Рудабелка: мястэчка ў Беларусі

Рудабе́лка (з 1954 году — Акця́барскі) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Нератоўцы.

Адміністрацыйны цэнтар Рудабельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6594 чалавекі. Знаходзіцца за 190 км на захад ад Гомелю. Чыгуначная станцыя на лініі Бабруйск — Рабкор. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Глускам, Азарычамі, Парычамі, Капаткевічамі.

Рудабелка
трансьліт. Rudabielka
Пры ўезьдзе ў мястэчка
Пры ўезьдзе ў мястэчка
Рудабелка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Рудабелкі
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Рудабельскі
Насельніцтва: 6594 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2357
Паштовы індэкс: 247319
СААТА: 3240551000
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°38′35″ пн. ш. 28°52′56″ у. д. / 52.64306° пн. ш. 28.88222° у. д. / 52.64306; 28.88222 28°52′56″ у. д. / 52.64306° пн. ш. 28.88222° у. д. / 52.64306; 28.88222
Рудабелка на мапе Беларусі ±
Рудабелка
Рудабелка
Рудабелка
Рудабелка
Рудабелка
Рудабелка
Рудабелка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рудабелка — даўні цэнтар староства і войтаўства гістарычнай Мазыршчыны (частка Меншчыны), на ўсходзе Палесься. У XX стагодзьдзі лякальны цэнтар партызанскага руху.

Назва

Традыцыйная гістарычная назва мястэчка — Рудабелка. Тапонім утварыўся ад двух словаў: «руда» паказвае на радовішча жалезнай руды (падобныя назвы — Рудодзіма, Рудамэйка, Рудакопішча), «белка» ў народнай тапанімічнай намэнклятуры, паводле тапаніміста Івана Яшкіна, — 'нягрузкае недрыгвістае верхавое балота'. Ідэнтычныя паводле будовы назвы існуюць у Летуве: Rū̃dbalis, Rūdbalỹs, Rū̃dpelkis — таксама ад руды і балота.

Згодна з афіцыйнымі дакумэнтамі, назву «Акцябарскі» надалі гарадзкому пасёлку, утворанаму 31 жніўня 1954 году шляхам аб’яднаньня вёсак Рудабелкі, Карпілаўкі і Рудні. Аднак у сучасных энцыкляпэдычных выданьнях гісторыя цяперашняга мястэчка разглядаецца як беспасярэдні працяг гісторыі менавіта Рудабелкі (Рудыя Белкі, Рудобелка).

Тапонім «Акцябарскі» (афіц. Акцябрскі) зьяўляецца штучным пераносам у беларускую мову расейскай назвы «Октябрьский», зьвязанай з кастрычніцкім пераваротам 1917 году. У наш час прапануецца вярнуць мястэчку традыцыйную гістарычную назву Рудабелка ў якасьці афіцыйнай. Паводле сьведчаньня мясцовых жыхароў, іх дагэтуль клічуць рудабельцамі.

Назва «Акцябарскі» не зьяўляецца ўнікальнай: у Расеі з такой назвай існуе дзесяць пасёлкаў гарадзкога тыпу і больш за сотню звычайных пасёлкаў, у Казахстане — два пасёлкі гарадзкога тыпу, у Таджыкістане і Ўзбэкістане — па адным пасёлку гарадзкога тыпу.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню сяло Рудыя Белкі ўпамінаецца ў сярэдзіне XV стагодзьдзя як уладаньне вялікіх князёў у Птыцкім старостве Мазырскага павету. У 1507 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў прыбытак з маёнтку Рудабелка на 10 гадоў Мікалаю Радзівілу ў зьвязку з выкананьнем ім абавязкаў ваяводы троцкага, а ў 1526 годзе аддаў маёнтак яму ў валоданьне. Па сьмерці М. Радзівіла Рудабелка перайшла да ягонага сына Яна. Па сьмерці апошняга ў 1545 годзе маёнтак зноў стаў дзяржаўнай уласнасьцю.

На 1552 год у Рудабелцы было 99 дымоў. На той час празь сяло праходзіў гандлёвы шлях з Слуцку ў Мазыр. Пад 1560 годам Рудабелка ўпамінаецца ў зьвязку з апісаньнем межаў вёсак. 3 1583 або 1588 году маёнтак арандаваў Ю. М. Зяновіч, потым ягоны зяць — князь А. М. Вішнявецкі.

У 1661 годзе сяло перайшло ў валоданьне князя А. Г. Палубінскага. У 1683 годзе Рудабелка стала цэнтрам староства, якое налічвала 90 дымоў. У сяле дзейнічала царква, працавалі рудня, млын і карчма. На 1683 год Рудабелка — цэнтар воласьці ў Мазырскім павеце. З 1685 году, па сьмерці Канстантына, сына А. Г. Палубінскага, маёнтак зноў перайшоў да Радзівілаў (празь сястру Канстантына, жонку Дамініка Мікалая Радзівіла). За Радзівіламі ў маёнтку была бібліятэка.

У 1700 годзе ў Рудабелцы збудавалі новую царкву. У XVIII стагодзьдзі сяло стала цэнтрам войтаўства Мазырскага староства Менскага ваяводзтва. У канцы XVIII стагодзьдзя Рудабелка знаходзілася ў валоданьні зямяніна Д. Лапа, які заснаваў тут маёнтак Карпілаўка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Рудабелка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1-й палове ХІХ стагодзьдзя Д. Лапа правёў у маёнтку буйныя мэліярацыйныя працы. Пазьней, калі маёнтак перайшоў да ягоных сыноў — Міхала і Аляксандра, тут пачалі працаваць вінакурныя заводы, 5 малацільных машын, вадзяныя млыны, круперня, сукнавальня і іншыя прадпрыемствы. На 1844 год у маёнтак Рудабелка ўваходзілі 8 вёсак і 1 засьценак, пражывала 803 асобы мужчынскай стаці і 802 — жаночай. У 1863 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі краю адкрылі ў сяле народную вучэльню.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Лапаў і ў 1874 годзе перадалі яго барону Ліліянфэльду. У 1880-я гады ў Рудабелцы было 25 дамоў, дзейнічалі царква і каталіцкая капліца. У склад Рудабельскай воласьці на 1885 год уваходзілі 35 паселішчаў з 570 дварамі. У 1887 годзе ў Рудабелцы збудавалі новую драўляную царкву. З 1885 году ў маёнтку працаваў сьпіртзавод, а з 1898 году — лесапільнае прадпрыемства. У пачатку ХХ стагодзьдзя сяло знаходзілася ў валоданьні барона Ўрангеля. З 1916 году тут дзейнічаў тэлеграф.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудабелка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У 1918—1920 гадах Рудабелка стала цэнтрам г. зв. «Рудабельскай рэспублікі». 28 чэрвеня 1939 году ўтварыўся Карпілаўскі (афіцыйна — Акцябарскі) раён Палескай вобласьці з цэнтрам у Карпілаўцы. 31 жніўня 1954 году шляхам аб’яднаньня вёсак Рудабелкі, Карпілаўкі і Рудні ўтварыўся гарадзкі пасёлак Рудабелка (афіцыйна — Акцябарскі), у які быў перанесены адміністрацыйны цэнтар Рудабельскага (афіцыйна — Акцябарскага) раёну.

У Другую сусьветную вайну з чэрвеня да кастрычніка 1941, з сакавіка да 4 траўня 1942 і з 24 студзеня да 27 чэрвеня 1944 году Рудабелка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У астатні час сяло знаходзілася пад кантролем партызанаў і было цэнтрам Рудабельска-Любанскай партызанскай зоны. На тэрыторыі раёну працавалі школы, электрастанцыя, майстэрні і іншыя. У сакавіку — красавіку 1942 году ў час карнай апэрацыі гітлераўцы спалілі Рудню, частку Рудабелкі і Карпілаўкі; у агні загінулі 2629 чалавек.

У верасьні 1944 году Рудабелка ўвайшла ў Бабруйскую, у 1954 — Гомельскую вобласьць. У 1962—1966 гадах уваходзіла ў склад Шацілавіцкага раёну.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 38 чал. у вёсцы Карпілаўцы
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 345 чал. у вёсцы Карпілаўцы
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 642 чал. у вёсцы Карпілаўцы і 297 чал. у вёсцы Рудні; 1959 год — 2954 чал.; 1970 год — 4273 чал.; 1977 год — 5,3 тыс. чал.; 1979 год — 5825 чал.; 1989 год — 7253 чал.; 1991 год — 7,3 тыс. чал.; 1994 год — 8,4 тыс. чал.; 1999 год — 8440 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 8,1 тыс. чал.; 2005 год — 7,9 тыс. чал.; 2009 год — 7367 чал. (перапіс); 2010 год — 7,3 тыс. чал.; 2016 год — 6753 чал.; 2017 год — 6596 чал.; 2018 год — 6594 чал.

Па катастрофе на ЧАЭС у 1986 годзе у Рудабелку пачалі прыбываць перасяленцы з забруджаных тэрыторыяў, у выніку чаго вырасла колькасьць насельніцтва.

Рэлігія

Рудабелка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Новая царква

У 1990-я ў Рудабелцы збудавалі новыя царкву і касьцёл.

Адукацыя

Рудабелка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Новы касьцёл

У Рудабелцы працуюць 3 сярэднія, спартовая, мастацкая і музычная школы.

Культура

Дзейнічаюць дом дзіцячай творчасьці, дом рамёстваў, цэнтар гісторыі і культуры, 2 бібліятэкі.

Забудова

У 2001 годзе зьявіўся новы генэральны плян разьвіцьця Рудабелкі. Цэнтар забудоўваецца 2—5-павярховымі жылымі дамамі. Утварыліся 2 мікрараёны, жылы гарадок, 3 новыя раёны індывідуальнай забудовы. У 1985 годзе прайшла рэканструкцыя цэнтральнага пляцу.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці. Прамысловы комплекс мястэчка спэцыялізуецца на перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. Налічваецца каля 60 прадпрыемстваў, арганізацыяў і ўстановаў.

Турыстычная інфармацыя

Рудабелка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Помнік партызанам

Інфраструктура

У Рудабелцы праводзіцца нацыянальны фэст фальклёрнага мастацтва «Берагіня». Дзейнічае музэй народнай славы. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Акцябарская».

Славутасьці

  • Сядзіба, вінакурня (1880-я)

У мястэчку знаходзяцца шматлікія помнікі, зьвязаныя з падзеямі Другой сусьветнай вайны.

Старачаная спадчына

  • Царква Покрыва Багародзіцы
  • Сядзіба

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Рудабелка НазваРудабелка ГісторыяРудабелка НасельніцтваРудабелка ЗабудоваРудабелка ЭканомікаРудабелка Турыстычная інфармацыяРудабелка ЗаўвагіРудабелка КрыніцыРудабелка ЛітаратураРудабелка Вонкавыя спасылкіРудабелкаАзарычыБабруйскБеларусьГарадзкі пасёлакГлускГомельГомельская вобласьцьКапаткевічыПарычыРудабельскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Востраў ПасхіМіхась ЗарэцкіЖаўтаногі кулікГорадняПастава 691447БлогВаляр’ян ЯнушкевічРАУСЗаляцаньнеСьвіцязянка (карціна Казімера Альхімовіча)Украінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаДамавандНясьвіжГенадзь КарпенкаHromadske.TVРэформа беларускага правапісу 1933 годуРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)РасеяСтасунакВэб-дызайнНямецка-савецкая вайнаАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі800ТравеньХрысьціна (каралева Швэцыі)БэрнардЗямляTrollwaldІмёны ліцьвінаўФэдэрацыя Босьніі і ГерцагавіныАлесь КажадубГіяцынт АльхімовічШмоняБрукГірВіталь ЛіхцінСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСтаніслаў Нарбут (лекар)ВушкіГапляна (карціна Казімера Альхімовіча)АльтанкаAlekseevДжынсавая рэвалюцыяРост (імя)Магдэбурскае праваАльгерд БахарэвічЗалатая РыбаЛеанід ЛевінГазлайтынгВікіслоўнікУладзіслаў ГарбацкіРатушаБраўзэрПадзелы Рэчы ПаспалітайUSS Nautilus (SSN-571)ХазарыПрашаўБерасьцеВайшнорыяБас-ТэрМаяБабёрАборакКордава🡆 More