Мэтрыка Вялікага Княства Літоўскага

Мэ́трыка Вялі́кага Кня́ства Літо́ўскага, Літоўская мэтрыка (лац.

Acta/Metrica Magni Dusatus Lithuaniae, польск. Metryka Litewska; ад лац. matricula — «канцылярская кніга») — збор матэрыялаў (сшыткаў, кніг) канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага пэрыяду першай паловы XV — канца XVIII стагодзьдзяў. Гэта найбольш інфармацыйная комплексная крыніца з гісторыі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця і міжнароднай палітыкі ня толькі Беларусі, але й Летувы, Расеі, Украіны й Эстоніі.

Мэтрыка Вялікага Княства Літоўскага
Разварот аднае з кніг мэтрыкі з запісамі за 1511—1518 рокі

У склад Мэтрыкі ўваходзілі копіі дакумэнтаў, выдаваных ад імя вялікага князя, Рады, соймаў і неабмежаваных паводле часу захоўваньня. Акрамя таго, у Літоўскую мэтрыку ўвайшлі таксама й некаторыя іншыя матэрыялы, у прыватнасьці справаводчыя дакумэнты мясцовых установаў, намесьніцкіх канцылярыяў, судовых установаў, арыгінальныя граматы, пераклады ярлыкоў крымскіх ханаў, сьпісы з маскоўскіх дыпляматычных дакумэнтаў. Мова дакумэнтаў да пачатку XVIII ст. у асноўным беларуская, пазьней пераважна польская, сустракаецца таксама лаціна.

Справаводзтва

Сыстэма справаводзтва Вялікага Княства Літоўскага з канца XIV стагодзьдзя ў асноўным брала прыклад з польскай Кароннай канцылярыі. У абедзьвюх канцылярыях стала рэгулярнай практыка вядзеньня кнігаў, куды заносіліся афіцыйныя копіі большасьці дакумэнтаў, выдадзеных галоўнаю канцылярыяй і падканцылярыяй (пад кіраўніцтва канцлера і падканцлера адпаведна). Адсюль бяруць пачатак паралельныя комплексы кнігаў, вядомыя як Літоўская мэтрыка і Каронная мэтрыка адпаведна.

Паняцьце «мэтрыка» выкарыстоўвалася ў ВКЛ як тэхнічны тэрмін для пазначэньня актавых кнігаў ці рэсурсаў, куды запісваліся копіі запісаў дакумэнтаў публічнага і прыватнаправавога характару XV—XVIII стагодзьдзяў, што выйшлі зь вялікакняскай канцылярыі й юрыдычна афармлялі палітычныя ды сацыяльна-эканамічныя стасункі між дзяржаваю і грамадзтвам, між рознымі слаямі апошняга. З канца XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў зьявілася разгорнутая назва «Мэтрыка Вялікага Княства Літоўскага». Вызначэньне «Літоўская мэтрыка» сустракалася ў мясцовых канцылярскіх кнігах, зь сярэдзіны XVII стагодзьдзя сыстэматычна ўжывалася ў варшаўскім архіўным справаводзтве, замацавалася ў пецярбурскіх і маскоўскіх архівах, а таксама ў беларускай, летувіскай, польскай і расейскай гістарыяграфіі XIX—XX стагодзьдзяў. З навуковага пункту гледжаньня найбольш слушная назва «Мэтрыка Вялікага Княства Літоўскага».

Апісаньне

Мэтрыка стала асновай сьпярша вялікакняскага, а пасьля й галоўнага дзяржаўнага архіву Вялікага Княства. Дакумэнтамі мэтрыкі карысталіся ўсе дзяржаўныя органы, вярхоўная ўлада, прывілеяваныя саслоўі, мяшчане, магістраты, царква й іншыя суб’екты права. На патрэбу з дакумэнтаў мэтрыкі выдавалі юрыдычна зацьверджаныя копіі.

У часе Вялікай смуты ў Расеі(ru) ў склад Літоўскай мэтрыкі трапілі дакумэнты Царскага архіву, вывезеныя з Расеі польска-літоўскімі войскамі.

Спачатку падзелу на сэрыі, падобна да ўсталяванага ў Кароннай мэтрыцы парадку, у Літоўскай не было, хоць пэўныя адрозьненьні ў складзе кнігаў фіксаваліся. Калі Каронны і Літоўскі архівы трапілі ў Санкт-Пецярбург, Літоўская мэтрыка была падзеленая паводле прынцыпу Кароннае, аднак пры гэтым было дапушчана мноства недакладнасьцяў.

Цяпер захаваныя кнігі Літоўскай мэтрыкі зьберагаюцца пераважна ў Расейскім дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве, значная частка таксама знаходзіцца ў Галоўным архіве даўніх актаў(pl) у Варшаве, невялікіія зборы дакумэнтаў — у архівах і бібліятэках Вільні, Кіеву і Санкт-Пецярбургу.

Асноўная мова мэтрыкі

Акадэмік Уладзімер Пічэта называў Літоўскую мэтрыку выдатным помнікам афіцыйнай беларускай мовы — дзяржаўнай мовы Вялікага Княства Літоўскага, што падтрымліваецца сучаснай беларускай навукай. Дасьледнік Станіславас Лазутка(lt) называў моваю Мэтрыкаў старабеларускую. Іван Лапо апэраваў тэрмінам «літоўска-руская мова», а Міхаіл Ціхаміраў — «руская мова». Ганна Харашкевіч(ru) прапанавала тэрмін «сярэднявечная заходнеруская мова» ці «старабеларускаўкраінская мова». Прафэсар Зігмас Зінкявічус прапанаваў ужываць назву «славянская канцылярская мова ВКЛ». Доктарка Патрысія Кенэдзі Грымстэд(en) лічыць, што дзяржаўнай юрыдычнай і асноўнай канцылярскай мовай на ўсёй тэрыторыі ВКЛ цягам XV—XVI стагодзьдзяў была «руская» мова, якая існавала паралельна з моваю Маскоўскага княства як «своеасаблівы лінгвістычны папярэднік беларускай і ўкраінскай моваў».

Публікацыі

Мэтрыка зьяўляецца адной з самых аўтарытэтных і паважаных крыніц па гісторыі ВКЛ. Некаторыя з дакумэнтаў мэтрыкі й іхнія часткі пачалі публікавацца з канца XVIII стагодзьдзя. Вялікія зборнікі матэрыялаў пачалі выходзіць у сьвет з 1830-х гадоў («Зборнік князя Абаленскага», ці «Кніга мэтрыкі амбасадара…», у 3-х тамах, зьмяшчае падрабязны рэестар кніг мэтрыкі па Анастасевічы(ru) (1817)). Іншымі вядомымі выдаўцамі матэрыялаў мэтрыкі былі Леантовіч, Прагаска, Бяршадзкі й іншыя.

Іншыя вядомыя публікацыі пэрыяду:

  • Акты Літоўскай мэтрыкі (Акты Литовской метрики, т. 1, в. 1—2, Варшава, 1896—1897).
  • Акты Заходняй Расеі (Акты Западной России, поўная назва: Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею. — СПб., 1846—1853).
      Складаецца прыблізна з двух тысяч афіцыйных дакумэнтаў (ня ўсе з іх адносяцца ўласна да Мэтрыкі), апублікаваных у пяці тамах, якія ахопліваюць пэрыяд 1340—1699 (I: 1340—1506, II: 1506—1544, III: 1544—1587, IV: 1588—1632, V: 1633—1699).
  • Акты Паўднёвай і Заходняй Расеі (Акты Западной России, поўная назва: Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею. — СПб., 1846—1853).
      Складаецца з афіцыйных дакумэнтаў (ня ўсе з іх адносяцца ўласна да Мэтрыкі), апублікаваных у пятнаццаці тамах, якія ахопліваюць пэрыяд 1361—1678. Тэматычна канцэнтруецца на XVII стагодзьдзі. Не ўключае першапачаткова польскія і лацінскія дакумэнты.
  • Расейская гістарычная бібліятэка, Т. 20, 27, 30, 33 (Русская историческая библиотека, т. 20, 27, 30, 33, Спб. — П., 1903—1915).
  • Акты Літоўска-Рускай дзяржавы (Акты Литовско-Русского государcтва, в.1 — т.2, М., 1897—1899).
      Складаецца з дакумэнтаў, у асноўным з мэтрыкі, якія ахопліваюць XIV—XVI стагодзьдзі, апублікаваныя Доўнар-Запольскім.
  • Маліноўскі. Зборнік матэрыялаў, зьвязаных з гісторыяй паноў-рады Вялікага Княства Літоўскага (Малиновский И. Сборник материалов, относящихся к истории панов-рады Великого Княжества Литовского, [ч. 1 — 2], Томск, 1901—1912).

У 1980-х — 1990-х роках пачалася новая хваля публікацыяў матэрыялаў Мэтрыкі, цяпер міжнароднымі, беларуска-летувіска-польска-расейскімі намаганьнямі.

Мэтрыка служыла асновай для твораў вядомых дасьледчыкаў гісторыі ВКЛ, напрыклад, Любаўскага, Доўнар-Запольскага, Максімейкі, Лапо, Пічэты, Маліноўскага, Лаўмянскага й іншых.

Навуковыя дасьледаваньні самой мэтрыкі пачаліся з працы Пташыцкага(pl) (1887). Іншыя вядомыя дасьледчыкі мэтрыкі: Беражкоў, Грымстэд, Сулкоўска-Курасёва.

Крыніцы

Літаратура

  • 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, З. Санько. — Менск: Рэдакцыя газеты «Звязда», 1993. — 80 с.
  • Анужыце Л. Канстанцінас Яблонскіс і Літоўская Метрыка // METRICIANA. Т. 2. — Менск, 2003.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Jakubowski Jan. Wiadomości o świeżo odzyskanym z Rosji sumarjuszu metryki litewskiej z lat 1747—51 // Ateneum Wileńskie. 1933. Rocznik VIII (za r. 1931—1932). S. 215—221.
  • Jakubowski Jan. Stanisław Ptaszycki, jako badacz Metryki Litewskiej // Archeion. Czasopismo naukowe poświęcone sprawom archiwalnym. XII. Warszawa, 1934. S. 53—57.
  • Бережков Н. Г. Литовская Метрика как исторический источник. Часть первая. О первоначальном составе книг Литовской Метрики по 1522 год. -М.: АН СССР, 1946. 182 с.
  • Пташицкий С. Описание книг и актов Литовской метрики. — СПб., 1887.
  • Литовська метрика // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2009. — Т. 6 : Ла — Мі. — С. 178.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мэтрыка Вялікага Княства Літоўскага СправаводзтваМэтрыка Вялікага Княства Літоўскага АпісаньнеМэтрыка Вялікага Княства Літоўскага Асноўная мова мэтрыкіМэтрыка Вялікага Княства Літоўскага ПублікацыіМэтрыка Вялікага Княства Літоўскага КрыніцыМэтрыка Вялікага Княства Літоўскага ЛітаратураМэтрыка Вялікага Княства Літоўскага Вонкавыя спасылкіМэтрыка Вялікага Княства ЛітоўскагаБеларусьЛацінская моваЛетуваПольская моваРасеяУкраінаЭстонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Спадчына (верш)Янка СіпакоўАлесь ЖукІван Шамякін@Фульда (рака)ПарнафільмКрыжВіды сувязі словаўГісторыя беларускай мовыПробашчЛекі-адпаведнікіТэмпэратураЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіФіліпіныУкраінскі правапіс 1928 годуNokia 5140У краіне райскай птушкіЭнцыкляпэдыяБаранавічыПаляшукСабакаАндрэй ФедарэнкаАлесь ПетрашкевічГеакэшынгКаскадныя табліцы стыляўСалігорскДаўконтАлесь СавіцкіУладзімер АнісковічЧасЯкуб КоласЛіза КудроўМайкрасофтВіталь ВольскіМіхась ЗарэцкіМагіла льва (паэма)Кові (рэжысэр)Леанід ДайнекаГрошыКнігаЯзэп ЛёсікМіхась ПазьнякоўДжулія ТэйларC++Сьвяты ЮрыАлесь ЧумакоўАркадзь КуляшоўПрамяністыя (таварыства)Жазэф Люі Гей-ЛюсакКасмадром імя Сатыша ДгаванаЯўген КантылёўПорнгабАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьЛявон ВашкоАніта ДаркМарат МаркаўПарнаграфія ў ІталііЗянон ПазьнякМаксім ГарэцкіПаэзіяРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Падвойнае пранікненьнеНацыяналізацыяАпэрацыйная сыстэмаОпсаБеларусьРагачоўMemento moriПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 году🡆 More