Янка Запруднік

Я́нка Запру́днік (анг.

Jan Zaprudnik, сапраўднае імя Сяргей Вільчыцкі, 9 жніўня 192626 траўня 2022) — беларуска-амэрыканскі гісторык і публіцыст, адзін з найбольш актыўных дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША. Доктар гістарычных навук (1969), ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтру.

Янка Запруднік
Дата нараджэньня 9 жніўня 1926(1926-08-09)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 траўня 2022(2022-05-26) (95 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, публіцыст, палітоляг, літаратуразнаўца, літаратар
Навуковая сфэра гісторыя, паліталёгія, літаратуразнаўства і публіцыстыка
Месца працы
Псэўданімы Янка З., Загорны Алесь, Скараход, Запруднік Янка, Будзіч А., Загорны А., Ліцьвін Рыгор, Ясень Сяргей і Загорны Арсень
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР мэдаль ордэна сьвяціцеля Кірылы Тураўскага

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Міры (цяпер Карэліцкі раён) у сям’і настаўнікаў.

У чэрвені 1941 наша сям’я — Вільчыцкіх — была ў сьпісе на вываз… У пятніцу частку сям’і вывезьлі, а ў нядзелю, 22 чэрвеня, пачалася вайна. Мой бацька і дзядзька мелі агульную гаспадарку. Наша хата была на другім канцы саду, і калі энкавэдзісты прыйшлі арыштоўваць Вільчыцкіх, то яны ўзялі толькі дзядзькаву сям’ю…

      Успаміны Янкі Запрудніка ў кнізе: Пранчак Л. Беларуская Амэрыка. — Мн.: Полымя, 1994. — С. 57—58.

У часы Другой сусьветнай вайны скончыў Баранавіцкую прагімназію, потым вучыўся ў Баранавічах у гандлёвай школе. Сябра Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ).

У часе нямецкай акупацыі скончыў пачатковую школу. І, каб не быць змабілізаваным у паліцыю, паехаў вучыццца ў Баранавіцкую прагімназію, дзе выкладалі Лявон і Юрка Луцкевічы. Гэта было ў 1942 годзе. Скончыў прагімназію, пайшоў у гандлёвую школу. У вайну на Беларусі ў адносінах да асьветы склалася дзіўная сытуацыя. Немцы не дазвалялі поўнай сярэдняй адукацыі, а партызаны забаранялі школы вышэй пачатковай. І калі я пайшоў у гандлёвую школу, то ў вачах партызанаў я быў злачынцам, бо не падпарадкаваўся іхняму загаду… Улічваючы вопыт сваёй сям’і і факт вучобы ў гандлёвай школе, нічога добрага ад бальшавікоў мне чакаць не прыхходзілася. Таму я рашыў, што трэба даваць ходу на Захад, бо дома мяне чакала па меншай меры штрафная рота. А паколькі я належаў да СБМ, — дык яшчэ і за гэта атрымаў бы колькі гадоў, калі б выжыў пасьля фронту…

      Успаміны Янкі Запрудніка ў кнізе: Пранчак Л. Беларуская Амэрыка. — Мн.: Полымя, 1994. — С. 57—58.

З 1944 г. у Нямеччыне, затым працаваў на шахтах у Вялікай Брытаніі.

У 1954 г. скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі. Потым працаваў на радыёстанцыі «Вызваленьне» (цяпер — «Радыё Свабода»).

З 1957 г. у ЗША.

Абараніў у Нью-Ёрцкім унівэрсытэце доктарскую дысэртацыю на тэму «Палітычнае змаганьне за Беларусь у Дзяржаўнай думе 1906—1917 гг.», выкладаў гісторыю ў вышэйшых навучальных установах ЗША.

Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Беларусі Запруднік разам з жонкай Надзеяй дапамагае царкоўнаму будаўніцтву ў Беларусі. Сям’я Запруднікаў спрыяла будаўніцтву царквы сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у Івянцы, царкве ў вёсцы Запясочча, выхаду «Беларускага календара», які выдаецца пры Петрапаўлаўскай царкве.

У 2007 г. узнагароджаны Беларускай Праваслаўнай Царквой Маскоўскага Патрыярхату (БПЦ МП) мэдалём сьвятога Кірылы Тураўскага.

Ад сярэдзіны 50-х гадоў сябра Рады БНР у выгнаньні, займаў пасаду Сакратара інфармацыі. У 2018 г. узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР.

Працы

Літаратурную дзейнасьць распачаў у 1947 г. Быў супрацоўнікам і рэдактарам многіх пэрыядычных выданьняў беларускай эміграцыі.

Пад псэўданімам Сяргей Ясень друкаваў вершы — пераважна патрыятычную лірыку.

Асноўныя ангельскамоўныя працы:

  • «Беларусь на гістарычным скрыжаваньні» (Belarus: At a Crossroads in History) (1993),
  • «Гістарычны слоўнік Беларусі» (Historical Dictionary of Belarus) (1998).

Асноўныя беларускамоўныя працы:

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Янка Запруднік БіяграфіяЯнка Запруднік ПрацыЯнка Запруднік КрыніцыЯнка Запруднік ЛітаратураЯнка Запруднік1926202226 траўня9 жніўняАнгельская моваБеларускі ПЭН-цэнтарБеларусы ў ЗШАБеларусьЗША

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ніна МацяшСымон БудныБДСМПасталыГеалёгіяСямён ШарэцкіГарнастайГенадзь Валер’евіч ШутаўСямейныя традыцыі славян (манэты)БібліяПарнаграфія ў ВугоршчынеАпавядальны сказВугоршчынаРужанецАляксей ПысінВіктар ЖыбульПошукавая аптымізацыяПаўстаньне 1794 годуАкторы парнафільмаўПрыпяцьСтанкевіцаПарнаграфія ў ЧэхііФара Вітаўта (Горадня)633Драпежныя птушкіАндрэй КурэйчыкВагінальны сэксДаніла ЖульпаРука (імя)Сафі ЭвансIP-адрасЭротыкаДругая сусьветная вайнаСамасейZuzana (зброя)КрыжБудзьма беларусамі!Генадзь ПашкоўКамянецСьвяты ЮрыРодныя гоні (1927)Карэйская моваФартэпіянаТэмпэратураЧэлесАршанскі чыгуначны вузелУ краіне райскай птушкіЧорны замак АльшанскіМікіта Нескаромны22 красавікаЗьміцер СаўкаЭўропаІван ШамякінГісторыя МагілёваЯгмінБеларускі клясычны правапісКампутарная сеткаРасеяІван МележЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Гайла (імя)КотАляксандар МакедонскіГісторыя МенскуВіцебскі сшытакСубэтнасКампутарСямён ПадокшынКарбоўцыЛетуваЛікКузьма Чорны🡆 More