Шчучын: горад у Беларусі

Шчу́чын — места ў Беларусі, на рацэ Тураўцы.

Адміністрацыйны цэнтар Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 15 475 чалавек. Знаходзіцца за 57 км на ўсход ад Горадні, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка (лінія Ваўкавыск — Ліда).

Шчучын
лац. Ščučyn
Вежа з гадзіньнікам на гістарычным Рынку
Вежа з гадзіньнікам на гістарычным Рынку
Шчучын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Шчучын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Шчучына Сьцяг Шчучына
Першыя згадкі: 1436
Магдэбурскае права: 23 траўня 1761
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Шчучынскі
Насельніцтва: 15 475 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1514
Паштовыя індэксы: 231511, 231513
СААТА: 4258501000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°36′16″ пн. ш. 24°44′33″ у. д. / 53.60444° пн. ш. 24.7425° у. д. / 53.60444; 24.7425 24°44′33″ у. д. / 53.60444° пн. ш. 24.7425° у. д. / 53.60444; 24.7425
Шчучын на мапе Беларусі ±
Шчучын
Шчучын
Шчучын
Шчучын
Шчучын
Шчучын
Шчучын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Шчучын — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны), лякальны цэнтар асьветы, навукі і дабрачыннасьці. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму комплекс кляштару піяраў з касьцёлам Сьвятой Тэрэзы, могілкавая капліца і палац Друцкіх-Любецкіх, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя, а таксама эклектычная забудова гістарычнага Рынку.

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Шчучын утварыўся ад прозьвішча Шчука.

У розныя часы дзеля адрозьненьня ад аднайменнага места на Падляшшы насіў прыдомкі Шчучын Літоўскі, Шчучын Лідзкі, Шчучын Наваградзкі.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Шчучынъ (1553 год).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Шчучын датуецца 1436 (або 1430) годам, калі ваявода троцкі Пётар Лелюш разам з А. Вязовічам і І. Прасьціловічам заснаваў тут драўляны касьцёл Сьвятога Якуба. У XV—XVIII стагодзьдзях паселішча ўваходзіла ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва.

У 2-й палове XV—XVI стагодзьдзях Шчучын знаходзіўся ў валоданьні Кучукаў, Кішкаў, Радзівілаў, з пачатку XVII ст. — Лімантаў. У 1-й трэці XVI ст. паселішча атрымала статус мястэчка. У 1537 годзе Шчучын упамінаецца ў Літоўскай мэтрыцы ў зьвязку з тым, што мясцовы жыхар Станіслаў Альшанскі пераехаў у Масты, якія ў той час знаходзіліся ў валоданьні вялікай княгіні Боны Сфорцы. Мястэчка значна пацярпела ад маскоўскіх войскаў І. Хаванскага і казацкіх загонаў В. Залатарэнкі ў вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667), а таксама ад войскаў Карла XII у Вялікую Паўночную вайну (1700—1721).

У XVIII ст. Шчучын перайшоў у валоданьне маршалка дворнага Юзэфа Сцыпіёна. 23 траўня 1761 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў паселішчу Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі срэбная манаграма I(gnatus) S(cipion) пад залатой каронай». У 1726 годзе ў Шчучыне адкрыўся калегіюм манаскага ордэну піяраў. Заснавальнікам навучальнай установы лічыцца полацкі войт Юры Хлябніцкі-Юзэфовіч. Некаторы час тут працавала сэмінарыя для ордэнскай моладзі (ці навіцыят), дзе выкладалі ў тым ліку ўсходнія мовы. У 1755 годзе калегіюм узначальваў рэктар Лукаш Расоцкі, выкладалі Кант Выкоўскі (прафэсар усходніх моваў і гісторыі), Юзэф Шаняўскі (тэалёгія), Яўстах Куроўскі (філязофія і этыка), Вінцэнт Клос (прыродазнаўчыя дысцыпліны), Юзэф Кентржынскі (лёгіка і мэтафізыка), Войцех Камароўскі (паэзія і красамоўства). У 1773—1775 гадох з утварэньнем у Рэчы Паспалітай Адукацыйнай камісіі, што праводзіла рэфармаваньне сыстэмы асьветы, Шчучынскую піярскую навучальную ўстанову рэарганізавалі ў 3-клясную падакруговую школу. У 1782—1783 гадох яна налічвала 119 вучняў, 5 настаўнікаў. У 1785—1786 гадох у школе выкладаў Станіслаў Юндзіл, пазьней доктар філязофіі, прафэсар батанікі і заалёгіі Віленскага ўнівэрсытэту. У 1742 годзе ў Шчучыне адкрыўся шпіталь, а ў 1773 годзе — аптэка. У 2-й палове XVIII ст. на паўночнай ускраіне мястэчка збудавалі палац. У 1785 годзе Станіслаў Юндзіл заклаў школьны батанічны сад, адзін зь першых на Беларусі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шчучын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сьпярша ўваходзіў у склад Лідзкага павету Літоўскай, потым Гарадзенскай (з 1801), а з 1843 году — Віленскай губэрняў. У 1803 годзе ў выніку чарговай рэарганізацыі школа піяраў атрымала статус 6-кляснай павятовай з гімназічным курсам навук і ўвайшла ў Віленскую навучальную акругу. У 1822—1828 гадох (паводле іншых зьвестак у 1826—1829) у Шчучыне збудавалі мураваны касьцёл Сьвятой Тэрэзы. На 1829 год у мястэчку было 47 будынкаў (17 хрысьціянскіх і 30 юдэйскіх).

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1832 годзе расейскія ўлады зачынілі школу ў Шчучыне разам зь іншымі піярскімі навучальнымі ўстановамі. На 1833 год у мястэчку было 40 будынкаў, на 1863 год — 94, на 1866 год — 123 двары, валасная ўправа, касьцёл, капліца, царква, сынагога, юдэйскі малітоўны дом, аптэка, паштовая станцыя, 2-клясная школа (адкрылася ў 1833 годзе; у 1885 годзе навучаліся 78 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак), вінакурня, цагельня і прадпрыемства вырабу вапны, 29 крамаў, 5 піцейных дамоў. Праз Шчучын праходзілі гандлёвыя шляхі на Наваградак і Ліду. У 1888 годзе пачаў працаваць дрэваапрацоўчы завод, які вырабляў паркет, фанэру, шпон (на 1890 год — 30 работнікаў, зьявілася паравая машына).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў жніўні 1915 году Шчучын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Шчучын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Марка зь мескім гербам

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шчучын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР.

Увосень 1918 году сфармавалася Шчучынская самаабарона — мясцовая вайсковая арганізацыя, якой мэтай была абарона мястэчка ад бальшавікоў. Арганізаваў яе старшы лейтэнант Баляслаў Лісоўскі. Самаабарона пасьпяхова зьнішчала бальшавіцкую актыўнасьць у навакольлі Шчучына. Хоць у пачатку 1919 году мястэчка занялі бальшавікі, аднак неўзабаве яго адбіла польскае войска. 7 чэрвеня 1919 году Шчучын увайшоў у склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Ўсходніх Земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі. Улетку 1920 году мястэчка зноў занялі бальшавікі, але ўжо ў верасьні яго зноў адбілі польскія войскі. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Шчучын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час у мястэчку было 239 будынкаў, побач знаходзіўся фальварак Шчучынак (5 пабудоваў). У 1931 годзе Шчучын атрымаў статус места і стаў цэнтрам павету, у гэты час тут працавалі лякарня, настаўніцкая сэмінарыя і пошта.

Па далучэньні Заходняй Беларусі да БССР (1939 год) Шчучыну скасавалі статус места, а 15 студзеня 1940 году ён стаў цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці. У гэты час працавалі электрастанцыя (магутнасьць 36 кВт), паравы млын, фабрыкі вырабу крупы і фанэры, лесапільны завод (тартак), лякарня на 70 ложкаў, радзільня на 25 ложкаў, амбуляторыя, вэтэрынарны пункт, аптэка, кінатэатар, пошта і тэлеграф, гімназія, ліцэй, 3 няпоўныя сярэднія школы. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 20 верасьня 1944 году Шчучынскі раён увайшоў у склад Гарадзенскай вобласьці. 31 жніўня 1962 году Шчучын зноў атрымаў статус места.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Шчучын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XIX стагодзьдзе: 1829 год — 190 чал., у тым ліку 70 хрысьціянаў і 120 юдэяў; 1833 год — 327 чал.; 1860 год — 570 чал.; 1863 год — 575 чал.; 1866 год — 1088 чал.; 1897 год — 1742 чал., у тым ліку 1356 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 3815 чал.; 1921 год — 1539 чал.; 1940 год — 3,5 тыс. чал.; 1959 год — 6,5 тыс. чал.; 1970 год — 10,3 тыс. чал.; 1991 год — 14,4 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 16,3 тыс. чал.; 2006 год — 15,8 тыс. чал.; 2009 год — 15 042 чал. (перапіс); 2016 год — 15 538 чал.; 2017 год — 15 511 чал.; 2018 год — 15 475 чал.

Адукацыя

У Шчучыне працуюць 3 сярэднія школы, 6 дашкольных установаў.

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, 2 дамы культуры.

Мас-мэдыя

Выдаецца раённая газэта «Дзянніца».

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
17 верасьня вуліца Ражанкаўскі гасьцінец
Ражанкаўская вуліца
Чыгуначная вуліца
Гагарныа вуліца Загарадная вуліца
Гастэлы вуліца Ражанкаўская вуліца Эдварда Рыдз-Сьміглы вуліца
Варашылава вуліца
Горкага вуліца Шкляная Горка вуліца
Камсамольская вуліца Плянтоўская вуліца
Плянцікі вуліца
Кастрычніцкая вуліца Паштовая вуліца
Леніна вуліца Гарадзенскі гасьцінец (заходняя частка)
Жалудоцкі гасьцінец (усходняя частка)
Гарадзенская вуліца (заходняя частка)
Віленская вуліца (усходняя частка)
Юзэфа Пілсудзкага вуліца
Лермантава вуліца Папярэчная вуліца
Мічурына вуліца Зацішша завулак
Першамайская вуліца Польная вуліца Тадэвуша Касьцюшкі вуліца
Пушкіна вуліца Гандлёвая вуліца 11 лістапада вуліца
Свабоды плошча Рынак пляц
Фрунзэ вуліца Польная вуліца Тадэвуша Касьцюшкі вуліца

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаваньня, сельскагаспадарчага і трактарнага машынабудаваньня, харчовай прамысловасьці.

  • ААТ «Аўтапровад»
  • ААТ «Шчучынскі масласырзавод»

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Шчучын уваходзіць у турыстычна-экскурсійны маршрут «Літаратурныя шпацыраваньні над Нёманам». Працуе музэй баявой славы (у будынку ПТВ № 198).

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Сынагога (XVII/XVIII ст.)

Галерэя

Месты-сябры

Шчучын мае 3 месты-сябры ў некалькіх краінах.

Асобы

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Шчучын НазваШчучын ГісторыяШчучын НасельніцтваШчучын ЗабудоваШчучын ЭканомікаШчучын Турыстычная інфармацыяШчучын ГалерэяШчучын Месты-сябрыШчучын АсобыШчучын ЗаўвагіШчучын КрыніцыШчучын ЛітаратураШчучын Вонкавыя спасылкіШчучынБеларусьВаўкавыскГарадзенская вобласьцьГорадГорадняЛідаРажанка (пасёлак)ТураўкаШчучынскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мужчына зьверхуНародная асьветаЛексычнае значэньнеМаладосьць (часопіс)Алесь ЖукЭнэргіяАксысКрэдытны каапэратыўСэксРаман СкірмунтПрыметнікЗнак рашоткі (актаторп)Пятро ВасючэнкаРасеяБярэзаньРадыё ВызваленьнеСтральба з лукаВасіль ІгнаценкаПадатакФёдар ЛапавухаўКурыцаДзіцячая парнаграфіяДжавагарлал НэруЛямбардКлеапатраСысуныПарнаграфія ў сецівеТрыбадызмМаксім Багдановіч14 красавікаТрстэнікРэспубліка КарэяБеларусыМінэтМаршы недармаедаўСтаражытны РымАснабрукСонечная энэргіяДражна (Менская вобласьць)Сямейства (біялёгія)РадаўніцаМагаСьляпун букавінскіПесьняМагатма ГандзіЛеў ЧайлыткаЛітоўская кухаркаДзесяцідзённая вайнаБел-чырвона-белы сьцягПалітыкаМястэчкаМедзьУладзіслаў СыракомляПаўднёвая АсэтыяМасей СяднёўАндрусь ГорватАксана БязьлепкінаВетразьЮрась ШамецькаRSSСудаГедзімінавічыВейшнорыяКузьма ЧорныДрукарняАляксандар РужанцоўКаскадныя табліцы стыляўDiggНіл ГілевічЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)🡆 More