Аўкштайты

Аўкштайты (лет.

Aukštaičiai) — сучасная этнаграфічная група летувісаў на ўсходзе і ў цэнтры Летувы. Паводле летувіскіх этнографаў, займаюць пераважна тэрыторыю афіцыйнага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція» і, паводле летувіскіх мовазнаўцаў, гавораць на адной зь дзьвюх дыялектных групаў летувіскай мовы — аўкштайцкай.

Аўкштайты

     Зацьверджаная на афіцыйным узроўні тэрыторыя летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція»

Хоць існуе толькі адзін гістарычны дакумэнт, дзе ўпамінаюцца «аўкштоты» («аўкштайты»), а ў XIX ст. гэтай назвы (як і геаграфічнай назвы «Аўкштота») ліцьвіны і жамойты ня ведалі і не ўжывалі, некаторыя сучасныя археолягі рэтраспэктыўна называюць «аўкштайтамі» насельніцтва, якое стварыла археалягічныя культуры, што займаюць тэрыторыю цэнтральнай Летувы, а некаторыя навукоўцы рэтраспэктыўна ўжываюць датычна стваральнікаў адпаведных археалягічных культураў азначэньне «група балтыйскіх плямёнаў аўкштайты».

Назва

Аўкштайты 
Вокладка кнігі Сыманаса Даўкантаса «Звычаі старажытных летувісаў — горнікаў і жамойтаў» («Budą senowęs lёtuwiū, kalnienū ir žȧmajtiū»), 1845 г.

Назву «аўкштайты» ўтварылі ў другой палове XIX ст. ад назвы Аўкштота, якую вярнулі ва ўжытак і пачалі папулярызаваць у летувіскай форме «Аўкштайція» прыхільнікі паганскай і балтыйскай канцэпцыі ўтварэньня Вялікага Княства Літоўскага па публікацыі ў 1830 годзе (паўторна Тэадорам Нарбутам у 1837 годзе) ліста вялікага князя Вітаўта ад 1420 году, дзе ён з палітычных мэтаў заявіў імпэратару Жыгімонту Люксэмбурскаму, што жамойты называюць Літву Аўкштотай.

Гісторыя

Аўкштайты 
Вокладка кнігі С. Даўкантаса «Дзеяньні старажытных летувісаў і жамойтаў» («Darbay senuju Lituwiu yr Žemaycziu»), 1822 г.

Адзіны гістарычны пісьмовы ўпамін пра аўкштотаў (у адрозьненьне ад Аўкштоты як геаграфічнай назвы) датуецца 1412 годам і зьмяшчаецца ў дакумэнце Тэўтонскага ордэну, выкарыстаным на арбітражным працэсе. Гэты дакумэнт засноўваецца на апытаньнях пажылых людзей, пераважна былых служкаў ордэну, у тым ліку жамойтаў: «Таксама замак Вілюна прускія браты заваявалі 11 гадоў таму ад няверных і ворагаў нашай веры ліцьвінаў, якіх называлі аўкштотамі, а кіраўнікамі ў іх былі Сурмін, Матывік і Гаштольд. А таксама, што памянёныя кіраўнікі, ад якіх быў адваяваны замак Вілюна, як ужо пісалася, былі ліцьвінамі, і іх род і цяпер завецца ліцьвінкамі і ліцьвінамі, і жывуць яны ў Літве, у Кульве каля Вількаміру, а не ў жамойцкай зямлі. Таксама, што і замак Вілюна, да яго заваяваньня прускімі братамі, як ужо казалі, утрымліваўся і забясьпечваўся ліцьвінамі, якіх звалі і цяпер яшчэ называюць аўкштотамі, а не жамойтамі».

У 1827 годзе пруска-нямецкі гісторык Яганэс Фогт(ru) (з 1856 году сябра-карэспандэнт Санкт-Пецярбурскай акадэміі навук) у другім томе сваёй «Гісторыі Прусіі» (ням. «Geschichte Preussens»), выдадзенай гатычным шрыфтам у Кёнігзбэргу, заявіў, што «Аўкштотай» («верхняй зямлёй») называўся ўвесь рэгіён на Нёмане на ўсход ад Вялёны, а жыхароў гэтага рэгіёну называлі «аўкштотамі». У чацьвертым томе гэтай жа працы (1830 год) Фогт апублікаваў ліст Вітаўта ад 1420 году, дзе гаворка вядзецца пра Аўкштоту як геаграфічную назву.

Калі ў 1822 годзе Сыманас Даўкантас — адзін зь першых ідэолягаў летувіскага нацыянальнага руху — выдаў кнігу «Дзеяньні старажытных летувісаў і жамойтаў» («Darbai senųjų lietuvių ir žemaičių»), то ўжо ў 1845 годзе (па публікацыях Фогта і Нарбута) ён выдаў сваё дасьледаваньне пад назвай «Звычаі старажытных летувісаў — горнікаў і жамойтаў» («Budą senowęs lёtuwiū, kalnienū ir žȧmajtiū», сучаснае летувіскае «Būdas senovės lietuvių, kalnėnų ir žemaičių»). Такім спосабам Даўкантас пераклаў старажытны нямецка-лацінскі тэрмін уласным летувіскім наватворам «горнікі» (ад лет. kalnas 'гара'), чым засьведчыў няведаньне тэрміну «аўкштоты» («аўкштайты»). Тое, што Даўкантас «першым прыдумаў і выкарыстаў тэрмін дзеля апісаньня этнаграфічнай супольнасьці, вядомай цяпер як аўкштайты», прызнаецца ў сучасных летувіскіх школьных падручніках.

Ужо ў 1850 годзе пруска-нямецкі лінгвіст Георг Нэсэльман заявіў у сваім слоўніку, нібы расейскія летувісы, або жамойты, называюць прускіх летувісаў «Létuwninkai kalninni» з прычыны ўзгорыстай мясцовасьці. Неўзабаве, аднак, мовазнаўца Станіслаў Мікуцкі паказаў, што Нэсэльман напраўду ўзяў адпаведную назву з выдадзенай у 1842 годзе кнігі Даўкантаса «Лемантар летувіска-горнай і жамойцкай моваў» («Abecieļa lîjtuwiû-kalnienû ir źiamajtiû kałbos», сучаснае летувіскае «Abėcėlė lietuvių-kalnėnų ir žemaičių kalbos»), памылкова прыняўшы азначэньне «летувіска-горны» за сынонім «пруска-летувіскі». Апроч таго, Мікуцкі засьведчыў, што слова «kalnėnai» ('горныя, горцы') Даўкантас проста выдумаў.

У той жа працы 1855 году Мікуцкі згадаў назву «аўкштоты» («аўкштайты»), раскрыўшы лёгіку яе зьяўленьня: «Жамойты — Нізоўцы, летувісы, якія жывуць у нізоўі Нёмана. <…> Калі былі (і ёсьць) Нізоўцы, мусяць быць і Вярхоўцы; і сапраўды былі». Як галоўны довад даўнейшага існаваньня летувісаў-«вярхоўцаў» ён прывёў тэкст ліста Вітаўта ад 1420 году. Прытым летувісаў свайго часу Мікуцкі, паводле асаблівасьцяў іх мовы, падзяліў на «паўночных» (Сьвянцянскі, Новааляксандраўскі, Вількамірскі, Панявескі і часткова Шавельскі паветы) і «паўднёвых», адзначыўшы, што мяжа між адпаведнымі гаворкамі часткова праходзіць ракой Вяльлёй.

Пра няведаньне тэрміну «аўкштоты» («аўкштайты») адукаванымі коламі колішняй Рэчы Паспалітай таксама сьведчыць крытыка штучнага пашырэньня з боку тагачаснай афіцыйнай расейскай навукі назвы «літва» на частку жамойцкага насельніцтва, пазьней вядомую як «аўкштайты». Адпаведная нататка зьявілася ў 1854 годзе на старонках прыватнага расейскага часопісу Библиотека для чтения(ru), які на той час рэдагаваўся выхадцам зь віленскай шляхты, навучэнцам Менскага езуіцкага калегіюму і Віленскага ўнівэрсытэту, прафэсарам-паліглётам Восіпам Сянкоўскім (1800—1858) супольна з выхадцам з кіеўскай шляхты, энцыкляпэдыстам і знаўцам эўрапейскіх і ўсходніх моваў Альбэртам Старчэўскім(ru):

Я хачу яшчэ аддаць гістарычнай і філялягічнай крытыцы сябраў віленскага камітэту самы тэрмін Літва. Я не зусім разумею адрозьненьне, якое робяць яны ў адным і тым жа чудзкім народзе, паміж Літвою і Жамойцю. Мне здаецца, што дарма адну частку гэтага народа называюць Літвою, тады як іншай пакідаюць агульную і сапраўдную назву ўсяго народа, Жамойць. Абедзьве яны — тая ж Жамойць. Слова Літва зусім не літоўскае і яно належыць столькі ж і яшчэ больш славянскай частцы ранейшага літоўскага гаспадарства, як і чудзкай. Калі жыхары чудзкай часткі адгукаюцца, што яны — Літува і што яны кажуць літувішкі, па-літоўску, гэта па-мне значыць толькі, што яны ўжываюць на свой асабісты рахунак агульную палітычную назву гаспадарства, а не сваю племянную назву. Гэтак жа цяперашнія Грэкі, Італьянцы і паўднёвыя Швайцарцы, таму, што некалі знаходзіліся пад рымскім валадарствам, выхваляюцца, нібыта яны — Рымляне і гавораць па-рымску (Romeі, Rumanі, Roman). Латышы, альбо Леты, чудзкія людзі аднаго кораня зь літоўскай Чудзьдзю, не называюць сябе Літвою; такім чынам, і сястра іхняя, літоўская Чудзь, этнаграфічна, ня мае права на гэтую назву. Уся яна — Жамогусы, Жамогі альбо Жамодзі, Сямогі альбо Сямодзі, адкуль ўтварыліся словы Жамойць і Самагіція. Латышы таксама называюць сябе Земме, Семме, а гэта значыць толькі «свая зямля» падобна таму, як Сома альбо Суомі, «свая зямля» Фінляндыя і Суомалайне, «людзі сваёй зямлі», Фіны, альбо Фінляндцы. Жамогус альбо жмогус значыць — чалавек. Яны проста — людзі, а ня літоўцы. Вядома, што ў прыбалтыйскіх Чудзкіх пакаленьнях няма асобых назваў для іх моваў: кожнае запэўнівае, што яно гаворыць на мове ма-кіль, «мове зямлі». Як у літоўскай Чудзі, альбо Жамогусаў, відаць, не было асобай назвы дзеля народнай мовы, то яна тым больш ахвотна пагадзілася называць яе «літоўскай», што слова «Літва» было палітычным тытулам знакамітай дзяржавы, якой Чудзь гэтая належала.

Аўкштайты 
Моўная мапа з этнаграфічнага атлясу (Лёндан, 1850 г.): літоўская мова (Lithuanian) займае ўсю этнічную тэрыторыю беларусаў (ад Горадні да Смаленску), жамойцкая мова (Samogitian) — этнічную тэрыторыю летувісаў

Спроба Нэсэльмана назваць «летувісамі-горнікамі» прускіх летувісаў знайшла свой працяг у прэсе, калі ў 1867 годзе ў некалькіх выданьнях перадрукавалі артыкул з The Pall Mall Gazette(en), у якім аўтар даводзіў, што згадка ў тагачаснай расейскай статыстыцы пра «Zmudzo-Lethonians» як апошніх з «старажытных прусаў» ёсьць няслушнай, бо «…тэрмін жамойт… азначае нізоўца, у адрозьненьне ад летувісаў-вярхоўцаў Прусіі. <…> Але гэтыя жамойты ня ёсьць прусамі, але сапраўднымі летувісамі…».

Аўкштайты 
Мапа абшару з часткова летувіскамоўным насельніцтвам, дзе цяперашні афіцыйны этнаграфічны рэгіён «Аўкштайція» азначаецца Жамойцю (ням. Samogitien), 1876 г.

У 1869 годзе Ігнат Казлоўскі ў часопісе «Вестник Западной России(ru)» сьцьвярджаў, што ў той час летувісаў, якія не атаясамлівалі сябе з уласна Жамойцю, палякі называлі «новымі літоўцамі», тым часам уласна жамойты называлі іх гудамі і не лічылі сваімі суродзічамі. Пра тое, што жамойты называлі «аўкштайтаў» (г. зв. «верхніх літоўцаў») гудамі, у 1893 годзе сьведчыў летувіскі мовазнаўца Ёнас Яблонскіс(be).

У 1876 годзе пруска-летувіскі лінгвіст прафэсар Кёнігзбэрскага ўнівэрсытэту Фрыдрых Куршат(ru) засьведчыў, што тыя летувісы ў Расейскай імпэрыі, якія жывуць «ва ўсходняй Жамойці» і якіх «мясцовыя жыхары называюць жамойтамі», сябе называюць «сапраўднымі летувісамі», а жыхароў заходняй Жамойці і прускіх летувісаў — жамойтамі. Таксама ён зазначыў, што «ў XV ст. ўсходняя Жамойць называлася Аўкштотай, паводле цяперашняага прастамоўя Aukßtocźiai ('горныя', 'горнікі')».

Раней, у 1862 годзе ў прадстаўленьні папячыцеля Віленскай навучальнай акругі Аляксандра Шырынскага-Шыхматава(ru) да кіраўніка Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі Аляксандра Галаўніна(ru) адзначалася, што адной з мэтаў адкрыцьця школаў на Жамойці (найперш у Ковенскай губэрні) мусіць быць умацаваньне жамойцкай нацыянальнасьці зь бесьперапынным пераконваньнем тамтэйшых сялянаў, што яны жамойты і літоўцы (ліцьвіны) і што ўлады Расейскай імпэрыі жадаюць не абмаскаліць іх, а наблізіць іхныя інтарэсы да інтарэсаў Расеі:

Аўкштайты  На Жамойці — умацаваньне жамойцкай нацыянальнасьці, зусім не варожай Расеі і ўраду ў ніжэйшых пластах насельніцтва, і бесьперапыннае ўнушэньне сялянам, што яны не палякі, а жамойты і літоўцы, і што Расея не жадае зусім абмаскаліць іх, а хоча толькі зблізіць іх інтарэсы з інтарэсамі дзяржавы. Аўкштайты 

—Корнилов И. П. Русское дело в Северо-Западном крае: Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в Муравьевскую эпоху. — С.-Петербург, 1901. С. 22.

Аўкштайты 
Фрагмэнт мапы «Землі і народы Эўропы» нямецкага гісторыка Дытрыха Шэфэра (1916 г.), на якой цяперашняя «Аўкштайція» мае подпіс «Schamaiten (Samogitien)»
Аўкштайты 
Легенда да мапы Д. Шэфэра, дзе летувісы азначаюцца жамойтамі: «Litauer (Schamaiten, Schmuden

У 1885 годзе ў расейскай прэсе асьвятлялася наведваньне летувіскіх вучэльняў Ковенскай губэрні генэрал-губэрнатарам Іванам Каханавам(ru), калі той заахвочваў мясцовае насельніцта да летувіскай (жамойцкай) мовы, у тым ліку загадаў хлопчыку чытаць малітву «Ойча наш» па-летувіску: «ты ліцьвін, дык навошта молісься па-польску, а не на сваёй мове?» (рас. «ты литвин, так зачем же молишься по-польски, а не на своем языке?»).

Разам з тым, у навуковым выданьні «Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссиею», выдадзеным у 1899 годзе, у прадмове зьмяшчаўся агляд аўтарам Ковенскае губэрні: «Ковенская губэрня ўся амаль заселеная карэннымі літоўцамі, якія край свой называюць Жмудзь, а сябе жмогусамі» (рас. «Ковенская губерния вся почти сплошь заселена коренными литовцами, которые страну свою называют Жмудь, а себя жмогусами»). У 1893 годзе паведамлялася, што «…Жамойць, або, як яна сама сябе называе, „сьвятая Жамойць“, засяляе шчыльнай масай мільёна ў два душ паўночную частку Віленскай губэрні і найбольшую частку Ковенскай і Сувалкаўскай» (рас. «…Жмудь, или, как она сама себя называет, „святая Жмудь“, населяет плотной массой миллиона в два душ северную часть Виленской губернии и наибольшую часть Ковенской и Сувалкской»). Народжаны ў Смаленску географ Сяргей Меч(ru) адзначаў (у тым ліку на падставе ўласнай вандроўкі ў 1894 годзе), што ў басэйне Нёману беларусы называюць сябе ліцьвінамі, тым часам летувісаў «больш за ўсё ў Ковенскай і Віленскай губэрнях, дзе яны вядомыя пад імём жмудзінаў».

Яшчэ ў 1895 годзе народжаны ў ваколіцах Расенаў летувіскі гісторык Мечыслаў Давойна-Сільвястровіч у артыкуле «Жамойць» Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (том 14), хоць ужо і азначаў «жамойцкімі» паветамі толькі Шавельскі, Расенскі, Цельшаўскі і заходнюю частку Ковенскага (да ракі Нявежы), аднак прытым прызнаваў, што «надзвычай цяжка вызначыць мяжу паміж летувісамі вышэйшымі і ніжэйшамі, або жамойтамі, — з улікам браку этнаграфічных адрозьненьняў паміж імі».

У ХІХ — XX стагодзьдзях, па ўзьнікненьні летувіскага нацыянальнага руху, тэрмінам «аўкштайты» пачалі называць этнаграфічную групу летувісаў ў цэнтральнай і ўсходняй частцы сучаснай Летувы, якую абвясьцілі «Аўкштотай» — «верхняй, або ўласнай Літвой» у дадатак да Жамойці, якую абвясьцілі «ніжняй Літвой». Пашырэньне назвы «аўкштайты» ў гэты час зьвязваюць з этнанімічнай дыфэрэнцыяцыяй паміж летувісамі і ліцьвінамі.

У XX ст. летувіскія гісторыкі высунулі тэорыю «старажытналетувіскага этнасу». Паводле гэтай тэорыі, у канцы I тысячагодзьдзя н. э. у выніку колькаснага разрастаньня летувіскага этнасу адбылося разгалінаваньне родаплемянной структуры летувісаў на плямёны «ўсходніх летувісаў» («уласна летувісаў» альбо «аўкштайтаў»), якія разьмяшчаліся ў тым ліку на землях Нальшанаў і Дзяволтвы, і «летувісаў-жамойтаў» або проста жамойтаў (на паўднёвых землях сучаснага летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Жэмайція»), сфармаваных у выніку асыміляцыі летувіскімі перасяленцамі (на заходнім кірунку міграцыі) часткі куршаў ды іншых заходнебалцкіх плямёнаў.

Мова

Паводле летувіскіх мовазнаўцаў, этнаграфічная група «аўкштайты» ў афіцыйным этнаграфічным рэгіёне «Аўкштайція» размаўляюць на аўкштайцкіх дыялектах летувіскай мовы. Прытым згодна зь іх новымі сьцьверджаньнямі, летувіская мова падзяляецца ня толькі на жамойцкі і аўкштайцкі дыялекты, але і на яшчэ два субдыялекты — судоўскі і дзукійскі, якія разам утвараюць аўкштайцкую дыялектную групу. Да аўкштайцкіх дыялектаў належаць гаворкі, на якіх засноўваецца літаратурная летувіская мова — гаворкі захаду этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштайція», у ваколіцах Коўны.

На думку Вацлава Пануцэвіча, аўкштайцкі дыялект — які правільней называць верхнежамойцкім — утварыўся пад уплывам беларускай мовы і славянскага насельніцтва на ўсход ад ракі Нявежы.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Аўкштайты НазваАўкштайты ГісторыяАўкштайты МоваАўкштайты Глядзіце таксамаАўкштайты ЗаўвагіАўкштайты КрыніцыАўкштайтыАўкштайцкі дыялектАўкштотаЛетуваЛетувіская моваЛетувісы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДыплёмДрама (аповесьць)Імёны ліцьвінаўБацькаўшчынаМенская вобласьцьВіктар МарціновічВайшнорыяПабуджальны сказМікіта НескаромныМужчына зьверхуАлегорыяБелсатХарэйПесьня пра зубраЯн СерадаМіхаіл МураўёўСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРПарнаграфія ў ЗШАПаліндромГеоргі МарчукБеларуска-літоўскія летапісыКузьма Чорны26 красавікаАндрэй ФедарэнкаСельская гаспадаркаГеалёгіяБеларуская мінуўшчына (часопіс)ДротБабруйскКові (рэжысэр)ОкельДрапежныя птушкіГрэбляZuzana (зброя)Беларускі нацыяналізмЖомайдзь (Клецкі раён)Іван МележЯн ЦывінскіЖазэф Люі Гей-ЛюсакКанюшынаЭнцыкляпэдыяЛікЗаходнерусізмСамасейГомель14 красавікаЭнэргіяРожаваУнівэрсальны каардынаваны часРэформа беларускага правапісу 1933 годуГісторыя БеларусіМадэль OSIАдэса1980Нямецка-савецкая вайнаЭротыкаДзьвінскКліменці ШутНямеччынаГайла (імя)У краіне райскай птушкі28 красавікаВалошкаБеларуская ВікіпэдыяДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Парнафільм у ФранцыіАрубаКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутБобраПятро ДудоГабрэіДэйвід Ўудард🡆 More