Юрбург: места ў Летуве

Ю́рбург, Ю́рбарк (лет.

Jurbarkas) — места ў Летуве, на правым беразе Нёману. Адміністрацыйны цэнтар Юрбурскага раёну Таўроскага павету. Насельніцтва на 2017 год — 10 376 чалавек.

Юрбург
лац. Jurburg
лет. Jurbarkas
Юрбург: Назва, Гісторыя, Крыніцы
Юрбург: Назва, Гісторыя, Крыніцы
Герб Юрбургу
Першыя згадкі: 1259
Горад з: 1611
Краіна: Летува
Павет: Таўроскі
Плошча: 13,28 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 10 376 чал.
шчыльнасьць: 781,33 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: (+370) 447
Паштовыя індэксы: LT-74001
Геаграфічныя каардынаты: 55°5′0″ пн. ш. 22°46′0″ у. д. / 55.08333° пн. ш. 22.76667° у. д. / 55.08333; 22.76667 22°46′0″ у. д. / 55.08333° пн. ш. 22.76667° у. д. / 55.08333; 22.76667
Юрбург на мапе Летувы
Юрбург
Юрбург
Юрбург
Юрбург: Назва, Гісторыя, Крыніцы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.jurbarkas.lt/

Юрбург — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці.

Назва

Назва Юрбарку мае германскае паходжаньне (як і ў выпадку Трокаў, Кернава, Эйраголы ды пэўных іншых старажытных паселішчаў ліцьвінаў): ад гоцкага baurgs 'горад' — замак на рацэ Юры.

На 1906 год існаваў маёнтак Юрборг на рацэ Дзьвіне ў Полацкім павеце.

Гісторыя

Пад 1259 годам упамінаецца крыжацкі замак burc Karschowen, але некаторыя гісторыкі адмаўляюць такое раньняе зьяўленьне замка ў гэтым месцы. У 1343 годзе крыжакі збудавал тут драўляны замак пад назвай Georgenburg або Jurgenborg. Ён знаходзіўся за 3 км на захад ад сучаснага места. Па Грунвальдзкай бітве (1410 год) крыжакі пакінулі замак і ён перайшоў да Вялікага Княства Літоўскага стаўшы памежным паселішчам з мытнай заставай.

Каля 1570 году прызначэньне на пробашча ў Юрбург атрымаў Мацей Стрыйкоўскі (1547—1593). У 1611 годзе Юрбург атрымаў ад караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы Магдэбурскае права. У 1698 годзе за часамі Фэўдальнай вайны каля места адбылася Юрбарская бітва.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Юрбург апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскай, пазьней Ковенскай губэрні. У складзе Расеі Юрбург належаў фаварыту маскоўскай гаспадыні Кацярыны II — Плятону Зубаву, які прадаў яго расейскаму ўраду ў 1840 годзе. У 1846 годзе маскоўскі гаспадар Мікалай І падараваў места князю Васількавічу. Юрбург разьвіваўся разам з ростам гандлёвага абароту на Нёмане, але па пракладцы чыгуначных лініяў прыйшоў у заняпад. У 1831 годзе, за часамі вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў, места часова вызваліла войскам паўстанцаў.

У 1909 годзе ў Юрбургу была тэлеграфная станцыя, прыстань, мытная застава і аптэка. Большасьць насельніцтва складалі габрэі.

Па 1920 году Юрбург быў у складзе Летувіскай Рэспублікі, насельніцтва налічвала 4409 чалавек (зь якіх 2350 былі габрэямі). Па 1940 годзе Юрбург увайшоў у склад СССР. Практычна ўсё габрэйскае насельніцтва было зьнішчана падчас Другой сусьветнай вайны.

З 1950 году Юрбург стаў раённым цэнтрам.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Юрбург НазваЮрбург ГісторыяЮрбург КрыніцыЮрбург ЛітаратураЮрбургГорадЛетуваЛетувіская моваНёманТаўроскі паветЮрбурскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Унівэрсальны каардынаваны часРыбыБабёрБусел белыВэб-сайтКарлес ПудждэмонВінцэсь МудроўКлеапатраГісторыя ЎшачаўМіндоўгВіктар ГардзейВікікрыніцыВасіль ЗуёнакЯўгенія ЯнішчыцПрастытуцыяЛетувісыМаланкаАдвакатНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііАндрэй АлександровічПростыя сказыВалошкаЛюдміла РублеўскаяВячаслаў АдамчыкІпаці ПацейЯгмінЯнка МаўрВіктар ШніпНацыяналізм2022НаваградакБітва пад ВоршайДабрыняПарнаграфія ў ЯпонііМаларыта1923КліматБССРБаранавіцкі раёнЯва (імя)Вольныя матэрыялыКропка (знак прыпынку)КрумкачЁгаНазоўны склонАльгерд БахарэвічАляксандар МарозПарнаграфія ў ЧэхііПаўночная Македонія1891КарупцыяАнгельская моваСубтытрыГабрэіСтрахКіраў (Кіраўская вобласьць)Уладзімер КонанЯўбутРасейская моваMemento moriВершаваны памерГайдПэтэр ПэлегрыніMozilla FirefoxЛетувізацыяДарога Р6 (Беларусь)Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік🡆 More