Іва́н Юлья́навіч Здано́віч (нарадзіўся 4 ліпеня 1926 году, вёска Доўгая Шчучынскага павету Наваградзкага ваяводзтва, цяпер у Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці — чэрвень 2022 году) — беларускі настаўнік, краязнаўца.
Іван Здановіч | |
Імя пры нараджэньні | Іван Юльянавіч Здановіч |
---|---|
Род дзейнасьці | настаўнік, краязнаўца |
Дата нараджэньня | 4 ліпеня 1926 (97 гадоў) |
Месца нараджэньня | в. Доўгая, Шчучынскі павет Наваградзкага ваяводзтва |
Дата сьмерці | чэрвень 2022 (95 гадоў) |
Грамадзянства | Польшча → СССР → Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | настаўнік, краязнаўства |
Жонка | Вольга Талашкевіч |
Дзеці | Людміла Віктар |
Зь сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую польскую школу ў роднай вёсцы, у 1939—1941 вучыўся ў 5—6 клясах. Падчас вайны скончыў сёмую клясу ў Жалудоцкай школе, два курсы Шчучынскай настаўніцкай сэмінарыі.
Па вайне працаваў загаднікам Баяра-Жалудоцкай пачатковай школы, настаўнікам у роднай вёсцы. Скончыў завочна Лідзкую пэдвучэльню (1946), потым аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэту Гарадзенскага пэдінстытуту (1951). Накіраваны на працу ў Берасьцейскую вобласьць.
Працаваў у Малецкай сярэдняй школе (1951—1952), беларускай сярэдняй школе №1 г. Пружаны (1952—1955), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Камянецкай СШ (1955—1957). На Пружаншчыне ў 1955 ажаніўся з Вольгай Талашкевіч, таксама настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.
Да 1964 року на Гарадзеншчыне, інспэктар РАНА, дырэктар Капцёўскай СШ (1957—1964). Пасьля вярнуўся з сям’ёй у Пружаны. У 1964—1966 працаваў у Белаляскоўскай, Шарашоўскай, Хараўской школах. Узначальваў пружанскую школу рабочай моладзі (1966—1974), школу-інтэрнат (1974—1986, з 1986 сярэдняя школа №4).
З 1986 року на пэнсіі. Жыве ў Пружанах. Дачка Людміла — настаўніца беларускай мовы і літаратуры; сын Віктар — хірург-траўматоляг, сябра БНФ.
Выдаў «Зборнік практыкаваньняў па беларускай мове для 4-6 клясаў», які тройчы перавыдаваўся (1965, 1969, 1979). Публікуе ў пэрыядычным друку артыкулы па беларускай літаратуры, гісторыі, краязнаўстве. У 2004 годзе выдадзеная кніжка «Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны», а ў 2008 годзе — другая частка гэтай кніжкі.
Узначальваў грамадзка-культурнае аб’яднаньне «Спадчына» (1986—1989). Заснавальнік і першы кіраўнік Пружанскай арганізацыі грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (1989). Сябра БНФ «Адраджэньне».
Разам з іншымі арганізаваў і ўдзельнічаў у пабудове помніку паўстанцам Кастуся Каліноўскага ў Ружанскай пушчы (1989). Арганізаваў аднаўленьне расстралянай з вэрталёту вайскоўцамі стэлы помніку і ўрачыстае асьвячэньне помніка сьвятарамі праваслаўнай і каталіцкай канфэсіяў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Іван Юльянавіч Здановіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.