Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога

Ме́нская кальца́вая аўтамабі́льная даро́га (МКАД, М9) — аўтамабільная магістраль у Менску, большая частка якой праходзіць па адміністрацыйнай мяжы гораду.

М9
Менская кальцавая аўтамабільная дарога
МКАД
Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога
Рэканструкцыя ля Курапатаў (2000)
Краіна Беларусь
Статус камунальная
Уласьнік Менская гарадзкая рада дэпутатаў
Кіруецца Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт
Даўжыня 56,4 км
Пачатак Аўтамагістраль М2
Канец Аўтамагістраль М2 (56,4 км)
Дарожнае пакрыцьцё асфальт
Дата адкрыцьця 1963

Гісторыя

Менская кальцавая аўтадарога была пабудаваная ў 1956—1963 гадох і была аднесеная да трэцяе катэгорыі аўтадарог. Яна мела па адной паласе ў кожным кірунку, шырыня складала 7,5 мэтраў. У 1980 годзе была распачатая рэканструкцыя дарогі, падчас якой было пабудавана 26,8 кілямэтраў чатырохпалоснай дарогі першай катэгорыі, і астатнія 29,4 — другой катэгорыі зь дзьвюма паласамі. Апошнюю разбудову скончылі 7 лістапада 2002 году. У 2013 годзе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь перадаў дарогу з рэспубліканскай у камунальную ўласнасьць Менску.

На 2013 год дарога належала да 1-й тэхнічнай катэгорыі, мела 6 палосаў руху шырынёй 29 мэтраў. Мела 24 транспартныя разьвязкі(en), 5 мастоў, 26 шляхаправодаў(en), 6 надземных і 16 падземных пешаходных пераходаў(en). На ўсім працягу дарогі меліся ліхтары асьвятленьня, 147,3 кілямэтру бар’ернай агароджы(en), 2,4 кілямэтру шумазасьцерагальных экранаў(en). Пры дарозе дзейнічала 3 мэтэастанцыі(en) і 6 электронных таблё са зьвесткамі для кіроўцаў, знаходзілася каля 1500 дарожных знакаў.

10 ліпеня 2013 году Дзяржаўная аўтаінспэкцыя Менску выставіла 7 стацыянарных фотакамэраў для выяўленьня перавышэньня дапушчальнай хуткасьці на 5 найбольш небясьпечных участках МКАД: 0 км — на скрыжаваньні з праспэктам Незалежнасьці, 2 км — на перасячэньні з вуліцай Скарыны, 10 км — з вуліцай Машынабудаўнікоў, 24 км — з праспэктам Дзяржынскага і 39 км — з вуліцай Ціміразева. За першыя 5 дзён працы фотакамэры засьведчылі 2869 перавышэньняў хуткасьці (574 штодзень), зь іх 98 кіроўцаў перавысілі на больш як 30 км/гадз., 404 — на больш як 20 км/гадз. і 2367 (82,5%) — на больш як 12 км/гадзіна.

Асноўныя разьвязкі

Адлегласьць У Менск Зь Менску Кірункі
0 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  пр. Незалежнасьці М2 Маскоўская шаша Нац. аэрапорт Мінск, Барысаў, Ворша
2 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  вул. Ф. Скарыны вул. акад. Купрэвіча
8 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  Байкальская вул.
9 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  Партызанскі пр. М4 М5 Магілёўская/Гомельская шаша Магілёў, Бабруйск, Гомель
11 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  Сьвіслацкая вул. Сьвіслацкая вул.
14 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  Ташкенцкая вул.
16 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  вул. Чыжэўскіх
18 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  Ігуменскі тракт, вул. Маякоўскага вул. Бабушкіна Калядзічы
21 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  вул. Кіжаватава Р23 Слуцкая шаша Слуцак, Салігорск, Сеніца
23 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  вул. Казінца
24 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  вул. Напалеона Орды вул. Курчатава
25 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  пр. Дзяржынскага Р1 Берасьцейская шаша Койданаў, Баранавічы, Берасьце
27 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  вул. Громава вул. Громава
28 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  вул. Слабадзкая Азярцоўскі тракт
31 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  вул. Шаранговіча 4-ы зав. Мантажнікаў
33 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  вул. Мазурава
34 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  вул. Прытыцкага М6 М7 E28 Ракаўская шаша Ліда, Горадня, Ашмяны, Вільня, Бэрлін
39 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  вул. Ціміразева Р28 Заслаўская шаша Маладэчна, Нарач
40 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  пр. Пераможцаў
46 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  Даўгінаўскі тракт Р58 Папярнянская шаша Мядзел, Нарач
53 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  Лагойскі тракт М3 Лагойская шаша Лагойск, Полацак, Віцебск
56 км Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога  Усіхсьвяцкая вул. вул. Гінтаўта

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Менская Кальцавая Аўтамабільная Дарога ГісторыяМенская Кальцавая Аўтамабільная Дарога Асноўныя разьвязкіМенская Кальцавая Аўтамабільная Дарога Глядзіце таксамаМенская Кальцавая Аўтамабільная Дарога КрыніцыМенская Кальцавая Аўтамабільная ДарогаМагістраль М9 (Беларусь)Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Праграмнае забесьпячэньнеMicrosoft OfficeБеларуская Народная РэспублікаНямеччынаІндрыхНясьвіжУладзімер ДубоўкаВэст-Індыя.mp1953C (мова праграмаваньня).idUNIX38Ласкацень.mmБлакітная валошкаЛязьбійская парнаграфія1935Люцыян Жалігоўскі193827 сакавікаПарыжФранцішак Скарына.syЯдзерная энэргетыкаПрэзыдэнт БеларусіГішпаніяКузьма Чорны1911ГенабальдМагдэбурскае праваМужчына зьверху1980.ug.gpПагоняПохва.alСьцяг Расеі.vu.kp.niСлуцакМарк Ут.au89.mwКарлес ПудждэмонВугляродСафі МарсоНарвэгія.tc27Пагоня (песьня).mxСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі2006.az.ga.cc.tg1936Ойча наш.cl.ilПокерВойцех МанівідГерманішкі (неадназначнасьць).tv🡆 More