Сыманас Даўкантас: летувіскі гісторык

Сы́манас Да́ўкантас (лет.

Simonas Daukantas, польск. Szymon Dowkont; 17 (28) кастрычніка 1793, Кальві, цяпер Шкудзкі раён, Летува — 24 лістапада (6 сьнежня) 1864, Папіляны, цяпер Акмянскі раён) — летувіскі гісторык, асьветнік, адзін зь першых ідэолягаў летувіскага нацыянальнага абуджэньня, аўтар першых працаў з гісторыі Летувы на летувіскай мове.

Сыманас Даўкантас
Сыманас Даўкантас: Біяграфія, Творчасьць, «Віціс»
Род дзейнасьці гісторык
Дата нараджэньня 28 кастрычніка 1793
Месца нараджэньня Кальві, цяпер Шкудзкі раён, Летува
Дата сьмерці 6 сьнежня 1864 (71 год)
Месца сьмерці Папіляны, цяпер Акмянскі раён
Месца вучобы
Занятак гісторык, пісьменьнік, лексыкограф

Біяграфія

Сыманас Даўкантас: Біяграфія, Творчасьць, «Віціс» 
Летувіскі пераклад Сыманаса Даўкантаса «з лацінскай мовы на жамойцкую» (1834—1836 гг., з мэтай фальсыфікацыі больш раньняга часу стварэньня падпісаны «1798 г.»)
Сыманас Даўкантас: Біяграфія, Творчасьць, «Віціс» 
Мэмарыяльны музэй Даўкантаса (Папіляны)

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Навучаўся ў школах Крэтынгі й Жамойцкай Кальварыі (цяпер Вардува), у Віленскай гімназіі. Паступіў ў 1816 годзе ў Віленскі ўнівэрсытэт, спачатку навучаўся на аддзяленьні літаратуры й вольных мастацтваў, потым (з 1818 году) на аддзяленьні маральных і палітычных навук вывучаў гісторыю й антычную літаратуру. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт з ступеньню кандыдата ў 1819 годзе. У 1822 годзе абараніў дысэртацыю на ступень магістра, але праз працэс філяматаў і філярэтаў дыплём магістра права атрымаў толькі ў 1825 годзе.

Служыў у Рызе ў канцылярыі расейскага генэрал-губэрнатара (1825—1834), потым у Санкт-Пецярбургу памагатым мэтрыканта Літоўскай мэтрыкі ў канцылярыі Сэнату (1835—1851).

У 1850 годзе вярнуўся ў Летуву. У 1851 годзе выйшаў на пэнсію. Жыў у Вярнях у біскупа Мацея Валанчэўскага, потым у мэцэнатаў — у лекара Пятра Смуглевіча ў маёнтку Ной-Бэргфрыд на паўдарогі паміж Баўскай і Елгавай (цяпер Яўнсьвірлаўка ў Латвіі), а апошнія гады правёў у мястэчку Папілянах (сучасная Летува).

Творчасьць

Сыманас Даўкантас: Біяграфія, Творчасьць, «Віціс» 
Вокладка кнігі «Звычаі старажытных летувісаў — горнікаў і жамойтаў» («Budą senowęs lёtuwiū, kalnienū ir žȧmajtiū»), 1845 г.

За сваім жыцьцём надрукаваў толькі адзіны твор «Звычаі старадаўніх летувісаў — горнікаў і жамойтаў» («Būdas senovės lietuvių, kalnėnų ir žemaičių», 1845 год), дзе называў беларусаў «белымі гудамі» і сьцьвярджаў іх «славянізаванымі летувісамі».

Апроч таго, напісаў «Дзеяньні старадаўніх летувісаў і жамойтаў» («Darbai senųjų lietuvių ir žemaičių», 1822 год). А ў 1831—1834 гадоў падрыхтаваў працяг гэтай працы, азначаны як «Гісторыя Жамойці» («Istoryje Zemaitiszka»), упершыню выдадзены ў 1893 (кніга 1) і 1897 (кніга 2) гадох пад назвай «Гісторыя Літвы» (лет. «Lietuvos istorija»).

Складальнік зборніку летувіскага фальклёру «Жамойцкія песьні» («Dajnes Žiamajtiû», 1846 год), слоўніка летувіскай мовы. Аўтар падручнікаў, кніг зь сельскай гаспадаркі.

«Віціс»

У 1845 годзе прапанаваў наватвор «віціс» (výtis) (з малой літары й з націскам на першым складзе) дзеля азначэньня вершніка-рыцара на гербе Пагоня. Дзеля азначэньня гербу цалкам слова «Vytís» (ужо зь вялікай літары і з націскам на другім складзе) упершыню выкарысталі толькі ў 1884 годзе (раней Пагоню па-летувіску звычайна звалі «Vaikymas» — 'Перасьледаваньне'). Да канца XIX ст. слова «Vytis» стала агульнапрынятым у Летуве дзеля азначэньня Пагоні. Аднак яшчэ доўгі час ішлі спрэчкі пра тое, на якім складзе трэба рабіць націск — на першым ці на другім. Толькі ў 1930-я гады з гэтым канчаткова вызначыліся — спыніліся на «Výtis».

«Аўкштайты»

Калі выдадзеная ў 1822 годзе праца Сыманаса Даўкантаса мела назву «Дзеяньні старажытных летувісаў і жамойтаў» («Darbai senųjų lietuvių ir žemaičių»), то ўжо ў 1845 годзе (па публікацыях Ёганэса Фогта і Тэадора Нарбута, дзе тыя фактычна вярнулі зь нябыту назву «Аўкштота») ён выдаў сваё дасьледаваньне пад назвай «Звычаі старажытных летувісаў — горнікаў і жамойтаў» (жамойцкае «Budą senowęs lёtuwiū, kalnienū ir žȧmajtiū», сучаснае летувіскае «Būdas senovės lietuvių, kalnėnų ir žemaičių»). Такім спосабам Даўкантас пераклаў старажытны нямецка-лацінскі тэрмін уласным летувіскім наватворам «горнікі» (ад лет. kalnas 'гара'), чым засьведчыў няведаньне тэрміну «аўкштоты» («аўкштайты»).

Працы

  • Darbai senųjų lietuvių ir žemaičių (1822)
  • Istorija žemaitiška (1838)
  • Būdas senovės lietuvių, kalnėnų ir žemaičių (Звычаі старажытных летувісаў, горнікаў і жамойтаў) (1845)
  • Pasakojimas apie veikalus lietuvių tautos senovėje (1850)

Памяць

Партрэт Сыманаса Даўкантаса зьмясьцілі на банкноце 100 літаў.

Крыніцы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0 С. 67.
  • Lietuvių rašytojai. Biobibliografinis žodynas. I: A — J. Vilnius: Vaga, 1979. P. 392—409.
  • Merkys V. Simonas Daukantas. Vilnius: Vyturys, 1991.
  • Žukas S. Simonas Daukantas. Kaunas: Šviesa, 1988.
  • История литовской литературы. Вильнюс: Vaga, 1977. С. 76—78.

Tags:

Сыманас Даўкантас БіяграфіяСыманас Даўкантас ТворчасьцьСыманас Даўкантас «Віціс»Сыманас Даўкантас «Аўкштайты»Сыманас Даўкантас ПрацыСыманас Даўкантас ПамяцьСыманас Даўкантас КрыніцыСыманас Даўкантас ЛітаратураСыманас Даўкантас1793186428 кастрычніка6 сьнежняАкмянскі раёнЛетуваЛетувіскае нацыянальнае абуджэньнеЛетувіская моваЛетувісыПольская моваШкудзкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БАТЭ БарысаўСубэтнасВагінальны сэксПарнаграфія ў ЗШАПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуПадагра1589Швэдзкая моваБеларуская мінуўшчына (часопіс)Ян ЗбажынаЖывіляСямён ПадокшынРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Вэб-сайтПошукавая сыстэмаСаргельНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Кірыл СтаселькаВялікабрытаніяЯн ЧэрскіПадзелы Рэчы ПаспалітайЖазэф Люі Гей-ЛюсакПрыслоўеЭнцыкляпэдыяСказНаша думкаРэч ПаспалітаяСям’яУладзімер ЛенінБеларускае ПалесьсеАрсень СкапецРука (імя)Блакітная сойкаПарнаграфія для жанчынСурвэткаАндрэй КурэйчыкБітва пад ВоршайЛяндвароваОндрэй ДудаЯўгенія ПфляўмбаўмСлуцакМіхаіл МураўёўПорнгабВерасеньАнтон ЛуцкевічПісьменнасьцьГабрэіПрыдатак (мовазнаўства)КітабыМарыя МартысевічКампутарная сетка30 красавікаБерасьцеПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўРужанецСэксуальныя пазыцыіЮры СабалеўскіЛюдміла СільноваРусіны (этнічная група)Міхась РудкоўскіХарвацкая моваКліменці ШутПольшчаМакс ШчурКонаВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)GoogleХарэйПарнаграфія ў Італіі16 красавікаЯўген Кантылёў🡆 More