальская праваслаўная царкваНаданьне аўтакефаліі Ўкраінскай праваслаўнай царквеПраваслаўная царква ЎкраіныУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СэксХарэйІўеКрысталь БойдМыш курганцаваНіл ГілевічПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціЧорны сьпіс Эўразьвязу1896X (сацыяльная сетка)ПаронімыГенадзь КарпенкаАндрэй ДынькоЛіндаТрыбуна працыВасіль ЦяпінскіМіжнародны стандартны кніжны нумарНямеччынаНадвор’еКанстытуцыя БеларусіЭтнічная тэрыторыя беларусаўАлесь ЖукКасмадром імя Сатыша ДгаванаУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіГалаўны мозагВетразьЗлучаныя Штаты АмэрыкіАляксей БацюкоўАнатоль ІвашчанкаСамароўкаСтаніслаў ВалодзькаАдвакатВуліца Янкі Лучыны (Менск)Усяслаў ЧарадзейДзесяцідзённая вайнаІван ХавалкаЗамоваМэтафараАнатоль ВялюгінДрыгавічыСьляпун букавінскіАскеменМараторыйІнфармацыйныя тэхналёгііМарына ВасілеўскаяАлегМаршы недармаедаўРужанецКарлес ПудждэмонСакрат ЯновічДрукарняКойданаўГомельская вобласьцьЖуавы сьмерціРасеяДыплёмЧарнобыльская катастрофаВалянцін АкудовічМэдаль Францішка СкарыныАнтонімыМенскДзеяслоў (часопіс)ЭнэргіяКаса (анатомія)АўстраліяПорнафільмы міжрасавыяЧэлесСудаАдам ГлёбусQ Awards🡆 More