Заслаўе: горад у Беларусі

Засла́ўе — места ў Беларусі, на рацэ Сьвіслачы пры ўтоку яе ў Заслаўскае вадасховішча.

Уваходзіць у склад Менскага раёну Менскай вобласьці. Плошча 14,2 км². Насельніцтва на 2018 год — 15 661 чалавек. Знаходзіцца за 27 км ад Менску; чыгуначная станцыя «Беларусь» на лініі Менск — Маладэчна.

Заслаўе
лац. Zasłaŭje
Панарама з гарадзішча «Замэчак»
Панарама з гарадзішча «Замэчак»
Заслаўе: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Заслаўя
Першыя згадкі: 985, 1127—1128
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Плошча: 14,2 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 15 661 чал.
шчыльнасьць: 1102,89 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовыя індэксы: 223034, 223036
СААТА: 6236501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°0′0″ пн. ш. 27°17′0″ у. д. / 54° пн. ш. 27.28333° у. д. / 54; 27.28333 27°17′0″ у. д. / 54° пн. ш. 27.28333° у. д. / 54; 27.28333
Заслаўе на мапе Беларусі ±
Заслаўе
Заслаўе
Заслаўе
Заслаўе
Заслаўе
Заслаўе
Заслаўе: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Сайт гарвыканкаму (рас.)

Заслаўе — места гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства (раней — сталіца ўдзельнага княства), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка, былы кальвінскі збор у стылі рэнэсансу і касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі віленскага барока, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў. Дзейнічае гістарычна-культурны запаведнік.

Назва

Паводле паданьня, кіеўскі князь Уладзімер Сьвятаславіч назваў паселішча ў гонар сына полацкай князёўны Рагнеды Рагвалодаўны Ізяслава, які зь мячом заступіўся за маці.

Варыянты напісаньня назвы места ў гістарычных крыніцах: Заслаў, Ізяслаў, Ізяслаўль, Жэслаўль, Жаслаўль.

Дзеля адрозьненьня ад Заслаўя на Валыні часам насіў дадатковае азначэньне — Заслаўе Літоўскае.

Гісторыя

Раньнія часы

Згодна з археалягічнымі зьвесткамі, у X ст. на правым беразе Сьвіслачы існавала неўмацаванае паселішча, населенае пераважна крывічамі. Каля 985 году за 1 км ад яго ўзьнікла гарадзішча «Замэчак». На мяжы XI—XII стагодзьдзяў на тэрыторыі правабярэжнага паселішча ўзьвялі дзядзінец, па чым насельнікі пакінулі «Замэчак».

Летапіснае паданьне прыпісвае заснаваньне Заслаўя ў 985—986 гадох князю кіеўскаму Ўладзімеру Сьвятаславічу, які перадаў горад сваёй жонцы Рагнедзе Рагвалодаўне і сыну Ізяславу. Пад 1127 годам упершныю ўпамінаецца Ізяслаўскае княства ў зьвязку з нападам князя кіеўскага Мсьціслава Ўладзімеравіча на Полацкую зямлю.

Вялікае Княства Літоўскае

У канцы XIII ст. Заслаўе далучылася да Вялікага Княства Літоўскага, дзе стала вялікакняскім местам. У 1345 годзе вялікі князь Кейстут перадаў яго свайму малодшаму брату Яўнуту Гедымінавічу, нашчадкі якога зваліся князямі Заслаўскімі (Жэслаўскімі). У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Заслаўе значыцца сярод «літоўскіх» замкаў. За часамі фэўдальнай вайны (1432—1439) у 1434 годзе Сьвідрыгайла захапіў і спаліў места, а ягоных жыхароў узяў у палон.

У 1539 годзе Заслаўе перайшло ў валоданьне Глябовічаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў места ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У другой палове XVI ст. тут пры кальвінскім зборы працавалі школа і друкарня, у якой Сымон Будны надрукаваў Біблію ў 1574 годзе. У пачатку XVII ст. кальвінскі збор пераасьвяцілі ў касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. У 1625 годзе ў Заслаўі збудавалі касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, таксама дзейнічала царква. З XVІІ ст. места стала сталіцай графства, якое аб’ядноўвала 4 староствы.

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1655 годзе маскоўскія захопнікі спалілі Заслаўе, цалкам зруйнавалі мураваныя замкавыя брамы і палац. У 1678 годзе паселішча перайшло да Сапегаў. У 1684 годзе (паводле іншых зьвестак, яшчэ ў 1676 годзе) К. Сапега і ягоная жонка Крыстына заснавалі тут дамініканскі кляштар. Паводле інвэнтару, на 1698 год у месьце было 89 дымоў (апроч, відаць, касьцельнай юрыдыкі), 4 вуліцы і Рынак.

У 1753 годзе Заслаўе перайшло ў валоданьне падканцлера Антонія Празьдзецкага. У 1772 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў месту прывілей на правядзеньне 4 кірмашоў штогод, а таксама штотыднёвых таргоў. У другой палове XVIII ст. працавалі цагельня і суконная фабрыка.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Заслаўе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Менскага павету. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1850-я гады існаваў аднайменны маёнтак Прушынскіх.

За ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні (1863—1864) расейскія ўлады канфіскавалі Заслаўе ў ягоных гаспадароў Прушынскіх. У 1873 годзе празь мястэчка прайшла Лібава-Роменская чыгунка, адкрылася станцыя Ізяслаў. На 1904 год працавалі 2 школы, лякарня на 10 ложкаў, аптэка, пошта; дзейнічалі 2 царквы і касьцёл.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Заслаўе занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Заслаўе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР, накіроўвалі ў Народны Сакратарыят скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Заслаўе ўвайшло ў склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну. У 1919—1920 гадох мястэчка было пад часовай польскай адміністрацыяй як цэнтар гміны ў Менскім павеце Менскай акругі Грамадзянскай ўправы Ўсходніх земляў. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Заслаўе засталося ў БССР, дзе ў 1924 годзе стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1985 годзе Заслаўе зноў атрымала статус места. 26 студзеня 1987 году места вывелі з складу Менскага раёну і аднесьлі да афіцыйнай катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкаваньня. 1 студзеня 2007 году Заслаўе зноў улучылі ў склад Менскага раёну як адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку, а фінансавы аддзел места далучылі да фінансавага аддзелу Менскага райвыканкаму

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 3 тыс. чал.; 1941 год — каля 3 тыс. чал.; 1977 год — 6,5 тыс. чал.; 1991 год — 10,9 тыс. чал.; 1992 год — 11,1 тыс. чал.; 1997 год — 13,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 13,5 тыс. чал.; 2006 год — 13,8 тыс. чал.; 2009 год — 14 202 чал. (перапіс); 2010 год — 14 294 чал.; 2016 год — 15 151 чал.; 2017 год — 15 419 чал.; 2018 год — 15 661 чал.

Адукацыя

У Заслаўі працуюць 3 сярэднія і музычная школы, спартовая школа-інтэрнат, 5 дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, цэнтар вольнага часу «Світанак».

Забудова

Плян

Заслаўе падзяляецца на тры архітэктурна-плянавальныя часткі, або мікрараёны. Адна зь іх — гістарычны цэнтар. Тут знаходзіцца вялікая частка гістарычна-археалягічнага запаведніку, а таксама будынкі індывідуальнай, галоўным чынам старой, забудовы, адміністрацыя места, установы сацыяльна-культурнага і побытавага прызначэньня: дом культуры, бібліятэка, дом сямейных імпрэзаў, агульнаадукацыйная сярэдняя і музычная школы, адмысловая школа-інтэрнат, камбінат побытавага абслугоўваньня, атэлье, крамы, лякарня, аптэка.

Другі мікрараён уяўляе сабой вытворчы, сацыяльна-побытавы і жылы комплекс Беларускай занальнай досьледнай станцыі птушкагадоўлі. Трэці мікрараён месьціцца за чыгуначнай магістральлю і зьяўляецца прамысловым цэнтрам Заслаўя. У гэтай зоне збудавалі вялікую колькасьць шматпавярховых жылых будынкаў, крамаў, дзьве агульнаадукацыйныя сярэднія школы, дом дзіцячай творчасьці, тры дашкольныя ўстановы.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Бялова вуліца Радашкавіцкая вуліца
Савецкая вуліца Віленская вуліца
Ракаўская вуліца (ад Рынку на паўночны захад)
Лагойская вуліца (ад Рынку на паўночны ўсход)

З урбананімічнай спадчыны Заслаўя да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Вакзальная, Вялікая (іншая гістарычная назва — Менская), Замкавая, Паштовая і Рынкавая (таксама называлася Замкавай). Гістарычны Рынак цяпер называецца Рынкавым пляцам (афіцыйна — Рынкавай плошчай).

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, паліграфічнай, дрэваапрацоўчай, хімічнай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Заслаўе — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня. 31 сьнежня 1986 году ўтварыўся Гістарычна-культурны запаведнік «Заслаўе», у 2001 годзе музэй-запаведнік атрымаў статус дзяржаўнай установы.

Славутасьці

У 1993 годзе ў Заслаўі паставілі помнік Рагнедзе і Ізяславу, у 2014 годзе — помнік князю Ізяславу.

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Заслаўе НазваЗаслаўе ГісторыяЗаслаўе НасельніцтваЗаслаўе ЗабудоваЗаслаўе ЭканомікаЗаслаўе Турыстычная інфармацыяЗаслаўе ГалерэяЗаслаўе АсобыЗаслаўе ЗаўвагіЗаслаўе КрыніцыЗаслаўе ЛітаратураЗаслаўе Вонкавыя спасылкіЗаслаўеБеларусьГорадЗаслаўскае вадасховішчаМаладэчнаМенскМенская вобласьцьМенскі раёнСьвіслач (басэйн Дняпра)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Украінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаIP-адрасПалачаныРэгіёнISO 3166-1Гальшанскі замакBloggerТадэвуш Касьцюшка16 красавікаЗвычайная вавёркаЛекі-адпаведнікіНайробі (правінцыя)19 красавікаБругеНаваградзкі паветПлязмаГэнры Кэмпбэл-БэнэрманПасланьне да рымлянаўСяргей КалендаБел-чырвона-белы сьцягПершая віленская клясычная гімназіяГрэм Грын7 (лік)БагоўкаГданскі аддзел БГКТЭрыксанДзяніс ШчарбіцкіПольскі дзяржаўны вандроўны тэатар БССРІльля СьвірыдзенкаРАУСАляксандар ІвулінАльбэрт ГорЎАдам МіцкевічЭрыкМайкл СьмітБеларускі клясычны правапісКалінінград.neНью-ЁркРужанскі палацАльгерд БахарэвічМіхась Забэйда-СуміцкіГарынУнівэрсальны каардынаваны часАрцём ДоўбікСтаніслаў ЯроцкіДзяржаўны жыдоўскі тэатар БССРПінскЛаўры Крыстыян РэландэрГудвіловічыБэлькаВітарыну АнтунішВікіФранцішак АляхновічРэформа беларускага правапісу 1933 годуЭтнічная тэрыторыя беларусаўЛімаБурбалка даткомаўАрон КасьцялянскіЖаўтаногі кулікІнтэрнэт🡆 More