Заслаўскае Вадасховішча: вадасховішча

Засла́ўскае вадасхо́вішча (Ме́нскае мо́ра, Ганале́с) — вадасховішча ў Менскім раёне Беларусі.

Плошча — 25,6 км². Найбольшая глыбіня дасягае 8,6 м. Даўжыня — 9 км, шырыня — 4 км. Агульная даўжыня берагавой лініі — 38,2 км. Аб′ём вады больш за 100 млн м³. Вадазбор — 562 км². Другі па велічыні штучны вадаём на Беларусі (пасьля Вялейскага вадасховішча).

Вадасховішча
Заслаўскае вадасховішча
Панарама Заслаўскага вадасховішча
Панарама Заслаўскага вадасховішча
Заслаўскае вадасховішча
Краіна Беларусь
Плошча 25,6 км²
Плошча вадазбору 562 км²
Максымальная глыбіня 8,6 м
Найбольшая даўжыня 9 км
Найбольшая шырыня 4 км
Даўжыня берагавой лініі 38,2 км
Аб’ём вады больш за 100 млн м³
Каардынаты 53°58′34″ пн. ш. 27°22′46″ у. д. / 53.97611° пн. ш. 27.37944° у. д. / 53.97611; 27.37944 27°22′46″ у. д. / 53.97611° пн. ш. 27.37944° у. д. / 53.97611; 27.37944
Месцазнаходжаньне Заслаўскага вадасховішча
Заслаўскае вадасховішча
Заслаўскае вадасховішча
Заслаўскае вадасховішча

Агульныя зьвесткі

Заслаўскае вадасховішча месьціцца на рацэ Сьвіслач, за 10 км на паўночны захад ад Менску. Створанае ў 1956 року, рэканструяванае ды добраўпарадкаванае ў 1977. Чаша вадасховішча да затапленьня была забалочанай абалонай рэк Сьвіслач, Вяча, Ратамка, Чарняўка. Асноўнае прызначэньне — сэзоннае рэгуляваньне сьцёку, абвадненьне Сьвіслачы, забесьпячэньне вадой Менску ды стварэньне зон адпачынку. Вадасховішча ўваходзіць у Вялейска-Менская водная сыстэма, таксама ўваходзіць у зону адпачынку Менскае мора, на берагах разьмешчаны міжнародны моладзевы цэнтар адпачынку «Юнацтва», базы адпачынку і прафілякторыі, базы для аматараў-рыбаловаў, спартбазы, дзіцячыя летнікі ды інш. Зьяўляецца папулярным месцам адпачынку і аматарскага рыбалоўства.

Са стварэньнем Вялейска-Менскай воднай сыстэмы праточнасьць вадасховішча павялічылася ў 3 разы. Ёсьць асобныя дзялянкі, дзе абмен вады вельмі замаруджаны (на ўсходзе ў Спартакаўскай затоцы, каля прафілякторыя). Пераважаюць вятры паўночна-заходняга напрамку, якія могуць утвараць хвалі вышынёй 0,7—1,2 м. Сярэднямесячная тэмпэратура вады ў ліпені — жніўні 18—21 °С, у асобныя рокі ў жніўні максымальная дасягае 27 °С. Замярзае ў 1-й палове сьнежня (у асобныя рокі напрыканцы лістапада), лёд (таўшчыня 60—70 см) трымаецца да канца сакавіка — пачатку красавіка. Сярэдняя працягласьць ледаставу 125—130 дзён.

Берагі вадасховішча спадзістыя, на поўдні і захадзе парослыя лесам (з пасадкамі таполі, вярбы, акацыі). Месцамі створаныя штучныя пясчаныя пляжы шырынёй 20—50 м. Ёсьць 3 глыбокаўрэзаныя затокі (самая буйная — Ратамская), 11 выспаў агульнай плошчай ~0,29 км². Дно да глыбіні 2 м і вакол выспаў пясчанае, да глыбіні 8 м выслана глеем, уздоўж былых рэчышчаў Сьвіслачы ды Вячы — торфам. Месцамі ад вадасховішча дамбамі адсечаныя мелкаводзьдзі, дзе створаны польдэры. Гадавыя ваганьні ўзроўню вады перавышаюць 1 м.

Расьлінны ды жывёльны сьвет

Уздоўж берагоў парастае расьліннасьць (чарот азёрны, трысьнёг звычайны і аер звычайны, трапляюцца рдзесты (урэчнікі), драсён земнаводны) найбольш пашыраны ў затоках і ў вярхоўі, дзе ўпадае канал Вялейска-Менскай воднай сыстэмы. Воды вадасховішча насяляюць акунь, ёрш, плотка, шчупак, укляя (верхаводка).

Літаратура

  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.

Tags:

Вялейскае вадасховішчаМенскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьвятлана АлексіевічГорадняПаўстаньне 1794 году1629ГішпаніяГрыбыНавукаВэб-сайтКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)Фэеноорд РатэрдамАнка УпалаНароўля1923VPNКаскадныя табліцы стыляўІван ЧыгрынаўДзень ЗямліFacebookЦягнікАрмянеДжынсавая рэвалюцыяБанкаўскі рахунак15 красавікаПорнгабВінцук ВячоркаЛязьбійская парнаграфіяКіеўДыссацыяльны разлад асобыРэпПанцеляймон ПанамарэнкаПоўдзеньЛёндан2005Гуда (імя)Сьпіс гарадоў БеларусіКрысталь БойдПраваслаўная царкваЖырандоляСувязь (тэхніка)Карлес Пудждэмон30 красавікаМіжнародны стандартны кніжны нумарВярэнаўКанадаРабінаДамініканская Рэспубліка6 красавіка1744JavaScriptНародны АльбомМультыплікацыяУкраінская моваПорнасайтНіл ГілевічАрхеалёгіяНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАМасачусэцкі тэхналягічны інстытутСпадчына (верш)Дзень жартаўІвонка СурвілаБеларусьКанюшынаВадзім СаранчукоўISSNБелая РусьСакавікАлесь АркушВільготнасьць паветраСэм’юэл Тэйлар КолрыджПрыназоўнік1500Мілімэтар🡆 More