Падляшша: гістарычны край на мяжы Беларусі з Польшчай

Падля́шша, Падля́сьсе — гістарычны рэгіён на захадзе Вялікага Княства Літоўскага, а потым у складзе Кароны Каралеўства Польскага, які ахопліваў Дарагічынскую, Мельніцкую і Бельскую землі.

Падляшша: Гісторыя, Насельніцтва, Галерэя
Герб Падляшша, 1586 г.

Назву рэгіёну (вядомая з XV ст.) выводзяць ад слова «палексяне» (polexiane) — назвы аднаго зь яцьвяскіх плямёнаў, ад выразу «зямля пад ляхамі» (то бок на мяжы з Польшчаю) або «зямля пад лесам» (адсюль лацінская назва Падляшша — Subsilvania).

Гісторыя

Падляшша: Гісторыя, Насельніцтва, Галерэя 
Герб Падляшша, 1720 г.

Абшар Падляшша ў раньнім сярэднявеччы быў вельмі сьціпла заселены. Ад X ст. пачаўся працэс паступовага засяленьня гэтых зямель усходнаславянскімі плямёнамі, галоўным чынам уздоўж рэк Буга, Нурца і Нарава. Заходняславянскія пасяленьні сталі зьяўляцца тут ўпершыню ад XI ст., калі мазавецкія князі празь нейкі час займалі Дарагічын.

Праз усё XIII і пачатак XIV стагодзьдзяў Падляшша было месцам тэрытарыяльнага спору паміж Каралеўствам Польскім, Вялікім Княства Літоўскім і Галіцка-Валынскім княствам. У выніку шматлікіх збройных паходаў ранейшыя пасяленьні былі зьнішчаныя. Толькі ў XIV ст. пачаліся новыя хвалі асадніцтва. Ад захаду паміж Нарвай і Бугам пасяляліся тут прадстаўнікі дробнай мазавецкай шляхты, даходзячы да лініі Самулкі — Боцькі — Дарагічын. На ўсход ад гэтае лініі разьмяшчаліся буйныя маёнткі значнай шляхты, якія былі заселеныя пераважна русінамі, што паходзілі з ваколіцаў Дарагічына і Берасьця. Такі працэс засяляньня земляў над Бугам і Нарвай працягваўся да XVII—XVIII стагодзьдзяў. На поўначы Падляшша калянізацыя адбылася значна пазьней — ваколіцы Райгараду і Гонядзя сталі засяляцца толькі на пачатку XVI ст., калі гэтыя маёмасьці былі адданыя вялікім князям Міхалу Глінскаму, а ў 1509 годзе Мікалаю Радзівілу.

У 20—30 гады XIV ст. Падляшша разам зь Берасьцейшчынай было канчаткова ўлучанае ў склад Вялікага Княства Літоўскага Гедымінам. У 1413 годзе ўсё Падляшша ўвайшло ў склад навастворанага Троцкага ваяводзтва і знаходзілася ў яго складзе да 1513 году, калі ўтварылася асобнае Падляска-Берасьцейскае ваяводзтва з сталіцай у Дарагічыне. Па адмністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе 1565—1566 гадоў ад ваяводзтва адлучылося Берасьцейскае ваяводзтва і Падляшша стала абхопліваць тры паветы з цэнтрамі ў Дарагічыне, Мельніку і Бельску. Згодна зь Люблінскай вуніяй Падляшша адлучалася ад Вялікага Княства Літоўскага і пераходзіла ў склад Каралеўства Польскага.

Насельніцтва

Народжаныя на Падляшшы беларускія гісторык Ігнат Даніловіч і мовазнаўца Міхал Баброўскі, дзеці ўніяцкіх сьвятароў, вызначалі сябе як ліцьвінаў. У 1856 годзе Стэфан Куклінскі засьведчыў, што жыхары Падляшша ў сваёй мове (што, паводле гэтага жа аўтара, межавала з «мовай уласна беларускай, якая ў мясцовых жыхароў называецца „літоўскай“») у тыя часы называлі «ліцьвінамі» носьбітаў гэтай амаль літаратурнай беларускай мовы: «…одзіонъ Панъ споткауши якоһось Лицьвина, што добрэ лhау, бы һэто ты кажэ јому: „а ну Михалку, Ондрей (чи якъ тамъ joho звали) золжи мнјѣ што-лѣнь“. — „А калиба һэта, Паночку, — кажэ Лицьвинъ, — нямаю цяпѣрь часу лhаци, ба пришла рыба да hаци, людзи нясуць, вьязуць, а я пабѣhу хучѣй хаць тарбинку набьяру“». У 1889 годзе адзначалася, што «і за Бугам, напрыклад у Седлецкай губэрні, беларуса іначай не назавуць, як ліцьвінам». Польскі этнограф Оскар Кольбэрг пры апісаньні Падляшша (1890 год) зазначаў, што жыхары яго паўночнай часткі «размаўляюць на дыялекце руска-літоўскім, набліжаным да беларускага, які тут проста называюць літоўскім». Народжаны ў ваколіцах Бельску віленскі доктар Людвік Чаркоўскі сьведчыў у сваёй этнаграфічнай працы (1907 год), што падляскія мазуры і русіны называюць беларускую мову «літоўскай», а яе носьбітаў — «ліцьвінамі». Таксама ў ваколіцах Беластоку яшчэ ў канцы XX ст. казалі пра беларуса: «Як сыр не закуска, так ліцьвін — не чалавек!» або «Ліцьвін — то чортаў сын!». Увогуле, традыцыйнае называньне ва ўсходняй частцы Польшчы ліцьвінамі (польск. «Lićwini») мясцовых беларусаў адзначаецца і да нашага часу.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Падляшша ГісторыяПадляшша НасельніцтваПадляшша ГалерэяПадляшша КрыніцыПадляшша ЛітаратураПадляшша Вонкавыя спасылкіПадляшшаБельск-ПадляскіВялікае Княства ЛітоўскаеДарагічын (Падляскае ваяводзтва)Карона Каралеўства ПольскагаМельнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Васіль ЗуёнакБагдан БянюкВіківідыПалмэйрас Сан-ПаўлуАмонімПавал МіськоАўстраліяБрыгада імя Канстанціна АстроскагаГарнастайАльгімонт ГальшанскіІван Альгімонтавіч ГальшанскіНью-Ёрк1951ЗавушніцыДамаскРоварЧэрвеньЗвычайная вавёркаГомасэксуальнасьцьСтрахаваньнеЛексычнае значэньнеБірнейкаДзяды (паэма)Каса (фрызура)ДаласРымускіВушніцаТрыбадызмПружаныЭрэкцыяКанапаГраматычнае значэньнеБанкаўскі рахунакШыізмКорань (мовазнаўства)ДзеяслоўДзяжаДэміюргСатыраАрцём Вярыга-ДарэўскіАндрэй ХадановічМольПалестынцыДабраномМаладосьць (часопіс)Алейка1877Бусел белыВасіль БыкаўНаркамаўкаМіхась Стральцоў@Mozilla FirefoxАляксей ПысінНованарвэская моваЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьСыднэйМаркёрГеаграфічныя каардынаты1891АлтайАргазмРасейская акупацыя БеларусіЭўрапейскі ЗьвязАрхімэдДзень праграмістаІмёны ліцьвінаўГаваіАкторы парнафільмаўМаладняк (часопіс)НастаўнікЮрась СьвіркаНовая зямля🡆 More