Пухавіцкі Раён

Пу́хавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Менскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 2,44 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 65 113 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Мар’іна Горка.

Пухавіцкі раён
Пухавіцкі Раён
Пухавіцкі Раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Мар’іна Горка
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня раённага
выканаўчага камітэту
Сяргей Ленкавец
Старшыня раённага
Савету дэпутатаў
Аляксандар Прановіч
Насельніцтва (2017) 65 113
Шчыльнасьць 26,7 чал./км²
Нацыянальны склад
беларусы — 84,66 %,

расейцы — 11,05 %, украінцы — 2,56 %, іншыя — 1,73 %

Плошча 2441,13 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 263 м
 161 м
Месцазнаходжаньне Пухавіцкага раёну
Пухавіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-13
Паштовыя індэксы 222 8хх
Афіцыйны сайт
Пухавіцкі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 году з цэнтрам у мястэчку Пухавічы. 29 ліпеня 1925 году на 1-м раённым зьезьдзе Саветаў, было прынята па аб’ектыўных прычынах рашэньне пра перанос цэнтру з м. Пухавічы ў мястэчка Мар’іна Горка, а таксама ўлічваючы рост прамысловага патэнцыялу й выгоднае геаграфічнае становішча мястэчка.

З 1924 па 1930 год у складзе Менскай акругі. З 1930 па 1938 год у прамым падначаленьні БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.

17 сьнежня 1956 году ў склад раёну са скасаванага Грэскага раёну ў склад Пухавіцкага раёну перададзены Селецкі сельсавет. У 1960 годзе да Пухавіцкага раёну была далучаная частка расфармаванага Ўзьдзенскага й увесь скасаваны Рудзенскі раёны, у выніку чаго плошча Пухавіцкага раёну склала 2512 км², а насельніцтва — 100,8 тыс. чалавек. У 1966 годзе ў выніку другога этапу адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, ізноў створанаму Ўзьдзенскаму раёну была вернутая ягоная частка з плошчы Пухавіцкага раёну.

Геаграфічнае становішча

Плошча раёну складае 2441,12 км². Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэльеф плоскахвалісты. Пераважаюць вышыні 160—200 м над узроўнем мора, максымальная 236 м (каля вёскі Сяргеевічы).

Па тэрыторыі раёну цякуць: рака Сьвіслач з прытокамі Волма, Цітаўка, Балачанка; рака Пціч з прытокам Наць. Ёсьць некалькі азёраў, найбуйнейшае зь якіх — возера Сяргеевіцкае.

У Пухавіцкім раёне здабываюць: торф, бузы, пяскова-жвіровыя матэрыялы, будаўнічыя пяскі.

Мяжуе зь Менскім, Старадароскім, Ігуменскім і Узьдзенскім раёнамі Менскай вобласьці.

Лічыцца, што ў раёне знаходзіцца цэнтар Беларусі (каля вёскі Антанова).

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 69 427 чалавек; 2016 год — 65 650 чалавек; 2017 год — 65 310 чалавек; 2018 год — 65 113 чалавек

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,7 °C. Ападкаў 631 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 188 дзён.

Лясы займаюць каля 40% тэрыторыі, балоты — 4,4%.

На тэрыторыі раёну знаходзяцца:

  • Біялягічныя заказьнікі рэспубліканскага значэньня: Копыш — 1222,34 га, Мацеевіцкі — 1802,19 га, Амяльнянскі — 2011,57 га, Амговіцкі — 2556,8 га (на тэрыторыі раёну — 1572,8 га)
  • Біялягічны заказьнік мясцовага (раённага) значэньні: Бытыненскі — 2185 га
  • Ляндшафтны заказьнік мясцовага (раённага) значэньні: Вяцерэвіцкі — 1535 га
  • Гідралягічны заказьнік мясцовага (раённага) значэньні: Сяргеевіцкі — 1925 га

Гаспадарчая дзейнасьць

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі. У раёне пасевы зерневых культураў, ільну, бульбы. Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, хімічнай прамысловасьці. Ва Ўборках працавала «Беларуская нацыянальная біятэхналягічная карпарацыя», якая вырабляла амінакісьлі і камбікармы для жывёлы, а таксама прэміксы да іх і глютэн.

Праз тэрыторыю раёну праходзіць чыгунка Менск — Гомель, аўтамабільныя дарогі Менск — Гомель, таксама ад места Мар’іна Горка на Ігумен, Негарэлае, Старыя Дарогі.

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Траецкая царква й сядзіба (2-я палова XIX ст.) у в. Блонь, касьцёл (пачатак XIX ст.) і рэшткі сядзібы ў в. Дукора, царква ў в. Скрыль-Слабада (сярэдзіна XIX ст.).

ААТ «Дудуткі-Тур» (турагенцкая й турапэратарская дзейнасьць) у в. Дудзічы, дзе разьмешчаны музэй матэрыяльнай культуры «Дудуткі».

Асобы

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пухавіцкі раён падзяляецца на наступныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі: Блонскі сельсавет, Блускі сельсавет, Вецярэвіцкі сельсавет, Голацкі сельсавет, Дубраўскі сельсавет, Дукорскі сельсавет, Навапольскі сельсавет, Навасёлкаўскі сельсавет, Пухавіцкі сельсавет, Пярэжырскі сельсавет, Рудзенскі сельсавет, Сьвіслацкі сельсавет, Турынскі сельсавет, Шацкі сельсавет.

Крыніцы

Літаратура

  • Пуховичский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Пухавіцкі Раён  Пухавіцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Пухавіцкі Раён ГісторыяПухавіцкі Раён Геаграфічнае становішчаПухавіцкі Раён НасельніцтваПухавіцкі Раён Клімат і расьліннасьцьПухавіцкі Раён Гаспадарчая дзейнасьцьПухавіцкі Раён Турыстычная інфармацыяПухавіцкі Раён АсобыПухавіцкі Раён Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПухавіцкі Раён КрыніцыПухавіцкі Раён ЛітаратураПухавіцкі Раён Вонкавыя спасылкіПухавіцкі РаёнБеларусьМар’іна ГоркаМенская вобласьцьМеста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МастаўтГомельC++ГрошыМікола МятліцкіГенадзь ПашкоўБушкаЖомайдзь (Клецкі раён)27 красавікаЯн ГляўбіцПКарлес ПудждэмонОндрэй Дуда25 красавікаСафі ЭвансПошукавая сыстэмаЯн ЧыквінМацьвей СьвідзінскіЖыве Беларусь!Леанід ДайнекаСусьветнае павуціньнеАлесь ДуброўскіЯўген КантылёўУладзімер КонанАляксандар МарозЭротыкаБацькаўшчынаМагіла льва (паэма)ІталіяДзяржаваНайвышэйшая Літоўская РадаЧорны замак Альшанскі (фільм)Баранавіцкі раёнІгнат КанчэўскіЛацінкаІтальянская моваУкраінскі правапіс 1928 году24 красавікаГісторыя МагілёваПесьня пра зубраАнатоль ІвашчанкаАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіЛохЛеў СапегаЯн ЗбажынаЮры ГумянюкЛесДзікЛюдвік ЗьвяждоўскіТутэйшыя (п’еса)Полк імя Кастуся КаліноўскагаЛекі-адпаведнікіРадаўніцаМаркёрЦмокЛюдміла РублеўскаяМайкрасофтОда салаўюЗьміцер СаўкаБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтАдольф ГітлерЗафіраРагнедаСям’яГарнастайРыекаКарэйская моваАдлігаФіліпіныМікола Ермаловіч🡆 More