Самбія

Самбія, Самляндыя (лет.

Semba, ням. Samland) — гістарычны рэгіён Прусіі, пазьней Усходняй Прусіі ў Нямеччыне, цяпер — у складзе Калінінградзкай вобласьці Расеі. У XVIII ст. усходняя частка гэтага рэгіёну, дзе на той час сярод насельніцтва колькасна пераважалі прускія жамойты (пазьней прускія летувісы), атрымала ад нямецкіх уладаў Прусіі назву «Летува» («Пруская Летува», «Малая Летува»).

Самбія
Адзін з варыянтаў сучаснай рэканструкцыі гістарычных рэгіёнаў Прусіі ў XIII ст.
Самбія
Мапа Рэчы Паспалітай, 1595 г.

Назва

Самбія 
Сьцяг (з выявай багоў Patolos, Perkunos и Potrimpos) і герб (зь мядзьведзем — як і ў жамойтаў) «старажытных прусаў», 1584 г.

Паводле папулярнага меркаваньня, назва «Самбія» паходзіць ад прускага племя самбаў (сярод іншага, азначаліся назвай Samen). Тым часам Вацлаў Пануцэвіч зьвяртае ўвагу на тое, што назва «Самбія» (у скандынаўскіх сагах — Sembia, Semland) напраўду мае жамойцкае паходжаньне і абазначае жамойтаў (жэймаў). Адпаведна, назвы Seme, Sembia або Sambia — гэта лацінізаваная форма ад Žeme (Жэмія).

Самбія 
Мапа трынітарскіх кляштараў у Рэчы Паспалітай, дзе пад назвай «Жамойць» (лац. Samogitia) аб'ядноўваюцца землі Жамойцкага староства і Самбіі, каля 1748 г.

Нямецкі гісторык Ёганэс Фохт(en) у 1828 годзе зьвяртаў увагу на тое, што ў старажытнасьці саамы займалі даволі вялікую тэрыторыю, а таксама на падабенства паміж самляндцамі, жамойтамі і семігаламі, назвы якіх ён зьвязваў менавіта з саамамі. У 1837 годзе Тэадор Нарбут мусіў зьвярнуць увагу, што назвы Samaiten і Samland, у народаў Samen, у старажытных нямецкіх хроніках зьмешваюцца разам, відаць, праз агульны корань гэтых назваў.

Брытанскі этноляг і лінгвіст, прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту і сябра Лёнданскага каралеўскага таварыства Робэрт Гордан Лейтэм(en) у 1859 годзе адзначаў лучнасьць назваў Samland і Samogitia ды іхную повязь зь фінскай назвай Suome: «Магчыма, ніводны прастаўнік літоўскай сям’і не ўзыходзіць да арыгінальнага літоўскага грунту. Тое, што ад пачатку было літоўскім, цяпер стала польскім або нямецкім. Тое, што цяпер літоўскае, ад пачатку было фінскім».

Нямецкі гісторык Вольфганг Мэнцэль(en) у 1862 годзе выводзіў ад фінскай саманазвы Suomalainen, апроч Samland і Samogitien, яшчэ і Samojeden — назву самаедаў. А прускі гісторык і этнограф, прафэсар Бэрлінскага ўнівэрсытэту Фэрдынанд Мюлер(fr) зазначаў у 1837 годзе бясспрэчнасьць агульнага паходжаньня назваў прускай Самляндыі і самаедаў.

Увогуле, ідэнтычнасьць назваў ням. Schamaiten, Samland з лац. Samogitia і польск. Żmudź сьцьвярджалася яшчэ ў выдадзеным у 1860 годзе афіцыйным даведніку Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай імпэрыі. Раней, у 1847 годзе ў часопісе Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі зазначалася, што «Самаеды, Самагіты, Самігалы, Сембы або Самлянд ёсьць народамі, прыналежнымі да Фінскага кораню», а ў 1858 годзе тоеснасьць назваў Semben, Samland і Samogitia адзначаў Аляксандар Вельтман(ru). На падабенства і, адпаведна, гістарычную лучнасьць назваў Sami, Sambi, Sameyten і Shemaiter таксама зьвяртаў ўвагу Канстантын Грэвінгк(ru) у 1870 годзе. Тым часам поўнае атаясамліваньне нямецкай назвы Самляндыі з Жамойцю («Samaide = Žemaitija») сьцьвярджалася яшчэ ў міжваеннай летувіскай навуковай пэрыёдыцы (як і атаясамліваньне Samen і Samaiten у якасьці нямецкіх назваў жамойтаў), а таксама ў выдадзенай на эміграцыі ў 1948 годзе «Гісторыі летувіскай нацыі».

Нямецкі энцыкляпэдыст XVII ст. Марцін Цайлер(ru), які карыстаўся шматлікімі гістарычнымі працамі і геаграфічнымі апісаньнямі, у сваім дапоўненым і перапрацаваным «Іншым апісаньні Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага» засьведчыў гістарычную прыналежнасьць Клайпеды (Мэмэлю) да Самляндыі: «У 1323 годзе Самлянд у Прусіі спустошылі ліцьвіны, якія люта абыйшліся з замкам Мэмэль, або Memelo; замак аднак выстаяў».

Яшчэ ў 1420 годзе пасланцы вялікага князя Вітаўта на арбітражным працэсе наконт дзяржаўнай прыналежнасьці Жамойці, які праходзіў ва Ўроцлаве, сьцьвярджалі перад судом, што існавала «тры зямлі Жамойтаў». Паводле гісторыка Вацлава Пануцэвіча, жамойцкае сялянскае насельніцтва складала падуладную большасьць у пэўных землях Тэўтонскага ордэну (Самляндыя), Вялікага Княства Літоўскага (Жамойць) і Лівонскага ордэну. Тым часам Марцін Цайлер пры апісаньні Мітавы (сталіцы Зэмгаліі) зазначаў, што паводле Альбэрта Каяловіча, «у 1315 годзе, альбо каля таго часу, лівонцы аднялі ў ліцьвінаў гэтую частку Samogitien, якая цяпер называецца Курляндыя, альбо Curonia», а таксама, што «ў Samogitien, або Samaiten, або Sudinia, якую ў частцы Прусіі таксама называюць Sambiam, уладарыў брат узгаданага Lituonis, Saimo».

Назву «Пруская Летува» (лац. Lithuania Borussica — «Пруская Літва») датычна большай часткі Самляндыі ўпершыню ўжылі на нямецкай мапе 1735 году, прытым яе адразу зьмясьцілі ў назове гэтай мапы. І толькі ў 1795 годзе на нямецкай мапе Каралеўства Прусіі замест «Прускай Летувы» ўжылі назву «Малая Летува» (ням. Klein Litauen — «Малая Літва») (прытым назва «Самляндыя» з гэтай мапы, увогуле, зьнікла). Тым часам першы вядомы ўпамін назвы «Малая Літва» (ням. Klein Litauen) у хроніках Прусіі аўтарства Сымона Грунаў і Лукаша Давіда пачатку XVI стагодзьдзя датычыўся не Самляндыі, а Гарадзенскай зямлі з сталіцай у Горадні.

Разам з тым, адзін зь першых ідэолягаў летувіскага нацыянальнага абуджэньня Сыманас Даўкантас (1793—1864) атаясамліваў з Жамойцю Балтыйскае ўзьбярэжжа ад утоку Віслы (Самбія) да Гаўі ў Зэмгаліі.

Гісторыя

Раньнія часы

Самбія 
«Прусы» (ням. Prussen) паміж Самляндыяй і Жамойцю. Фрагмэнт мапы Эўропы К. Вопэля, 1566 г.

Паводле археалягічных дасьледаваньняў, у V ст. на землях Самбіі адзначаецца масавае зьяўленьне жамойцкіх плоскіх магілаў і зьнікненьне ранейшых курганаў. Ад гэтага ж часу назва «Самбія» (Sembia) пачынае часта выступаць у скандынаўскіх крыніцах. Тым часам назва «Прусія» ўпершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах толькі ў канцы X ст. У XI ст. гэтая назва хутка пашырылася ўва ўсіх крыніцах, спярша як тлумачэньне да Самбіі, а потым як самастойная назва. На думку Вацлава Пануцэвіча, прычынай зьяўленьня і пашырэньня назвы Прусія была міграцыя ў гэтыя землі славянскага племені пружанаў (у крыніцах — Prissani, Bruzi), якое перад X ст. знаходзілася ў ваколіцах Гавэльбэрга над ракой Гавэль і было галіной люцічаў. Тым часам прылічэньне старажытных прусаў да балтыйскай (жамойцкай) групы ёсьць неабгрунтаваным.

На думку Вацлава Пануцэвіча, да зьяўленьня ў Прусіі Тэўтонскага ордэна (XIII ст.) асноўнае насельніцтва Самбіі (як і аб'яднаных зь ёй пазьней у адным Самбійскім біскупстве Надровіі і Склавоніі) складалі жамойты, але паноўнай верхавінай былі пружаны-люцічы (як і ў суседніх землях пры Балтыйскім моры, у тым ліку ва ўласна Жамойці). Пра сьляды ранейшага славянскага жыхарства ў «жамойцкіх Прусах каралявецкіх» (польск. «żmudzkich Prusach królewieckich») яшчэ ў 1855 годзе пісаў Іяхім Лялевель.

Самбія 
Жамойць: пруская (Samland) і літоўская (Samogitie), 1735 г.

У выніку войнаў між ордэнам і Вялікім Княствам Літоўскім землі Прусіі былі спустошаныя, а вялікія князі літоўскія мусілі ўрэшце аддаць усю Жамойць крыжакам. Паводле Вацлава Пануцэвіча, ад крыжакоў на гэтых землях найперш цярпела славянская верхавіна, якая заўзята бараніла свае вольнасьці, тым часам падуладнае славянам жамойцкае насельніцтва не чыніла супраціву немцам або, увогуле, ішло на супрацу зь імі.

Пад уладай Прусіі

Самбія 
Расейская марская мапа 1757 г., на якой прыналежная да Рэчы Паспалітай частка Прусіі значыцца як «Прусія Польская» (у адрозьненьне ад Каралеўства Прусіі), а прыналежная да Рэчы Паспалітай частка Жамойці — як «Жамойць Польская»

Па пераможнай Грунвальдзкай бітве (1410 год), хоць вялікі князь Вітаўт імкнуўся вярнуць ад Тэўтонскага ордэну ўсю Жамойць у яе «старых межах на Нёмане», але мусіў задаволіцца, як сам казаў у 1420 годзе толькі тым, «чым валодаў». У выніку, паводле Мельнскага міру 1422 году, значная частка тэрыторыі Жамойці перайшла да Прусіі — ад замка Юрбургу над Нёманам на ўсходзе да Палангі з Клайпедай над Балтыйскім морам на захадзе. Прытым у тэксьце дамовы пры апісаньні межаў Прусіі адзначалася, што «…замак Мэмэль па-жамойцку завецца Клайпеда».

Тэрыторыя Самбіі, Надровіі і Склавоніі ўвайшла ў склад Самбійскага біскупства. У 1435 годзе Базэльскі царкоўны сабор задаволіў просьбу біскупа самбійскага Міхала Юнге дазволіць карыстацца ў царкоўным жыцьці мовамі мясцовых насельнікаў Самбіі, у тым ліку «мовай жамойтаў» (польскі гісторык Уладзіслаў Абрагам(be) нават адмыслова ўдакладняў у 1914 годзе, што «гэтая була датычылася прускай Жамойці, а не літоўскай, Самбійскага біскупства Каталіцкага касьцёла ў Прусіі, а не ў ВКЛ»).

28 лютага 1506 году кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аляксандар накіраваў у Ватыкан дакумэнт, у якім прасіў заснаваць асобную Прускую каталіцкую мітраполію, якая мелася стаць асобным царкоўным княствам на чале з арцыбіскупам. Да гэтага княства-мітраполіі прапанавалася далучыць Жамойцкую каталіцкую япархію, што фактычна азначала вылучэньне тэрыторыі Жамойці з складу Вялікага Княства Літоўскага. Апроч таго, у самім дакумэнце Жамойць мела непрывабную характарыстыку: адзначалася, што празь яе тэрыторыю было небясьпечна падарожнічаць з Прусіі ў Рыгу. Як зазначае Павал Урбан, гэты праект сьведчыў пра іншароднасьць Жамойці ў складзе ВКЛ і большую этнічную блізкасьць літоўскіх жамойтаў з карэнным насельніцтвам Прусіі (прускімі жамойтамі).

Па сэкулярызацыі Тэўтонскага ордэну Самбійскі край, або Самлянд (колішняе Самбійскае біскупства), знаходзіўся ў складзе Герцагства Прусіі (1525—1618), Брандэнбурска-Прускага Герцагства (1618—1701), Каралеўства Прусіі з сталіцай у Бэрліне (1701—1871). У 1657 годзе Прусія скарысталася вайной Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667 гады) і Швэдзкім патопам 1655 году, каб пазбавіцца васальнай залежнасьці ад Рэчы Паспалітай. А з пачаткам Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721 гады) у 1701 годзе курфюрст брандэнбурскі Фрыдрых I Гогенцолерн каранаваўся «каралём прускім» (раней назва «прускі» была толькі ў тытуле каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх, напрыклад, паводле Літоўскага Статуту рэдакцыі 1529 году — «Жыґімонт, з божае міласьці кароль Польскі, вялікі князь Літоўскі, Рускі, Прускі, Жамойцкі, Мазавецкі і іных»). Улады Рэчы Паспалітай не прызналі гэтага тытулу, бо апроч Герцагства Прусіі, існавала таксама правінцыя Каралеўская Прусія, якая ўваходзіла ў склад Кароны Каралеўства Польскага.

У 1707—1711 гадох голад і эпідэмія чумы значна скарацілі колькасьць насельніцтва як прускай, так і літоўскай Жамойці. Фрыдрых I Гогенцолерн дзеля пераадоленьня значных стратаў насельніцтва запрасіў у Каралеўства Прусію нямецкамоўных каляністаў з Аўстрыі, нямецкіх княстваў Нямеччыны, Швайцарыі і Галяндыі. У 1764 годзе аслабленая Рэч Паспалітая пад замежным ціскам прызнала тытул «караля прускага» за Фрыдрыхам II Гогенцолернам, які ў 1772 годзе ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай анэксаваў у Польшчы правінцыю Каралеўскую Прусію. А ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Каралеўства Прусія анэксавала часткі прылеглых да «Прускай Літвы» Гарадзенскага і Троцкага ваяводзтваў Вялікага Княства Літоўскага (уласна Літвы).

У XVIII ст. нямецкія ўлады Прусіі пачалі актыўна адасабляць заходнюю Самляндыю з Кёнігзбэргам, дзе на той час значную колькасьць насельніцтва ўжо складалі нямецкія каляністы, ад яе ўсходняй часткі (колішніх Надровіі і Склавоніі), якая атрымала назву «Летувы», а яе пераважна жамойцкае насельніцтва — назву летувінінкаў (прускіх летувісаў).

Найноўшы час

Па заканчэньні Другой сусьветнай вайны, паводле пастановы Патсдамскай канфэрэнцыі (1945 год), уся тэрыторыя тагачаснай Самляндыі ўвайшлаў склад Савецкага Саюзу.

Па распадзе СССР колішняя Самляндыя — частка Калінінградзкай вобласьці Расеі (частка Малой Летувы — у складзе Летувы).

Мова

Самбія 
Першая друкаваная летувіская кніга: ням. Catechismus in preüßnischer sprach... (1545 год)

У 1545 годзе ў Кёнігзбэргу найперш дзеля карэнных жыхароў Самляндыі выдалі катэхізм, мову якога назвалі «прускай». Яшчэ ў 1820 годзе пруска-летувіскі пастар Людвік Рэза(ru) зазначаў пра выдадзены праз два гады таксама ў Кёнігзбэргу катэхізм Марціна Мажвіда (які Летувіская дзяржава на афіцыйным узроўні лічыць першай летувіскай кнігай): «У цэлым гэты катэзізм вельмі набліжаецца да старапрускага, выдадзенага ў 1545 годзе ў самляндзкім дыялекце» (польск. «W ogólności zaś katechizm wiele się zbliźa do staro-Pruskiego w roku 1545 w dialekcie Samlandzkim wydanego»).

Самбія 
Мапа пашырэньня германцаў на ўсход у 800—1400 гадох, на якой жыхары ўсёй Самбіі, як і Жамойці, азначаюцца латышамі (анг. Letts). Атляс гісторыка Ўільяма Шэпарда(en). Нью-Ёрк, 1926 г.

Беларускія гісторыкі Вацлаў Пануцэвіч і Павал Урбан зьвяртаюць увагу на тое, што напраўду мова катэзізму 1545 году — летувіская (мова жамойтаў), хоць і называецца «прускай». Тым часам у тэксьце «Катэхізму» Мажвіда і наступнай летувіскай кнігі 1559 году выданьня назва мовы не ўпамінаецца, што ёсьць сьведчаньнем разуменьня мовы гэтых дзьвюх кніг таксама як «прускай». Пра падобнае разуменьне назвы адпаведнай мовы самім ініцыятарам летувіскага друку герцагам прускім Альбрэхтам Гогенцолернам сьведчыць дададзенае ім тлумачэньне «прусы або судавы» (лац. «Prutheni vel Sudini», ад гэтак званага «Судаўскага трыкутніка» ў паўночна-ўсходнім куце Прусіі) пры адрозьненьні ў яго гаспадарстве трох розных моваў (польскай, літоўскай і «прускай») і трох адпаведных народаў (палякаў, ліцьвінаў і «прусаў або судаваў») у «Ordinatio de alumnis illustrissimi principis» — дакумэнце 1544 году на ўсталяваньне 24 стыпэндыяў на лютэранскіх місіянэраў. Увогуле, пра такое ж разуменьне жамойцкай мовы сучасьнікамі Альбрэхта Гогенцолерна сьведчыць пасьлядоўнае пазначэньне на тагачасных мапах назвай Жамойць (Samaide) прасторы з «прускай» мовай. Тым часам само выданьне жамойцкага «Катэхізму» Мажвіда спатрэбілася таму, што першы катэхізм не дасягнуў сваёй мэты, бо з прычыны вялікай прымесі германізмаў яго мова была недаступнай для жамойцкага насельніцтва.

Толькі ў 1579 годзе, па сьмерці Альбрэхта Гогенцолерна (пляменьніка вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога, хоць і яго супраціўніка), выхаванцы заснаванай ім Кёнігзбэрскай акадэміі, жамойты з паходжаньня, выдалі чарговы жамойцкі катэхізм, дзе мова выданьня ўжо азначалася як летувіская («літоўская»). Ад гэтага часу ў кожнай наступнай жамойцкай кнізе падкрэсьлівалася, што гэта — «літоўская» мова. Тым часам у Хроніцы Эўрапейскай Сарматыі, апублікаванай у 1582 годзе, паведамлялася:

Самбія  А ў Прусіі, Самбіі, краі, які называюць па-нямецку Судавэн, Самлянд, і каля Інстэрборгу, Рагнеты і ў Курляндзкім краі сельскія мужыкі, якія ўсе ёсьць жамойтамі і размаўляюць на жамойцкай мове аж да Караляўца, што я сам чуў і бачыў… Самбія 

Яшчэ ў XVII ст. польска-прускі гісторык і этнограф Мацей Прэторыюс(pl) засьведчыў, што «пруская мова» катэхізму 1545 году — гэта тое ж самае, што і тагачасная мова прускіх летувісаў. А ў першай палове XVIII ст. пруска-летувіскі лютэранскі пастар Крысьціонас Данелайціс пісаў:

Самбія  Але цяпер і мы, хоць і хрысьціянскія прусы,

Так, мы, летувінінкі, надта перапаўняем сябе...

Самбія 

У 1806 годзе Гуга Калантай зазначаў: «…і што ва ўсёй даўняй Прусіі паспольства не гаворыць іначай, толькі па-польску і па-жамойцкую, або па-латыску, (апроч пазьнейшых паселішчаў, заснаваных крыжакамі)».

Адно з магчымых тлумачэньняў няпэўнасьці назвы жамойцкай мовы, як і прыўлашчваньня назвы «літоўская мова» з боку жамойтаў, агучвалася яшчэ ў 1854 годзе: «Вядома, што ў прыбалтыйскіх чудзкіх пакаленьнях няма асобых назваў для іх моваў: кожнае запэўнівае, што яно гаворыць на мове ма-кіль, „мове зямлі“. Як у літоўскай чудзі, альбо жамогусаў, відаць, не было асобай назвы дзеля народнай мовы, то яна тым больш ахвотна пагадзілася называць яе „літоўскай“, што слова „Літва“ было палітычным тытулам знакамітай дзяржавы, якой чудзь гэтая належала. <…> Латышы, або леты, чудзкія людзі аднаго кораня зь літоўскаю чудзьдзю, не называюць сябе Літвой; такім чынам, і сястра іх, літоўская чудзь, этнаграфічна, ня мае права на гэтую назву. Уся яна — жамогусы, жамогі або жамодзі, сямогі або сямодзі, адкуль пайшлі словы Жамойць і Самагіцыя. Латышы таксама называюць сябе земе, семе, а гэта значыць толькі „свая зямля“ падобна таму, як сома або суома, „свая зямля“ Фінляндыя і Суамалайне, „людзі сваёй зямлі“, фіны, або фінляндцы. Жамогус або жмогус значыць — чалавек. Яны проста — чалавекі, а не літоўцы».

У 1868 годзе ў ляйпцыскім часопісе «Unsere Zeit. Deutsche Revue der Gegenwart» зазначалася: «Як так атрымалася, што летувісы цяпер жывуць у паўночна-ўсходняй частцы краіны на месцы старых прусаў і што ў іх мове нідзе няма нават сьлядоў старапрускай мовы, застаецца невытлумачальным». А ў 1921 годзе летувіскі палітык і гісторык Пятрас Клімас зьвяртаў увагу на тое, што летувіскі мовазнаўца Казімерас Буга ня выявіў ніякіх адрозьненьняў паміж геаграфічнымі назвамі Самбіі і этнічнай Летувы.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Самбія НазваСамбія ГісторыяСамбія МоваСамбія Глядзіце таксамаСамбія ЗаўвагіСамбія КрыніцыСамбія ЛітаратураСамбіяЖамойтыКалінінградзкая вобласьцьЛетувіская моваМалая ЛетуваНямецкая моваНямеччынаПрускія летувісыПрусіяРасеяУсходняя Прусія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БілінгвізмПравы чалавека ў БеларусіЭквадорДэміюргXIX стагодзьдзеІнжынэрная справаЗнак рашоткі (актаторп)Гражына (паэма)Этнічная тэрыторыя беларусаўЧарнігаўскае княстваІмёны ліцьвінаўЯнка БрыльЛіцьвіныСтаніслаў ВалодзькаВольфганг Амадэй МоцартІнвэстыцыяСурвэткаКлёд МанэСьвятлана АлексіевічУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьЛетувізацыяСайгаБелы вершХлопчык як пальчыкСлавамір АдамовічІнданэзіяАрцём АрашонакЯкуб ЯсінскіРусіфікацыя БеларусіБераМыш курганцаваКузьма ЧорныКасьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Язэпа і Станіслава Косткі і калегіюм езуітаў (Наваградак)Сусьветнае павуціньнеЯнка СіпакоўБеларусыПрыназоўнікЮры БеленькіСям’яБлакітная сойкаТаксіБасовішчаІталіяПалітыкАндрусь ГорватСамасейДзеяслоў (часопіс)Павал ДураўЛістападRSS120-я зэнітна-ракетная брыгадаГісторыя МенскуМіхал ФедароўскіАскеменАлегТожабеларусПалітыкаАлесь ЖукМагутны БожаКлеапатраБітаўтПапугаепадобныяРодныя гоні (1927)Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніКоўнаЖамойцьРужанецБеларуская Народная РэспублікаУладзіслаў Галубок30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Лізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні Пяруна🡆 More