Актывіст Андрэй Павук: беларускі блогер

Андрэй Уладзімеравіч Павук (20 верасьня 1982, Нароўля, БССР) — беларускі блогер, грамадзка-палітычны актывіст.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Павук.

Стваральнік інтэрнэт-суполкі «Рудабельская паказуха». Кандыдат ў дэпутаты на мясцовых выбарах 2018 году. Вядомы сваёй актыўнай грамадзянскай пазыцыяй у адстойваньні правоў жыхароў Рудабельскага краю.

Андрэй Павук
Актывіст Андрэй Павук: беларускі блогер
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 верасьня 1982 (41 год)
Нароўля, Гомельская вобласьць, БССР
Адукацыя: вышэйшая

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Нароўлі, адкуль пасьля Чарнобылю з бацькамі пераехаў у Рудабелку (Акцябарскі). Лічыць сябе рудабельцам, бо менавіта тут пачалося ягонае сьвядомае жыцьцё, тут нарадзіліся яго дзеці.

Вучыўся ў тэхнікуме на дызайнэра-тэхноляга мэблі, у Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце — на настаўніка біялёгіі. Маляваў, працаваў у лясгасе, акампаніятарам у доме дзіцячай творчасьці. Выкладаў біялёгію ў сельскай школе, праўда ўсяго адзін дзень.

У 2012 годзе падчас працы ў Цэнтры дзіцячай творчасьці Рудабелкі стаў адным з аўтараў прапагандысцкага відэароліку БРСМ «Я из деревни», які набраў на YouTube паўтара мільёны праглядаў. У 2018 годзе адзначыў, што ролік быў не ідэалягічным ходам, а правакацыяй — намаганьнем давесьці дзяржаўную ідэалёгію да максымальнага абсурду.

У лютым 2017 году Андрэй Павук спрабаваў уладкавацца на працу настаўнікам біялёгіі і хіміі ў Любаньскую школу, але старшыня мясцовага сельсавета ініцыявала ліст ад жыхароў вёскі ў аддзел адукацыі з просьбай не браць блогера на працу з-за яго «дзейнасьці». У выніку на Павука заведзены адміністрацыйны пратакол па прычыне таго, што Павук «беспадстаўна, з хуліганскіх намераў, назойліва, неаднаразова чапляўся да Тамары Караль, патрабаваў зь яе адказы на свае пытаньні». «Пацярпелая» ад дзеяньняў блогера — старшыня Любанскага сельскага савета Тамара Караль.

Кандыдат ў дэпутаты на мясцовых выбарах 2018 году. Падчас перадвыбарчай кампаніі Павук у смокінгу і пры гальштуку рамантаваў па адной яміне на дзень на разьбітых рудабельскіх дарогах.

Мясцовыя чыноўнікі не дазваляюць Андрэю Павуку прысутнічаць на апаратных нарадах, на сэсіях райсавету, дзе вырашаюцца важныя для разьвіцьця раёну пытаньні. Блогер падаў на чыноўнікаў пазоў у суд.

Асьвятляе парушэньні правоў жыхароў Рудабельшчыны, запалохваньні з боку начальства й звальненьні з працы за ўласную пазыцыю.

У 2018 годзе на канале «Рудабельскай паказухі» стартаваў новы праект «Дзіванныя навіны», дзе паплечнік Андрэя Павука Васіль Качэня ў сатырычнай манеры высьмейвае навіны.

У жніўні 2018 году Акцябарскі раённы суд аштрафаваў блогера Андрэя Павука на 30 базавых велічыняў (735 рублёў), прызнаўшы яго вінаватым у супрацы з «Белсатам» без акрэдытацыі (ч. 2. арт. 22.9 КаАП). Аштрафавалі Павука за сюжэт «Блогеру пагражаюць за фота чыноўнікаў на майцы», паказаны 8 ліпеня на «Белсаце». Паводле інфармацыі тэлеканала БелСат, Павук ня меў дачыненьня да стварэньня сюжэту на «Белсаце» — ён быў проста галоўным героем гэтага матэрыялу.

Займаецца фатаграфіяй, працуе індывідуальным прадпрымальнікам.

Перад выбарамі 2020 году Андрэю Павуку прысудзілі суткі. Восеньню 2020-га Павук разам з сям’ёй зьехаў зь Беларусі на фоне масавых пратэстаў, звязаных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. У тым жа годзе опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук арганізавалі сатырычны музычны дуэт «Красная Зелень».

У 2021–2022 гадах супраць Павука распачалі некалькі крымінальных справаў. Напачатку 2022 году стала вядома, што яго абвясьцілі ў вышук, а ў траўні 2022 году ў яго беларускай кватэры правялі ператрус. У ліпені 2021 году Telegram- ды YouTube-каналы «Рудабельскай паказухі» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам, а ў траўні 2023 году суполку абвясьцілі экстрэмісцкім фармаваньнем; Павук публікуе на канале ў тым ліку свае тэлефонныя размовы з чыноўнікамі.

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Tags:

Мясцовыя выбары ў Беларусі 2018 годуРудабельскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.mcМанівід.zwЧорны сьпіс ЭўразьвязуІндрыхІгнат ДамейкаМаксім Гарэцкі25 сакавікаРыгор Азаронак.de71ГульняБеларуская энцыкляпэдыя.va.fiГрузіяНямецкая імпэрыяЛіцьвінстваТрэцяя Ўстаўная граматаВатыкан.vcБітва пад Воршай2023.bvСарманМіжнародны стандартны кніжны нумарМікола ЕрмаловічСяржук Сокалаў-Воюш.byВайдыла (імя).auНароўля1304Француская моваКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсуНаша Ніва.ba.mz.ch1997.ecГісторыя беларускай мовыСырыцыюс (папа рымскі)ВолгаВугоршчына1987Ў.msКрумкачЛаўрэнці ЗізаніКірыл КоктышВільняПраграмнае забесьпячэньнеЭйсмант (імя)Браслаў27Жнівеньскі путчГенавэфа.kzЛукаш БэндэІнфарматыкаКінбурнскі паўвостраўЯвілДрыса.amВікізьвесткіПершая сусьветная вайнаЛічэбнік.cfКастусь Каліноўскі.ioПокер.sdБелсат🡆 More