Запясочча

Запясо́чча — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на аўтадарозе Жыткавічы — Столін (Р88), на захад ад Турава.

Запясочча ўваходзіць у склад Верасьніцкага сельсавету.

Запясочча
трансьліт. Zapiasočča
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Сельсавет: Верасьніцкі
Вышыня: 129 м н. у. м.
Насельніцтва: 744 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247983
СААТА: 3216808021
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°4′37″ пн. ш. 27°42′26″ у. д. / 52.07694° пн. ш. 27.70722° у. д. / 52.07694; 27.70722 27°42′26″ у. д. / 52.07694° пн. ш. 27.70722° у. д. / 52.07694; 27.70722
Запясочча на мапе Беларусі ±
Запясочча
Запясочча
Запясочча
Запясочча
Запясочча
Запясочча

Гісторыя

Ранейшая назва — Заяцельле-Запясочча.

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагодзьдзя як паселішча ў Тураўскай воласьці Мазырскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Да 17 ліпеня 1924 году вёска ўваходзіла ў склад Тураўскай воласьці, а затым Тураўскага раёну. З 1931 году да 16 ліпеня 1954 году ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Запясоцкага сельсавету Тураўскага раёну, з 21 чэрвеня 1935 году да 20 лютага 1938 году — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці. З 16 ліпеня 1954 году ўваходзіць у склад Верасьніцкага сельсавету Тураўскага (з 17 красавіка 1962 году — Жыткавіцкага) раёну Гомельскай вобласьці.

Да Другой сусьветнай вайны ў Запясоччы налічвалася каля 300 двароў, пражывала 1200 чалавек. У першыя дні свайго гаспадараньня ў раёне захопнікі, разьюшаныя ўпартасьцю мясцовых жыхароў у абароне Турава, у жніўні 1941 году спалілі вёску — больш за 250 хат, расстралялі семдзясят чалавек. Запясочча занесена ў жалобны сьпіс загінуўшых вёсак у Хатыні.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 708 жыхароў, 145 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1071 жыхар, 214 двароў; 1941 год — 1200 жыхароў, 300 двароў; 1994 год — 946 жыхароў, 380 двароў; 1999 год — 917 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 826 жыхароў, 343 двары; 2009 год — 750 жыхароў (перапіс); 2018 год — 744 жыхары, 303 жылых і 70 нежылых двароў

Інфраструктура

Зьяўляецца цэнтрам камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Запясочча».

Вуліцы

Вуліцы: Дэпутацкая, Інтэрнацыянальная, Калгасная, Камуністычная, Касманаўтаў, Кастрычніцкая, Лугавая, Моладзевая, Набярэжная, Новая, Першамайская, Піянэрская, Перамогі, Савецкая, Савецкі завулак, Садовая, Тураўская, Чырвонаармейская, Школьная.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Запясочча ГісторыяЗапясочча НасельніцтваЗапясочча ІнфраструктураЗапясочча ВуліцыЗапясочча ЗаўвагіЗапясочча КрыніцыЗапясочча ЛітаратураЗапясоччаВерасьніцкі сельсаветВёскаГомельская вобласьцьЖыткавіцкі раёнЖыткавічыСтолінТураў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БайкаМячэтБеларуская (тарашкевіца)ІвянецЗаходні фронт (Першая сусьветная вайна)ТатуіроўкаКамчацкі крайКрывое Сяло (Вялейскі раён)Міхал Францішак СапегаВіктар ЛісковічАргульГаштольд (імя)ФалькіЭўрапейскі ЗьвязАрлінгтан (Тэхас)ДэмакратыяБэйнарЗбанГрамадзкі набытакАўстралія1200Вольга ХарланФранцішак АляхновічКімантМаксім ТанкЦыганыЭманюэль (фільм)Француская моваНародны АльбомАнтоніё ВівальдзіСакрат Яновіч8ІнфармацыяЧытагонгЧачэрскПраская вяснаІмёны ліцьвінаўДзеяслоўІскандэр (ракетны комплекс)Грамадзкае аб’яднаньнеЖанчына з жанчынайЭманюэль 626 сакавікаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЦарква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)ЛіцьвіныРэжым ЛукашэнкіДуданПаўстаньне 1830—1831 гадоўАкіхітаУнівэрсытэтДрама (аповесьць)Лявон ЗаяцФорум вольных дзяржаваў пост-РасеіЛеанід БрэжнеўСалідарнасьць (прафсаюз)ISSNПхэньянРаспад СССРСяргей Краўчанка (музыка)Адам ГлёбусГента (імя)Альшанка (прыток Нёмана)16 сакавікаБеларускі рубельТрогірЛетувісыСэрбская мова🡆 More