Сьвіслацкі Раён Новы Двор

Но́вы Двор — вёска ў Беларусі, на рацэ Мядзянцы.

Цэнтар сельсавету Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2003 год — 924 чалавекі. Знаходзіцца за 38 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Сьвіслачы.

Новы Двор
лац. Novy Dvor
Сьвіслацкі Раён Новы Двор
Магдэбурскае права: XVII ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Сьвіслацкі
Сельсавет: Навадворскі
Насельніцтва: 924 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1513
Паштовы індэкс: 231983
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′47″ пн. ш. 24°21′11″ у. д. / 52.82972° пн. ш. 24.35306° у. д. / 52.82972; 24.35306 24°21′11″ у. д. / 52.82972° пн. ш. 24.35306° у. д. / 52.82972; 24.35306
Новы Двор на мапе Беларусі ±
Новы Двор
Новы Двор
Новы Двор
Новы Двор
Новы Двор
Новы Двор
Сьвіслацкі Раён Новы Двор Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Новы Двор — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Новы Двор датуецца 1409 годам, калі ён знаходзіўся ў валоданьні вялікага князя Вітаўта. Паселішча значыцца на мапах 1508, 1613 і 1654 гадох. У 1551 годзе празь мястэчка з Кракава ў Вільню праходзіў пахавальны картэж зь целам Барбары Радзівіл.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Новы Двор спалілі швэдзкія войскі. У пачатку сьнежня 1655 году непадалёк ад мястэчка тутэйшая шляхта атрымала перамогу над маскоўскімі захопнікамі. Прыкладна ў другой палове XVII ст. Новы Двор атрымаў Магдэбурскае права і герб, пацьверджаныя каралямі і вялікімі князямі Янам Казімерам (3 жніўня 1661 году), Міхалам Карыбутам Вішнявецкім (20 сакавіка 1670 году), Янам Сабескім, (20 студзеня 1679 году), Аўгустам Моцным (28 лістапада 1718 году) і Аўгустам Сасам (14 лістапада 1744 году). У 1692 годзе сярод вернікаў мясцовай парафіі ўпаміналася старалітва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Сьвіслацкі Раён Новы Двор 
Царква, 1930-я гг.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Новы Двор апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1833 год у мястэчку было 90 драўляных будынкаў, дзейнічала царква. З 1860 году існавала царкоўна-прыходзкая школа. У 1862 годзе адкрылася аднаклясная народная вучэльня, у 1900 годзе — двухклясная народная вучэльня (у 1905 годзе навучаліся 89 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак). 13 траўня 1863 году каля Новага Двору адбылася сутычка расейскіх карных войскаў і 40 казакаў з паўстанцамі. Захаваліся імёны сялянаў зь мястэчка Новы Двор, удзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864), якіх пазьней рэпрэсавалі ўлады Расейскай імпэрыі. Сярод іх значацца Франц Ярашэвіч, Восіп Грушэўскі, Франц Раманоўскі, Антон Грушэўскі, Максім Завістоўскі, Фёдар Кулік, Станіслаў Грушэўскі і Міхал Ганчарэвіч. 17 верасьня 1867 году ў Новым Двары асьвяцілі новую царкву-мураўёўку. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 271 двор, царква, сынагога, народная вучэльня, збожжавы магазын, крама дробнага тавару, 2 млыны, 2 піцейныя дамы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Новы Двор занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Сьвіслацкі Раён Новы Двор 
Царква, 1941—44 гг.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Новы Двор абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Новы Двор увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году ён апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Новы Двор увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2000 год тут быў 381 двор, на 2003 год — 416. У 2000-я гады Новы Двор атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1829 год — 399 чал., у тым ліку 18 юдэяў; 1830 год — 216 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 18, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 195; 1833 год — 409 чал. (206 муж. і 203 жан.); 1837 год — 714 чал., у тым ліку 49 юдэяў; 1886 год — 1183 чал. (563 муж. і 620 жан.), у тым ліку 100 юдэяў; 1897 год — 1481 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 1,2 тыс. чал.; 1905 год — 1,4 тыс. чал.; 1912 год — 1573 чал.; 1921 год — 646 чал., у тым ліку 146 юдэяў; 1937 год — 1,4 тыс. чал.; 2000 год — 987 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 924 чал.

Інфраструктура

У Новым Двары працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка

Лясьніцтва.

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1868)
  • Сынагога

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сьвіслацкі Раён Новы Двор ГісторыяСьвіслацкі Раён Новы Двор НасельніцтваСьвіслацкі Раён Новы Двор ЭканомікаСьвіслацкі Раён Новы Двор Турыстычная інфармацыяСьвіслацкі Раён Новы Двор КрыніцыСьвіслацкі Раён Новы Двор ЛітаратураСьвіслацкі Раён Новы Двор Вонкавыя спасылкіСьвіслацкі Раён Новы ДворАграгарадокБеларусьГарадзенская вобласьцьМядзянкаНавадворскі сельсавет (Сьвіслацкі раён)Сьвіслацкі раёнСьвіслач (горад)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чорны сьпіс ЭўразьвязуЛацінкаІсьляндзкі коньІнспэкцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па г. БаранавічыБэнэдыкт I (папа рымскі)ПальмаЮры БеленькіМаргарэт ТэтчэрДамінік дэ ВільпэнГеоргіеўская стужкаНапалеон IIЭлектронная пошта1200ДжыдаВікіПолацакЗагрэбКіева-Пячэрская лаўраТэнісЧэлес1695ПорнгабДэйвід ЎудардТу-22МПлаваньне476ВікінавіныГарбатаСуд Астравецкага раёнуСьцяг КіеваПрыназоўнікКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Глыбокае)НясьвіжПаўночная МакедоніяВялікабрытаніяСакрат ЯновічВасіль БыкаўРАУСЯвільт1992Іван ШамякінМэрылэндБанкухаПітэр СэрафіновічСяргей СахарукРэфэрэндум у Беларусі 1995 году543Сыд БарэтРыгор СкаварадаСпортынг ЛісабонАндрэй Павук (актывіст)27 сакавікаБел-чырвона-белы сьцягАляксандар Лукашэнка1917Другая сусьветная вайнаПартэнонХатыньБітва на НёманеІнфлянтыЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуВагінальны сэксДэйвід Лойд ДжорджСацыялізмОйча наш27 сьнежняМіхаліна Лэнская🡆 More