Сёмкаў Гарадок

Сёмкаў Гарадо́к — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Вячы.

Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 193 чалавекі. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Менску, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ждановічы (лінія Менск — Маладэчна).

Сёмкаў Гарадок
лац. Siomkaŭ Haradok
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Папярнянскі
Насельніцтва: 193 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°0′28″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 54.00778° пн. ш. 27.46667° у. д. / 54.00778; 27.46667 27°28′0″ у. д. / 54.00778° пн. ш. 27.46667° у. д. / 54.00778; 27.46667
Сёмкаў Гарадок на мапе Беларусі ±
Сёмкаў Гарадок
Сёмкаў Гарадок
Сёмкаў Гарадок
Сёмкаў Гарадок
Сёмкаў Гарадок
Сёмкаў Гарадок
Сёмкаў Гарадок Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сёмкаў Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся колішні касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава ў стылі барокавага клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны Маскоўскім патрыярхатам.

Назва

Тапонім Сёмкаў Гарадок складаецца зь дзьвюх частак: азначэньне «Сёмкаў» паказвае на блізкасьць да вёскі Сёмкава, назва «Гарадок» сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Сёмкаў Гарадок (пад назвай Гарадок Саламярэцкі) упамінаецца ў XVI ст. як уладаньне князёў Саламярэцкіх. З 1595 году ён знаходзіўся ў складзе маёнтку Сёмкаў Менскага павету.

3 1755 году Сёмкавым Гарадком валодаў Адам Хмара, за якім тут збудавалі касьцёл. У 1791 годзе мястэчка належала да Заслаўскай парафіі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Сёмкаў Гарадок 
Касьцёл, каля 1900 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сёмкаў Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету Менскай губэрні. На 1800 год у мястэчку было 12 двароў, млын, корчмы, царква Раства Багародзіцы (у ёй у 1880-я гады вянчаліся бацькі Максіма Багдановіча). На 1861 год — 117 двароў, валасная ўправа, медаварня, піваварня, бровар, цагельны завод, млын, царква, сынагога.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Сёмкавым Гарадку было 53 двары, народная вучэльня (адкрылася ў 1865 годзе), царкоўнапрыходзкая школа, карчма. У 1905—1906 гадох у маёнтку працаваў Янка Купала, у красавіку — траўні 1922 году — Якуб Колас.

За часамі Першай сусьветнай вайны у лютым 1918 году Сёмкаў Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сёмкаў Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Сёмкавагарадоцкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР.1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стала цэнтрам сельсавету Заслаўскага раёну (з 8 жніўня 1959 году ў Менскім раёне). Статус Сёмква Гарадку панізілі да вёскі. У верасьні 1989 году на магіле Тацяны Зенчык паставілі помнік ахвярам савецкіх рэ­прэсіяў у сям’і Зенчыкаў.

На 2000 год у Сёмкавым Гарадку было 73 двары. У 2000-я гады будынак колішняга касьцёла, помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да клясыцызму, пацярпеў ад перабудовы Маскоўскага патрыярхату (замест рэстаўрацыі), што зьнявечыла яго мастацкае аблічча.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 141 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 368 чал.; 1880 год — 221 чал., зь іх 206 праваслаўных, 10 каталікоў, 5 юдэяў; 1897 год — 305 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 177 чал.; 2000 год — 168 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 171 чал. ; 2010 год — 193 чал.

Інфраструктура

У Сёмкавым Гарадку працуе клюб-бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Сынагога (XIX ст.)

Галерэя

Асобы

  • Пятро Стэфановіч (1922—2006) — беларускі пісьменьнік і перакладнік

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сёмкаў Гарадок НазваСёмкаў Гарадок ГісторыяСёмкаў Гарадок НасельніцтваСёмкаў Гарадок Турыстычная інфармацыяСёмкаў Гарадок ГалерэяСёмкаў Гарадок АсобыСёмкаў Гарадок КрыніцыСёмкаў Гарадок ЛітаратураСёмкаў Гарадок Вонкавыя спасылкіСёмкаў ГарадокАграгарадокБеларусьВячаЖдановічы (Менскі раён)МаладэчнаМенскМенская вобласьцьМенскі раёнПапярнянскі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зямля пад белымі крыламіГішпаніяМарыя МартысевічІгнат КанчэўскіМайкрасофтМаксім БагдановічКрыжОй у лузі червона калинаБеларуская літаратураПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуЎВіялянчэль16 красавікаОпсаКірыл КоктышКузьма ЧорныБлогТацяна СапачЭнцыкляпэдыяПаўднёвы полюсЭўфрасіньня ПолацкаяМіжнародны жаночы дзень15 красавікаДругая сусьветная вайнаКарэйская моваЛіцьвіныДотык пісі рукоюГрудзіОда салаўюЯкасныя прыметнікіTor BandЗямляЖазэф Люі Гей-ЛюсакМастацкі творРэжым ЛукашэнкіБеларуская ВікіпэдыяІнданэзіяЯгмінЯўген ВалошынПэнтгаўс (часопіс)Род (біялёгія)ДыплёмРыфмаВалерыя КуставаСтурчурканНестар МахноЗлучнікВалеры Гапееў(486958) 2014 MU69ГрэбляNokia 5140Дэйвід ЎудардРажаваКазахстанСтраўнікДзень ПерамогіСямён ШарэцкіСурвэткаЖыве Беларусь!Трыбуна працыГрыгорыюс V (папа рымскі)Ігнат ДамейкаМіхаіл ГуцарыеўТравеньОкельЮры БеленькіРуская мова.neРэгіён🡆 More