Чарнаўчыцы

Чарна́ўчыцы — вёска ў Беларусі, на рацэ Градаўцы.

Цэнтар сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 2453 чалавек. Знаходзяцца за 18 км на паўночны ўсход ад Берасьця, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы; на шашы Берасьце — Камянец.

Чарнаўчыцы
лац. Čarnaŭčycy
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Чарнаўчыцы Чарнаўчыцы
Герб Чарнаўчыцаў Сьцяг Чарнаўчыцаў
Першыя згадкі: 1471
Магдэбурскае права: 1718
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Чарнаўчыцкі
Насельніцтва: 2453 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
Паштовы індэкс: 225030
СААТА: 1212846086
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′42″ пн. ш. 23°44′29″ у. д. / 52.21167° пн. ш. 23.74139° у. д. / 52.21167; 23.74139 23°44′29″ у. д. / 52.21167° пн. ш. 23.74139° у. д. / 52.21167; 23.74139
Чарнаўчыцы на мапе Беларусі ±
Чарнаўчыцы
Чарнаўчыцы
Чарнаўчыцы
Чарнаўчыцы
Чарнаўчыцы
Чарнаўчыцы
Чарнаўчыцы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Чарнаўчыцы — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся гатычна-рэнэсансавы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, збудаваны з фундацыі Мікалая Радзівіла «Сіроткі», і царква Сьвятой Параскевы Пятніцы з элемэнтамі стылю барока (пацярпела ад маскоўскай перабудовы), помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася збудаваная ў стылі барока капліца Сьвятой Соф'і, помнік архітэктуры XVIII ст., зьнішчаны савецкімі ўладамі.

Назва

На думку географа Вадзім Жучкевіча, тапонім Чарнаўчыцы ўтварыўся ад прозьвішча Чарнаўчыц.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Чарнаўчыцы ўпамінаюцца ў XV ст. як сяло ў Берасьцейскім павеце Троцкага, пазьней Падляскага ваяводзтва; уладаньне Невера Ваўчкевіча. У 1421 годзе тут заснавалі касьцёл. У другой палове XV ст. Ваўчкевічы зьмянялі свае ўладаньні на валынскія вёскі Івашкі Ільлініча. У пачатку XVI ст. Юры Ільлініч сабраў у ваколіцах Берасьця вялікія ўладаньні, цэнтар якіх знаходзіўся ў Чарнаўчыцах. Пад 1521 годам паселішча ўпамінаецца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Чарнаўчыцы разам зь Берасьцейскім паветам увайшлі ў склад новаўтворанага Берасьцейскага ваяводзтва.

Юры Ільлініч не пакінуў нашчадкаў, але ўсынавіў Мікалая Радзівіла «Сіротку», якому запісаў у 1566 годзе частку сваіх уладаньняў. Чарнаўчыцы сталі рэзыдэнцыяй Радзівілаў, цэнтрам графства, у склад якога ўваходзіла каля 400 вёсак. У мястэчку ўзьвялі замак-палац, а ў 1585—1595 гадох — Траецкі касьцёл, помнік архітэктуры з элемэнтамі готыкі і рэнэсансу і рысамі абарончага дойлідзтва. Празь Берасьце і Чарнаўчыцы праходзіў вялікі гасьцінец зь Любліна да Вільні, які ўпамінаецца пад 1609 годам. Таксама празь мястэчка пралягала дарога Нясьвіж — Берасьце і далей на Кодань і Ўладаву. У 1671 годзе Радзівілы збудавалі аднапавярховы палац зь вялізнымі сенямі, у якія магла заехаць шасьціконная карэта. Пры двары знаходзіліся сад і зьвярынец.

У 1718 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Чарнаўчыцам Магдэбурскае права і герб (выгляд геральдычнага сымбалю страчаны). У 1721 годзе сярод вернікаў мясцовай парафіі ўпаміналася старалітва: «русіны…, званыя старажытнымі яцьвягамі або іншым імем — па-народнаму „Старая Літва“» (лац. «Ruthenorum…, dicti antigui Jadźwingowie vel alio nomine populariter Stara Litwa»).

У 1733 годзе ў Чарнаўчыцах збудавалі драўляную Пятніцкую царкву. У 1777 годзе тут дзеяў вадзяны млын, які меў 11 вадзяных колаў. У XVIII ст. мястэчка належала вядомаму натуралісту Марціну Радзівілу. У Чарнаўчыцах ён праводзіў фізычныя і хімічныя досьледы, спрабаваў адкрыць філязофскі камень. Геранім Радзівіл абвясьціў сваяка вар’ятам і забраў у апеку ягоны маёнтак. З 1778 году ў мястэчку жыў і служыў як каталіцкі сьвятар у мясцовай парафіі былы езуіт, паэт, перакладнік, пэдагог Фабіян Саковіч.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Чарнаўчыцы 
Палац Радзівілаў. Праект, XVIII ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Чарнаўчыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка. Маёнтак перайшоў да Грабоўскіх.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе царскія ўлады арыштавалі мясцовага ксяндза. У 1862 годзе з мэтаю маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі народную вучэльню, у 1867 годзе гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. На 1876 год у Чарнаўчыцах існавалі вуліцы Берасьцейская, Камянецкая, Кобрынская; Рынак, Прадмесьце. На 1886 год — 71 двор, 2 царквы, юдэйскі малітоўны дом, сынагога, крамы, шавецкая майстэрня, 2 карчмы, штогод праводзіліся 3 кірмашы. 3 1887 году ў мястэчку быў фэльчар і прыёмны пакой на 1 ложак. У 1892 годзе пачаў працаваць крышталёва-шкляны завод.

Згодна з вынікамі перапісу 1897 году, у Чарнаўчыцах было 140 двароў, 2 царквы, сынагога, народная вучэльня, царкоўна-прыходзкая школа, прыёмны пакой, хлебазапасны магазын, 13 крамаў, 3 карчмы, штогод праводзіліся 3 кірмашы. На 1905 год — дзеяла мяшчанская ўправа, працаваў пакой сельскага лекара, прызыўны ўчастак воінскай павіннасьці і ўчастак судова-міравой акругі. У пачатку XX ст. — 144 жылыя дамы, 140 дваровых месцаў; насельніцтва займалася рамяством і дробным пасярэдніцтвам, працавалі 4 кравецкія, 7 шавецкіх майстэрняў і 6 кузьняў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Чарнаўчыцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чарнаўчыцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Чарнаўчыцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Турлянскай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. На 30 верасьня 1921 году ў мястэчку быў 101 дом. За польскім часам тут дзеялі аддзелы стралецкага зьвязу (1933—1935) і «Таварыства жыдоўскіх школаў».

У 1939 годзе Чарнаўчыцы ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 год тут было 200 двароў, адкрылася 7-гадовая школа. У 1960-я гады савецкія ўлады апаганілі і зьнішчылі капліцу Сьвятога Соф'і, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя. У 1987 годзе колішняя праваслаўная царква (Сьвяты Пасад) Сьвятой Параскевы Пятніцы пацярпела ад пажару, аднак у часе аднаўленьня Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату істотна перабудаваў будынак: над ім замест барокавай банькі зьявіўся пазалочаны купал-цыбуліна.

На 1997 год у Чарнаўчыцах было 865 двароў, на 2003 год — 884. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 11 сакавіка 2011 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Чарнаўчыцаў.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 238 муж., зь іх духоўнага стану 2, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 234, жабракоў 2; 1868 год — 399 чал. (194 муж. і 205 жан.); 1880 год — 800 чал., зь іх 175 жыдоў; 1886 год — 509 чал., зь іх 65 мяшчанаў; 1897 год — 1101 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 1101 чал. (548 муж. і 553 жан.); 1901 год — 1216 чал.; 1914 год — 1625 чал.; 30 верасьня 1921 году — 749 чал. (356 муж. і 393 жан.), зь іх 182 праваслаўныя, 138 каталікоў, 428 юдэяў, 1 эвангеліст; 1940 год — 1050 чал.; 1959 год — 494 чал.; 1970 год — 659 чал.; 1997 год — 2372 чал.; 1999 год — 2327 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 2380 чал.; 2005 год — 2406 чал.; 2010 год — 2453 чал.

Інфраструктура

У Чарнаўчыцах працуюць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Сікорскага вуліца Цэнтральная вуліца
Школьная вуліца Могілкавая вуліца

З урбананімічнай спадчыны Чарнаўчыцаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Берасьцейская (частка вуліцы на поўнач ад Рынку раней мела асобную назву — Камянецкая вуліца), Кобрынская і Холміцкая. Гістарычны Рынак, разьмешчаны на рагу Берасьцейскай і Кобрынскай вуліцаў, ня мае афіцыйнай назвы.

Мясцовасьці

Гістарычныя мясцовасьці Чарнаўчыцаў: Астроўская Горка, Груд, Грыцюўка (Грыцуўка), Дзічка (Дычка), Дубна, Куяўшчына, Лісовічы, Магіліна, Глінішча, Паморгі, Папоў Лес, Патурэньне, Прадмесьце, Рынак, Рыпішча (Рэпішча).

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Капліца прыдарожная Сьвятой Соф'і (XVIII ст.)
  • Сядзібна-паркавы комплекс (XVIII ст.)

Галерэя

Асобы

  • Марыям Нірэнбэрг (1906—1991) — габрэйская фольк-сьпявачка

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Чарнаўчыцы НазваЧарнаўчыцы ГісторыяЧарнаўчыцы НасельніцтваЧарнаўчыцы ЗабудоваЧарнаўчыцы Турыстычная інфармацыяЧарнаўчыцы ГалерэяЧарнаўчыцы АсобыЧарнаўчыцы ЗаўвагіЧарнаўчыцы КрыніцыЧарнаўчыцы ЛітаратураЧарнаўчыцы Вонкавыя спасылкіЧарнаўчыцыБеларусьБерасьцеБерасьцейская вобласьцьБерасьцейскі раёнВёскаГрадаўкаКамянецМатыкалыЧарнаўчыцкі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВікіКрумкачСказЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)АфтальмалёгіяГенадзь ПашкоўРэшаўАрцём АрашонакПлыньПадатакКарусь КаганецХарэйПалітыкаПрымакі (п’еса)Ангельская моваБусел белыСтральба з лукаКаскадныя табліцы стыляўСакрат ЯновічБеларускае нацыянальнае адраджэньнеВейшнорыяВікізьвесткіРадыё ВызваленьнеІмёны ліцьвінаўЗлучаныя Штаты АмэрыкіЁзэф ГёбэльсВольфганг Амадэй МоцартСяргей ДавідовічРадзімічы2024Якуб КоласДзед ТалашАнальны сэксВольга КараткевічМарына ВасілеўскаяБудынакСловаБераУ краіне райскай птушкіНіл ГілевічУкраінаФранцішак СкарынаПадвойнае пранікненьнеЭнэргіяЭтнічная тэрыторыя беларусаўЗамоваСмаленскМаксім БагдановічІгар КабілянскіЧарнобыльская катастрофаДзеяслоўМарыя АнтуанэтаГаліцка-Валынскае княстваЛюдміла СільноваХлопчык як пальчыкЭякуляцыяАтрад (біялёгія)ЎэйлзАлесь ЖукКірыл РадзівонаўМольСусьветнае павуціньнеЦэнтральная РУУС (Менск)СпарышМедзьБеларускі клясычны правапісЭстоніяЗімаГінкга двухлопасьцевы🡆 More